Вы тут

Хутка, надзейна, даступна...


«Да кан­ца го­да на­шы пен­сі­я­не­ры змо­гуць атры­маць свае пен­сіі ў лю­бым ку­точ­ку кра­і­ны — дзе б яны ні бы­лі»

Да доб­ра­га ча­ла­век пры­вы­кае... ад­ра­зу: сён­ня ў лю­бым ад­дзя­лен­ні су­вя­зі (вяс­ко­вым, га­рад­скім) ён мож­на апла­ціць ка­му­наль­ныя і ін­шыя па­слу­гі, пра­цэн­ты па крэ­ды­тах, «па­клас­ці» гро­шы на тэ­ле­фон... Заўт­ра — гэт­кім жа звыч­ным мо­жа стаць атры­ман­не пен­сій без «пры­вяз­кі» да мес­ца жы­хар­ства. З пы­тан­няў, чым гэ­та вы­клі­ка­на і ці хут­ка вый­дзе за ме­жы ста­лі­цы, па­ча­ла­ся гу­тар­ка ка­рэс­пан­дэн­та «Звяз­ды» з ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам РУП «Бел­пош­та» Іры­най Сак­со­на­вай.

— Не ха­це­ла­ся б паў­та­раць агуль­на­вя­до­мае, але тут, на­пэў­на, прый­дзец­ца, — пры­зна­ла Іры­на Іг­на­таў­на. — Час ця­пер та­кі, што нель­га спы­няц­ца на да­сяг­ну­тым, нель­га не іс­ці на­су­страч па­жа­дан­ням клі­ен­таў. А яны ў нас до­сыць ма­біль­ныя: пры­нам­сі, мно­гія вяс­ко­выя пен­сі­я­не­ры на зі­му з'яз­джа­юць да дзя­цей у га­ра­ды, мно­гія з га­ра­джанн на ле­та пе­ра­ся­ля­юц­ца ў вёс­кі ды на да­чы, пра­цу­юць.

І по­тым ма­юць кло­пат ез­дзіць на пош­ту па мес­цы жы­хар­ства, каб атры­мліваць пен­сіі. Тра­ціц­ца час, гро­шы, нер­вы, бен­зін. А між тым у кра­і­не больш за тры ты­ся­чы ад­дзя­лен­няў паш­то­вай су­вя­зі. Гэ­та зна­чыць, што ней­кае з іх ад пен­сі­я­не­ра не­па­да­лёк — на­ват у сель­скай мяс­цо­вас­ці, не ка­жу­чы пра га­рад­скую. Вось мы і вы­ра­шы­лі зра­біць крок на­су­страч — кло­пат па вы­пла­це пен­сій узяць на ся­бе. Праў­да, па­куль не ў поў­ным аб'­ёме: па­чы­на­ем з 5 са­ка­ві­ка, з Мін­ска. На чар­зе — аб­лас­ныя цэнт­ры, по­тым ра­ён­ныя. А блі­жэй да кан­ца го­да наш пен­сі­я­нер ужо змо­жа атры­маць сваю пен­сію ў лю­бым кут­ку сва­ёй кра­і­ны, дзе б ён ні жыў і дзе б ні зна­хо­дзіў­ся.

— Спра­ва доб­рая, вар­тая ўдзяч­нас­ці!

— Мы спа­дзя­ём­ся... І ро­бім на­ступ­ны крок. Умоў­на: на ва­ша імя прый­шоў гра­шо­вы пе­ра­вод. Ён вам вель­мі па­трэб­ны, але вы не мо­жа­це яго атры­маць — ра­на ідзя­це на пра­цу, поз­на вяр­та­е­це­ся аль­бо вас на­огул ад­пра­ві­лі ў ка­ман­дзі­роў­ку... У хут­кім ча­се гэ­та не бу­дзе пе­ра­шко­дай: вы змо­жа­це атры­маць свае гро­шы ў лю­бым з на­шых ад­дзя­лен­няў су­вя­зі.

— Для мно­гіх клі­ен­таў пош­ты гэ­та, вя­до­ма ж, зруч­на. А як для прад­пры­ем­ства — ці вы­гад­на, бо гро­шы ж ця­пер лі­чаць усе?

