На Віцебшчыне ў цэнтры ўвагі рэвізораў — жыллёва-камунальная гаспадарка. Нагадаем: Прэзідэнт распарадзіўся праверыць сістэму ЖКГ у цэлым па краіне. Нягледзячы на тое, што адпаведны маштабны маніторынг у Прыдзвінскім краі будзе завершаны толькі ў маі, ужо зроблены першыя захады.
На жаль, менавіта ЖКГ па-ранейшаму выклікае шмат незадаволенасці з боку насельніцтва.
— Адным з недахопаў арганізацыйнай структуры ЖКГ з'яўляецца шматпрофільнасць прадпрыемстваў, утрыманне на балансе не ўласцівых галіне аб'ектаў і вытворчасцяў: лазняў, гасцініц, камбінатаў бытавога і рытуальнага абслугоўвання і г.д. Усе яны з'яўляюцца стратнымі або нізкарэнтабельнымі. У выніку адбываецца адцягненне грашовых сродкаў на ўтрыманне такіх аб'ектаў замест накіравання грошай на мадэрнізацыю ўласнай галіны... На тэрыторыях Лепельскага, Талачынскага і Чашніцкага раёнаў функцыянуюць па два аналагічныя прадпрыемствы ЖКГ, што павялічвае выдаткі не толькі па ўтрыманні апарату кіравання прадпрыемстваў, але і іншыя, — паведамілі «Звяздзе» ў Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці.
Каб зрабіць дзейнасць сістэмы ЖКГ больш эфектыўнай, прапанавана выключыць з відаў дзейнасці прадпрыемстваў «няпрофільныя» паслугі. Для кіравання прадпрыемствамі водазабеспячэння і водаадвядзення мэтазгодна стварыць адзін абласны водаканал — замест цяперашніх у Віцебску, Полацку, Наваполацку і Оршы. Апошняе дазволіць скараціць сабекошт паслуг па водазабеспячэнні і каналізацыі.
Ёсць таксама ідэя падзяліць функцыі заказчыка і выканаўцы, што дасць магчымасць павысіць кантроль за якасцю і аб'ёмамі работ, якія выконваюцца. Ёсць прапанова аптымізаваць колькасць прадпрыемстваў у раёнах, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».