Вы тут

...У гусака ёсць жонка, дзеці, кот — спрадвеку халасцяк


«Ся­мё­ра ад­на­го не ча­ка­юць», — ска­за­лі мед­сёст­ры і па­ча­лі апе­ра­цыю без хі­рур­га.

Вось і мы пач­нём — чар­го­вы агляд кон­курс­най пош­ты. З ча­го? Ды, як заўж­ды, ві­даць, — з анек­до­таў: пра ка­та (і га­лоў­на­га ге­роя на­ша­га здым­ка) іх вя­лі­кае мност­ва. «Ба­бу­леч­ка, — про­сіць унук, — дай мне шваб­ру. — А на­вош­та яна, дзі­цят­ка? — Ды ха­чу ко­ці­ка з-пад ка­на­пы па­клі­каць»...

Маг­чы­ма, ён як­раз, той «па­клі­ка­ны», по­тым вы­пад­ко­ва аб­ню­хаў сэн­сар­ны тэ­ле­фон і тым са­мым, па­вод­ле анек­до­та, зра­біў 3 здым­кі, ад­пра­віў 5 эсэ­мэ­сак і вы­клі­каў на­рад мі­лі­цыі... Бо яно ж і са­праў­ды: нюх у ка­та — яшчэ той! А ўжо язык... Ён — не толь­кі язык, але і (лі­чы­це) лыж­ка, ку­бак, зуб­ная шчот­ка, шчот­ка для фут­ра, мы­ла, вя­хот­ка і ту­а­лет­ная па­пе­ра.

Хо­піць? Ці яшчэ адзін? Та­ды апош­ні: кот, па­чуў­шы, што ў гос­ці да гас­па­ды­ні прый­шла сяб­роў­ка з дзець­мі трох і ся­мі га­доў, тут жа пры­кі­нуў­ся мёрт­вым.

5-32

Зрэш­ты, вось гэ­та — мо­жа, не анек­дот ужо? Мо­жа, га­то­вы под­піс да здым­ка (кі­ну­лі во­кам?)? Зга­дзі­це­ся, доб­ры ва­ры­янт! Са­мы час та­ды па­зна­ё­міц­ца з ін­шы­мі. Вось што пі­ша, пры­нам­сі, спа­дар Ана­толь Га­ра­чоў з вёс­кі Даў­на­ры Іў­еў­ска­га ра­ё­на:

Бі­тон на лаў­цы гэ­тай ба­чым

І трох­літ­ро­вік з пер­ша­ком,

Та­му ёсць дум­ка,

            што няй­на­чай

Гу­ля­лі кот тут з гу­са­ком.

І хоць та­го мы не пры­кме­цім,

Хто ў ка­го быў у гас­цях,

Ды ў гу­са­ка ёсць жон­ка, дзе­ці,

А кот — спрад­ве­ку ха­лас­цяк.

Мае ра­цыю спа­дар Ана­толь — праў­ду пі­ша, але, як пры­зна­юць су­жэн­цы Аст­роў­скія з Мін­ска, не ўсю:

Спіць на сон­цы кот-лай­дак,

Бо… на­краў са­бе кат­ле­так.

А гу­сак — жы­ве не так,

Не та­му ён ву­чыць дзе­так!

Ён, баць­ка, на дум­ку спа­да­ра Ва­сі­ля Пя­шэ­ві­ча з вёс­кі Юр­ке­ві­чы Жыт­ка­віц­ка­га ра­ё­на, пад­час «фо­та­се­сіі» як­раз пра­маў­ляў (каб ма­лыя па­чу­лі):

Гэ­та ж гань­ба —

            так на­брац­ца!..

З п'я­ным — ле­пей нам

            не знац­ца.

Кру­гам дзет­кі, за вярс­ту,

Каб не тра­піц­ца ка­ту!

Гу­сі, зна­чыць, птуш­кі ра­зум­ныя, яны не ры­зы­ку­юць. А вось кот — яшчэ і як: і тым, што вы­пі­вае, і тым, што по­тым ва­ля­ец­ца абы-дзе… Да­бром та­кое на­ўрад ці скон­чыц­ца. Што не мо­жа не хва­ля­ваць — пры­нам­сі, спа­да­ра Мі­ко­лу Кі­ся­ля з Мін­ска.