— Без гэ­та­га нель­га, але ж, ка­лі раз­мо­ва пра вы­га­ду, пра па­вы­шэн­не рэн­та­бель­нас­ці, то на яе ўплы­ва­юць най­перш ме­ха­ні­за­цыя і аў­та­ма­ты­за­цыя пра­цэ­саў. Ад­ным з са­мым пра­ца­ём­кіх у нас бы­ло сар­та­ван­не ліс­тоў: усе яны на шля­ху да атры­маль­ні­каў 10-12 ра­зоў пе­ра­бі­ра­лі­ся ўруч­ную. Жан­чы­нам, якія гэ­тым зай­ма­лі­ся, трэ­ба бы­ло тры­маць у па­мя­ці без­ліч ін­фар­ма­цыі: на­ват уя­віць гэ­та цяж­ка — ка­ля ся­мі­сот ад­ра­соў і кі­рун­каў!.. Ця­пер, як той ка­заў, га­ра з пля­чэй: ліс­ты ў нас сар­туе ма­шы­на. Пра­дук­цый­насць пра­цы — 45 ты­сяч за ад­ну га­дзі­ну! І сар­ту­юц­ца яны не­па­срэд­на да да­ста­вач­ных участ­каў. Та­му мно­гія з атры­маль­ні­каў ужо, ду­маю, па­спе­лі за­ўва­жыць: пісь­мы ў ме­жах кра­і­ны ста­лі да­хо­дзіць хут­чэй.

Тое ж, спа­дзя­ём­ся, бу­дзе і з па­сыл­ка­мі. Ця­пер ледзь не кож­ная скры­нач­ка і скрын­ка (ча­сам ва­гой у 20-30 кі­ла­гра­маў), кож­ны мя­шок вы­но­сяц­ца па­асоб­ку і ўруч­ную. Уста­ля­ван­не ма­шы­ны па сар­та­ван­ні не­стан­дарт­най паш­то­вай ка­рэс­пан­дэн­цыі да­зво­ліць склад­ваць яе ў спе­цы­яль­ныя кан­тэй­не­ры, якія з Мін­ска (праз яго пра­хо­дзіць 85 пра­цэн­таў усіх аб'­ёмаў пош­ты) мож­на бу­дзе за­вез­ці, на­прык­лад, у Лі­ду, там за лі­ча­ныя хві­лі­ны вы­гру­зіць і па­ехаць да­лей. Гэ­та знач­на аб­лег­чыць пра­цу!

Яе, руч­ной, бу­дзе менш і на па­груз­цы-раз­груз­цы, на да­стаў­цы ка­рэс­пан­дэн­цыі з ма­шын у цэх, на ста­лы мыт­ні. У хут­кім ча­се ў нас з'я­віц­ца аб­ста­ля­ван­не, якое бу­дзе пе­ра­мя­шчаць дэ­пе­шы і па­сыл­кі па­між па­вер­ха­мі. Пра­цяг­нец­ца ме­ха­ні­за­цыя і ў аб­лас­ных цэнт­рах — там боль­шыя аб'­ёмы і боль­шыя за­тра­ты. Асноў­ная за­да­ча — па­вы­сіць эфек­тыў­насць.

— Пра­бач­це маю не­да­свед­ча­насць... З пе­ра­сыл­кай ліс­тоў быц­цам бы зра­зу­ме­ла: ня­гле­дзя­чы на най­ноў­шыя тэх­на­ло­гіі, на­ўрад ці змен­шыў­ся аб'­ём дзе­ла­вой ка­рэс­пан­дэн­цыі, па­вя­ліч­ва­ец­ца — рэ­клам­най, у кра­і­не ўсё больш ама­та­раў пост­кро­сін­гу (аб­ме­ну паш­тоў­ка­мі з цэ­лым све­там)... Што да па­сы­лак, то хі­ба не ў мі­ну­лым за­ста­лі­ся ча­сы, ка­лі іх час­та па­сы­ла­лі і час­та атрым­лі­ва­лі? Ця­пер жа як быц­цам усё і ўсю­ды ёсць... Ка­лі, вя­до­ма, ёсць гро­шы. Та­ды пра якія па­сыл­кі раз­мо­ва?

