Вы тут

Наш ка­лій «ад­шу­каў» спа­жыў­цоў і ў Ін­да­не­зіі


Бе­ла­рус­кая ка­лій­ная кам­па­нія (БКК) вый­гра­ла тэн­дэр, аб'­яў­ле­ны ін­да­не­зій­скай кам­па­ні­яй PT Petrokіmіa Gresіk на па­стаў­ку 250 ты­сяч тон ка­лій­ных угна­ен­няў па ца­не 325 до­ла­раў за то­ну, па­ве­да­мі­лі рэ­дак­цыі ў прэс-служ­бе ай­чын­на­га па­стаў­шчы­ка ка­лію.

Гэ­та чар­го­вая пе­ра­мо­га бе­ла­рус­ка­га трэй­да­ра ў па­доб­ных кон­кур­сах (па­пя­рэд­няя — у тэн­да­ры на па­стаў­ку ўгна­ен­няў у Ма­лай­зію для кам­па­ніі NAFAS — На­цы­я­наль­най ар­га­ні­за­цыі фер­ме­раў, най­больш аў­та­ры­тэт­на­га ім­пар­цё­ра гэ­тай кра­і­ны). У абод­вух вы­пад­ках БКК абы­шла сва­іх са­пер­ні­каў у ба­раць­бе як за аб'­ёмы, так і за ца­ну.

Гэ­та не­пры­ем­на здзі­ві­ла ра­сій­скіх кан­ку­рэн­таў, а так­са­ма ка­над­цаў, якія во­сен­ню на­огул мер­ка­ва­лі, што з бе­ла­ру­са­мі больш мож­на не лі­чыц­ца. А на са­мой спра­ве ака­за­ла­ся, што пры пра­віль­ным вя­дзен­ні пе­ра­га­вор­на­га пра­цэ­су, а так­са­ма пры пад­трым­цы дып­ла­ма­тыч­ных ве­дам­стваў мож­на са­ма­стой­на ганд­ля­ваць на­ват з да­лё­кі­мі кра­і­на­мі.

Экс­пер­ты ка­лій­на­га сек­та­ра ўпэў­не­ны, што цэ­на­вае дно для рын­ку да­сяг­ну­та і вы­зна­ча­на, да­лей кошт на та­кія мі­не­раль­ныя ўгна­ен­ні бу­дзе па­воль­на рас­ці.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.