У Беларусі пачата датэрміновая выплата пенсій за 8 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Белпошта».
У сувязі са святкаваннем Дня жанчын графік выплаты пенсій і дапамог падкарэктаваны. Паводле слоў спецыялістаў, датэрміновая выплата пенсій і дапамог за 8 сакавіка пачалася ўжо з 4 сакавіка гэтага года ў аддзяленнях паштовай сувязі Магілёва, з 5 сакавіка — ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і Мінска.
У аддзяленнях паштовай сувязі Віцебска, ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Гомельскай вобласці і сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі Гродзенскай вобласці выплата пенсій будзе праводзіцца з 6 сакавіка, у гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі Гродзенскай вобласці — 7 сакавіка.
У РУП «Белпошта» праінфармавалі, што 8 сакавіка працаваць будуць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.