— Ба­ю­ся, мы з ва­мі тро­хі ад­ста­лі ад жыц­ця, бо па-ра­ней­ша­му, ка­лі трэ­ба неш­та ку­піць да свя­та ці аб­на­віць гар­дэ­роб, ідзём у блі­жэй­шую кра­му аль­бо на ры­нак. А мно­гія сён­ня, не вы­хо­дзя­чы з до­му, гар­та­юць ка­та­ло­гі, за­хо­дзяць на сай­ты за­меж­ных ганд­лё­вых прад­пры­ем­стваў — ба­чаць, што пра­да­юць і но­сяць у Гер­ма­ніі, Аме­ры­цы, Фран­цыі... А да­лей — неш­та з упа­да­ба­ных рэ­чаў мож­на за­мо­віць, праз ін­тэр­нэт аль­бо праз банк апла­ціць. З гэ­тым ні­я­кіх пы­тан­няў ужо ня­ма... Як ня­ма і ін­шых шля­хоў да­стаў­кі: тую ж аб­ноў­ку з Аме­ры­кі ў Бе­ла­русь мо­жа да­ста­віць толь­кі пош­та. За апош­нія тры га­ды ў нас амаль удвая па­вя­лі­чы­лі­ся аб'­ёмы тых жа па­сы­лак і ўво­гу­ле ўва­хо­дзя­чай між­на­род­най ка­рэс­пан­дэн­цыі. На­ша за­да­ча — усю яе апра­ца­ваць, да­вез­ці-да­ста­віць атры­маль­ні­ку, уру­чыць...

— Га­доў коль­кі та­му бы­лі до­сыць бур­ныя спрэч­кі на­конт цэн­ні­ка на гэ­тыя па­слу­гі. Чым яны скон­чы­лі­ся?

— Спрэч­кі іш­лі і бу­дуць іс­ці, пры­чым на ўзроў­ні су­свет­на­га паш­то­ва­га Са­ю­за. Што да «Бел­пош­ты», то прад­пры­ем­ства за вы­ка­на­ны аб'­ём пра­цы атрым­лі­вае ва­лю­ту. Гэ­та наш экс­парт па­слуг. Праў­да, і аказ­ваць іх трэ­ба на ад­па­вед­ным уз­роў­ні. На­шы клі­ен­ты хо­чуць (і ма­юць пра­ва) не ста­яць у чар­зе, атрым­лі­ваць свае па­сыл­кі мак­сі­маль­на апе­ра­тыў­на і ў зруч­ны для ся­бе час. Та­му за­раз мы кар­ды­наль­на мя­ня­ем сіс­тэ­му да­стаў­кі, пры­нам­сі, па Мін­ску: па­шы­ра­ем цэнтр, па­вя­ліч­ва­ем коль­касць аў­та­ма­бі­ляў, пра­цуе сіс­тэ­ма на­ві­га­цыі...

Ёсць, да­рэ­чы, яшчэ ад­на ці­ка­він­ка, якую ў хут­кім ча­се мы прад­ста­вім на­шым клі­ен­там. На­зы­ва­ец­ца яна — па­ста­мат. Мы ўста­лёў­ва­ем яго, на­прык­лад, на ста­ліч­ным паш­там­це і тым са­мым ства­ра­ем маг­чы­масць за пэў­ную пла­ту аран­да­ваць ячэй­ку...

— Гэ­та амаль тая ж аба­не­нтная скры­ня?

— Так... Роз­ні­ца хі­ба ў тым, што но­вая ўжо бу­дзе з пра­грам­ным за­бес­пя­чэн­нем. Для па­чат­ку мы збі­ра­ем­ся за­ку­піць два та­кія па­ста­ма­ты, бо адзін­ства на­конт іх у той жа Еў­ро­пе ня­ма. Ад­ны ка­жуць, што гэ­та пра­цуе прос­та цу­доў­на, ін­шыя — што не акуп­ля­ец­ца, на­ват та­ды, ка­лі ча­ла­век атрым­лі­вае пяць па­сы­лак на ты­дзень... Як гэ­та бу­дзе пра­ца­ваць у нас, пра­лі­чыць не­маг­чы­ма — трэ­ба па­спра­ба­ваць.

З на­ві­нак на гэ­ты год і па­шы­рэн­не на­шых пло­шчаў у аэ­ра­пор­це «Мінск». Там ра­зам з мыт­ны­мі служ­ба­мі (да­моў­ле­насць ужо ёсць) бу­дзе апра­цоў­вац­ца ўся авія­пош­та. І гэ­та зноў жа да­зво­ліць ска­ра­ціць час на яе да­стаў­ку да атры­маль­ні­каў.

