Вы тут

Цюльпаны, ружы, хрызантэмы


З на­го­ды Дня жан­чын у ста­лі­цы з'я­віц­ца 147 да­дат­ко­вых пля­цо­вак для ганд­лю квет­ка­мі. Яны бу­дуць ар­га­ні­за­ва­ны 6 — 8 са­ка­ві­ка ва ўсіх ра­ё­нах Мін­ска.

Па ін­фар­ма­цыі га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня спа­жы­вец­ка­га рын­ку Мін­гар­вы­кан­ка­ма, 18 да­дат­ко­вых пунк­таў ганд­лю раз­мес­цяць у За­вод­скім ра­ё­не, 8 — у Пар­ты­зан­скім, 22 — у Пер­ша­май­скім, 6 пля­цо­вак ар­га­ні­зу­юць у Са­вец­кім ра­ё­не, а ў Фрун­зен­скім — аж­но 35. Жы­ха­ры Ле­нін­ска­га і Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­наў ста­лі­цы змо­гуць на­быць квет­кі ў 14 да­дат­ко­вых пунк­тах, а ў Мас­коў­скім і Цэнт­раль­ным та­кіх мес­цаў на­пя­рэ­дад­ні жа­но­ча­га свя­та бу­дзе пра­ца­ваць па 15.

Што да­ты­чыць кош­таў, то квет­ка­вая пра­дук­цыя ка­му­наль­на­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «Квет­кі ста­лі­цы», ААТ «ДА­РОРС», ТАА «До­на Ро­за» і ЗАТ «Маль­ва Пра­спект» абы­дзец­ца па­куп­ні­ку пры­клад­на ў на­ступ­ныя су­мы. На­быць ру­жы мож­на, за­пла­ціў­шы ад 9 да 50 ты­сяч за квет­ку, цюль­па­ны каш­ту­юць 15-20 ты­сяч руб­лёў, ка­са­чы — 15 ты­сяч, а хры­зан­тэ­мы — 27 ты­сяч.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.