І та­му ён ка­жа «ге­рою»:

До ва­ляц­ца на да­ро­зе —

Пад­вяр­гаць жыц­цё па­гро­зе,

Ды гу­сей чу­жых смя­шыць…

Трэ­ба, брат, за ро­зум брац­ца,

Мо­жа, ў ву­зел за­вя­зац­ца,

Але ж не­як кі­нуць піць!

Кі­нуць — па­куль не поз­на!

Тры­во­гай за жыц­цё хат­ніх га­да­ван­цаў пра­сяк­ну­ты і рад­кі спа­да­ры­ні Ва­лян­ці­ны Гу­дач­ко­вай з Жыт­ка­ві­чаў:

Сло­ік з не­чым… І бік­ла­га…

У ёй ва­да бы­ла ці бра­га?

Што ка­ток па­каш­та­ваў?

Ці не ду­ба, бед­ны, даў?

Гас­па­дар дзе?

Спіць на­ча­мі?

Тое ж бу­дзе і з гу­ся­мі.

Цьфу-цьфу-цьфу: па­сту­ка­ем па лбе (най­блі­жэй­шае «дрэ­ва»)… Але ж гас­па­дар­ка і са­праў­ды вы­ма­гае кло­па­ту (пад­час — без пе­ра­пын­каў на сон ды на абед), вы­ма­гае ня­лёг­кай пра­цы:

Як у на­шае Ма­ру­сі

У хля­ве ка­роў­ка, гу­сі,

У су­се­дач­кі — Аў­гін­ні —

Ко­нік ёсць, ка­ток і свін­ні…

А бя­да у іх ад­на —

Муж не ро­біць ні…

Па-бе­ла­рус­ку і мяк­ка ска­жам: ані­чо­га, — вось што крыўд­на спа­да­ры­ні Лю­бо­ві Чыг­ры­на­вай з вёс­кі За­ба­лац­це Ві­лей­ска­га ра­ё­на! І каб толь­кі ёй, а то… Па­вод­ле анек­до­та, муж ска­заў, што па­пра­віць за­га­рад­ку, зна­чыц­ца, па­пра­віць! І не трэ­ба яму на­па­мі­наць пра гэ­та кож­ныя паў­го­да!

Зрэш­ты, мы ж не пра муж­чын як быц­цам га­мон­ку вя­дзём, мы (вус­на­мі спа­да­ра Кі­ся­ля) — пра ка­тоў:

У гу­сей не шлун­кі — прор­ва!

Хто пад­ка­жа, чым кар­міць?

Паў­бі­то­на бы­ло кор­му —

Мы­шы з'е­лі…

            Вась­ка — спіць…

А ўсё ча­му? І хто ві­на­ва­ты? Ад­каз на гэ­тыя пы­тан­ні ў… бай­цы — ад спа­да­ра Сця­па­на Не­фі­до­ві­ча з вёс­кі Лю­бань Лу­ні­нец­ка­га ра­ё­на:

Ды­рэк­та­рам ка­та

            аб­ра­лі гу­сі —

Ён тут жа пе­ра­стаў

            ла­віць мы­шэй…

Ха­це­лі

    кі­ра­ваць яго пры­му­сіць,

Ды вый­шла,

што са­бе ж і да­ра­жэй…

Спу­жа­лі­ся:

ця­пер, як Ва­ся, спаць,

Не мо­гуць

на­ват го­ла­су па­даць…

І ўжо змі­ры­лі­ся —

пры­вык­лі гэ­так жыць,

А кот са­бе на­п'ец­ца

ды ля­жыць.

Бо — гас­па­дар (па­вод­ле спа­да­ра Пя­шэ­ві­ча):

Вы­хва­ляў­ся кот па пра­ву,

Што ства­рыў са­бе дзяр­жа­ву:

Ма­ла­ком ад­ліў мя­жу —

Дзе ха­чу, там і ля­жу…

Шчас­лі­вы, трэ­ба ра­зу­мець — яшчэ і на­ступ­ства­мі:

Вась­ка ў до­ме — гас­па­дар,

Над усі­мі ўла­дар!

Трэ­ба, зна­чыць, да­га­джаць

Трэ­ба ўва­гай акру­жаць:

…Ка­ра­го­дам хо­дзяць гу­сі —

Спі, па­но­ве, му­сі-пу­сі…

Гэ­ту «як быц­цам» ка­лы­хан­ку ка­ту са здым­ка пры­ду­ма­ла спа­да­ры­ня Соф'я Ку­сян­ко­ва з вёс­кі Лу­чын Ра­га­чоў­ска­га ра­ё­на. Яна — не вам ка­заць — мо­жа. Спа­дар Яў­ген Ва­сі­леў­скі з Го­ме­ля, як сам пры­зна­ец­ца, — не, бо:

Сам я клё­ку не пры­дбаў, —

Ды ска­за­лі гу­сі ўсе:

Гнаў га­рэл­ку гас­па­дар,

А ка­ток — на­ню­хаў­ся.

Што і ка­заць, «пра­дукт» гэ­ты — вель­мі не­бяс­печ­ны. Бы­лі вы­пад­кі, што гу­сі каш­та­ва­лі яго ці бра­гу і па­да­лі мёрт­вы­мі. Гас­па­ды­ні та­ды хоць пер'е ўра­та­ваць ста­ра­лі­ся — аб­ску­ба­лі іх, а гу­сі не­ўза­ба­ве ад­жы­ва­лі, го­лыя. Во дзе стра­ху бы­ло!

А маг­ло б быць і жа­ху, ка­лі б, крый Бо­жа, і з п'я­ны­мі люд­ца­мі так.

Ме­на­ві­та яго, жах (хоць і не та­кі), уба­чы­лі на здым­ку спа­да­ры­ня Ва­лян­ці­на Гу­дач­ко­ва і спа­да­рыч­на (ся­мі­клас­ні­ца СШ № 3 г. Ві­лей­кі) Ка­ця­ры­на Яку­то­віч. Хто яго пе­ра­жыў? Ды вя­до­ма ж:

У ба­бу­сі жы­лі гу­сі,

І ка­ток быў у ба­бу­сі.

У два­ры нейк раз гу­ляў —

Гус­ку з «дзець­мі» на­пат­каў…

Не да­ла ма­ту­ля ма­ху —

Аж са­млеў бя­дак ад стра­ху, —

пі­ша спа­да­ры­ня Ва­лян­ці­на.

5-35

Жы­лі ў ба­бу­сі

            дроб­нень­кія гу­сі.

Аж сям­нац­цаць не­маў­лят…

Кот Мі­рон іх з'ес­ці рад:

Бач, пры­кі­нуў­ся, што спіць…

Гу­са­ка — не аб­ду­рыць.

Ка­жа, ўзняў­шы га­ла­ву:

«Псік, бо ву­шы ада­рву!»

І гэ­та — яшчэ кве­тач­кі, бо гу­сак і не тое мо­жа зра­біць,

На дум­ку су­жэн­цаў Аст­роў­скіх:

Спрыт­на пту­шак ло­віць кот,

Ды звя­заў­ся ён не з ты­мі…

Мі­гам свой ад­кі­нуў хвост,

Як гу­сак «на­мы­ліў» шыю.

Трэ­ба, ра­зу­мець, на­мы­ліў доб­ра­нька? А ўжо як ад­кі­нуў… Вы па­гля­дзе­лі — яшчэ раз? Та­ды — кар­ці­на (ад спа­да­ры­ні Ма­рыі Гры­шчан­кі з Дзяр­жын­ска):

Кот з ха­ці­ны вый­сці рад —

Пра­гу­ляў­ся ўран­ні.

Тут жа згле­дзеў гу­ся­нят:

«Бу­дзе мне сня­дан­не».

Ды гу­сак як за­шы­піць,

Га­ла­ву за­драў­шы…

Ко­цік — брык,

            як труп ля­жыць,

Сон­цу хвост ад­даў­шы!

За­звы­чай ад­да­юць не сон­цу… І ду­шу… Ці га­ла­ву… Ка­лі ма­юць. А ка­лі не, як лі­чыць спа­да­ры­ня Ку­сян­ко­ва?

Ра­зум­ны кот абы­дзе ку­ра­нят.

Дур­ны ж —

гай­да вай­ной на… гу­ся­нят.

А там — гу­сак…

Кат­ку у «ку­пал» дзю­бай.

Той — зад­ні ход.

А мог жа даць і ду­ба!

Што важ­на — не толь­кі ад траў­мы «ку­па­ла»:

Хтось бік­ла­гу асу­шыў,

А на ко­ці­ка — зва­ліў…

Той ад крыў­ды за­ня­мог

І ля­жыць без зад­ніх «ног».

…Так бы­вае —

            хтось на­шко­дзіць,

А ві­ну на ін­шых зво­дзіць, —

пі­ша спа­дар Не­фі­до­віч пра ка­ці­ную крыў­ду. Спа­да­ры­ня ж Та­ма­ра Мар­ку­шэў­ская з вёс­кі Пет­ка­ві­чы Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ё­на, трэ­ба ра­зу­мець, пра яго аб­жор­ства?

Пас­ля доў­гае зі­мы

Да­ча­каў­ся кот вяс­ны.

Вы­піў бут­лю ма­ла­ка —

Аж раз­даў­ся ў ба­ках…

Та­му гу­сі з не­да­ве­рам

Абы­хо­дзяць та­го зве­ра.

Ча­му? Ча­го яны ба­яц­ца? Аў­та­рка не тлу­ма­чыць. Зна­чыць, пры жа­дан­ні, мож­на да­ду­маць са­мім, хоць спра­ва гэ­та і ня­лёг­кая:

Пра ней­ро­ны — не бя­ру­ся,

Пра ка­та ж пра­моў­лю сло­ва.

Жыў ра­ней ён у на­пру­зе,

Ла­віў мы­шак ад­мыс­ло­ва.

А ця­пер во — мыш'­я­ком

Атру­ці­лі склеп і дом:

Так бры­до­тай там

            смяр­дзіць —

Вась­ка прос­та не ўля­жыць.

А та­му, па­вод­ле спа­да­ра Не­фі­до­ві­ча, на ву­лі­цы па­ра­тун­ку шу­кае. І ча­кае… Ча­го? Вя­до­ма спа­да­ру Ва­ле­рыю Гаў­ры­шу з Ча­ву­саў:

Кот ля­жыць,

па­мыў­шы пыс­ку?

Зна­чыць, гос­ці

не­дзе бліз­ка…

Па два­ры­шчы

хо­дзіць гус­ка?

Бу­дзе фай­ная за­кус­ка.

А на­огул, пе­ра­фра­зу­ю­чы кла­сі­ка:

Бач, што ро­біц­ца на све­це,

Як не роў­на дзе­ліць Бог:

Кот — на коў­дры,

            пры кат­ле­це,

Гусь — то ў печ, то ў пі­рог.

Ды каб толь­кі, як спра­вяд­лі­ва за­зна­чае Ва­ле­рый Мі­ка­ла­е­віч, а то ж:

Доб­ра гусь у суп які…

Смач­на — сма­жыць гуз­кі…

Там, дзе гу­сі, му­жы­кі,

Фай­ныя па­душ­кі!

І са­праў­ды, бо ад іх, ад хат­ніх пту­шак, пер'е, ад іх жа — пух. А доб­рая коў­дра і па­душ­ка — яны та­кія: ім ча­ла­ве­ка за­ва­ліць — што раз плю­нуць, асаб­лі­ва ўзім­ку.

Та­му і шчы­ру­юць гас­па­ды­ні…

Ад­на з іх, як рас­па­вя­дае спа­дар Га­ра­чоў, па­са­дзі­ла квак­ту­ху. Тая ўзя­ла ды збег­ла. І ін­шай ня­ма… А яй­кі сты­нуць. Вось і ўспом­ні­ла ка­бе­та пра свай­го ка­та, які толь­кі тое і ра­біў, што дня­мі і на­ча­мі ля­жаў — то на пе­чы, то на со­ней­ку. Жан­чы­на за яго ды на тую круш­ню: го­рай, маў­ляў, не бу­дзе. А вось ле­пей…

Ле­пей, ка­жуць, бы­ло! Бо гу­ся­нят­кі з‑пад та­го ка­ці­на­га «кры­ла» вый­шлі не толь­кі зда­ро­выя, але і… бліс­ку­чыя! Та­му што кож­нае з іх (уз­га­дай­ма анек­дот пра язык у ка­та?..) ён ста­ран­на, па-баць­коў­ску (ці ўсё ж па-ма­ця­рын­ску?) вы­лі­заў. Што рыф­ма­ва­ным рад­ком апі­са­на так:

Ну, маг­чы­ма, гэ­та дзі­ва,

А маг­чы­ма — бай­кі,

Ды, сцвяр­джа­юць, што са­дзі­лі

І ка­та на яй­кі —

Каб гуль­тай­ства за­мя­ніць

Гас­па­дар­скай хват­кай…

А пас­ля і па­лі­чыць —

Су­ра­гат­най мат­кай.

З та­го ж кан­вер­та і так, да сло­ва:

Ад па­клё­паў гу­са­ка

Гус­ка час­та пла­ка­ла:

На ха­ля­ву ДНК

Толь­кі ў Ма­ла­ха­ва.

Во аж ку­ды за­нес­ла ўдзель­ні­каў кон­кур­су! Та­му са­мы час за­круг­ляц­ца, і рад­кі для гэ­та­га ёсць:

Усё ня­кеп­ска ў нас, па­но­ве,

Ка­лі ў дом прый­шла

                        «Звяз­да»,

А што кот мы­шэй не ло­віць,

Не­вя­лі­кая бя­да!

І са­праў­ды: грэх не па­га­дзіц­ца са спа­да­ром Га­ра­чо­вым, грэх не да­ра­ваць ка­ту, гэ­та­му мі­ла­му бос­ка­му ства­рэн­ню… І грэх не па­дзя­ка­ваць усім, хто да­слаў свае под­пі­сы да чар­го­ва­га здым­ка.

Што да па­пя­рэд­ня­га (на ім, на­га­да­ем, гру­па та­ва­ры­шаў на ча­ле з мі­лі­цы­я­не­рам пі­ха­ла лег­ка­вік), то леп­шыя рад­кі пра ка­ман­ду ду­жых (па мер­ка­ван­ні вя­лі­ка­га чы­тац­ка­га жу­ры) на­пі­са­лі спа­да­ры Ана­толь Га­ра­чоў з Іў­еў­шчы­ны, Мі­ка­лай Ста­рых з Го­ме­ля, Ула­дзі­мір Бу­рак з Ка­пы­ля, Ва­ле­рый Гаў­рыш з Ча­ву­саў, спа­да­ры­ні Ва­лян­ці­на Гу­дач­ко­ва з Жыт­ка­ві­чаў, Лю­боў Чыг­ры­на­ва з Ві­лей­шчы­ны, Ма­рыя Гры­шчан­ка з Дзяр­жын­ска, Ра­і­са Ва­сіль­е­ва з Го­ме­ля… Яе рад­кі (да­слоў­на):

Бач, пры­ду­маў што ва­дзі­ла,

(Не, экс­плу­а­та­тар!):

Хо­ча, каб яго ка­ці­лі

Аж да са­май ха­ты.

Ру­ха­вік, бач, не за­во­дзіць…

Не дур­ны — пры­кі­не,

Коль­кі мож­на эка­но­міць

На ад­ным бен­зі­не…

пры­зна­ла леп­шы­мі і жу­ры ма­лень­кае — рэ­дак­цый­нае. Та­му прыз у вы­гля­дзе квар­таль­най пад­піс­кі на да­ра­гую (сэр­цам) «Звяз­ду» на­кі­роў­ва­ец­ца ў Го­мель. Вы ха­це­лі б, каб да вас — у на­ступ­ны раз? Та­ды — пі­шы­це. Зды­мак, як заўж­ды, да­да­ец­ца. Умо­вы — не мя­ня­юц­ца: ко­рат­ка (не больш за 8 рад­коў), дас­ціп­на, па-бе­ла­рус­ку!

Ва­лян­ці­на Доў­нар.

Фо­та Ана­то­ля Кле­шчу­ка

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.