— Іры­на Іг­на­таў­на, ра­бо­та ва­ша­га прад­пры­ем­ства заў­сё­ды бы­ла скі­ра­ва­на на ча­ла­ве­ка, на клі­ен­та, на тое, каб да­па­маг­чы яму ў вы­ра­шэн­ні што­дзён­ных і, ска­жам так, бу­дзён­ных праб­лем. Але не толь­кі — ёсць яшчэ адзін важ­ны кі­ру­нак. РУП «Бел­пош­та» па­ста­ян­на вы­пус­кае ад­мыс­ло­выя паш­то­выя бло­кі і кан­вер­ты, він­ша­валь­ныя паш­тоў­кі і тым са­мым пра­па­ган­дуе ў све­це на­шу гіс­то­рыю і куль­ту­ру; вы пры­ма­лі са­мы не­па­срэд­ны ўдзел у пра­вя­дзен­ні кон­кур­су на ве­дан­не бе­ла­рус­кай кла­сі­кі «Дзе­сяць цы­тат», ве­да­е­це на­шу лі­та­ра­ту­ру, мо­ву...

— Па на­чах да­вуч­ваю анг­лій­скую...

— На між­на­род­ных і су­свет­ных вы­ста­вах ці не што­год са­мы­мі вы­со­кі­мі ўзна­га­ро­да­мі ад­зна­ча­юц­ца на­шы ай­чын­ныя мар­кі, леп­шую з якіх вы­бі­рае гра­мад­скасць... Ці ча­ка­юц­ца ней­кія на­він­кі ў гэ­тым кі­рун­ку?

— Ад­ка­жу так. Зу­сім ня­даў­на мы з ды­рэк­та­рам вы­да­вец­ка­га цэнт­ра «Мар­ка» спа­да­ры­няй Шы­пі­ла­вай на­ве­да­лі адзі­ную ў кра­і­не кра­му «Фі­ла­тэ­лія». Там, вя­до­ма ж, ёсць, што ку­піць, ёсць на што па­гля­дзець. І ба­чым: у кра­му за­хо­дзіць хлап­ча­ня — гар­тае ка­та­ло­гі, вы­бі­рае. По­тым да­стае гро­шы, пры­чым та­кія — пяць­сот руб­лёў, ты­ся­ча, пяць ты­сяч... Неш­та, на­пэў­на, дзед з ба­бу­ляю да­лі, неш­та сэ­ка­но­мі­ла са­мо... Ка­ра­цей, на­скрэб­ла. Вы­бра­ла дзве мар­кі, раз­лі­чы­ла­ся і — за­да­во­ле­нае — пай­шло да дзвя­рэй. Трэ­ба ра­зу­мець, па­поў­ні­ла сваю ка­лек­цыю...

Вось там і з'я­ві­ла­ся дум­ка, што доб­ра бы­ло б пра­во­дзіць уро­кі юных фі­ла­тэ­ліс­таў. У нас ёсць «ак­са­ка­лы» ў вы­да­вец­кім цэнт­ры, ёсць вель­мі да­свед­ча­ныя ка­лек­цы­я­не­ры. Так што бу­дзем да­маў­ляц­ца са шко­ла­мі, пры­во­дзіць дзя­цей, рас­каз­ваць, што та­кое мар­кі, як іх гля­дзець, на­вош­та пры гэ­тым лу­па, для ча­го іх лю­дзі збі­ра­юць...

— З да­зво­лу — па­дзя­лю­ся ура­жан­нем. Чы­таю кні­гу «Ка­ра­цель­кі» бы­ло­га (свет­лай па­мя­ці!) звяз­доў­ца Вя­ча­сла­ва Ду­бін­кі. Ён, як пі­ша, у вось­мым кла­се за­ха­піў­ся збі­ран­нем ма­рак. Пі­саў ліс­ты роз­ным, у тым лі­ку до­сыць вы­со­кім асо­бам ва ўсе кут­кі зям­лі, атрым­лі­ваў ад­ка­зы — дзі­вос­ныя кан­вер­ты, аб­леп­ле­ныя мар­ка­мі... А да­лей — бо­лей: каб чы­таць гэ­тыя ад­ка­зы, вяс­ко­вы хлоп­чык са Случ­чы­ны стаў пад­вуч­ваць фран­цуз­скую і ня­мец­кую мо­вы, ці­ка­віц­ца роз­ны­мі дзяр­жа­ва­мі і гіс­та­рыч­ны­мі па­дзея­мі, вы­дат­ны­мі людзь­мі... По­тым ён аб'­ез­дзіў свет, стаў фо­та­ка­рэс­пан­дэн­там, пісь­мен­ні­кам і прос­та цу­доў­ным май­страм па вы­ці­нан­цы... Вось гэ­та, апош­няе, ад­бы­ло­ся дзя­ку­ю­чы... «ду­ры­кам» — за­хап­лен­ню мар­ка­мі.

— Мне так­са­ма да­во­дзіц­ца кан­так­та­ваць з са­мы­мі роз­ны­мі людзь­мі. І, вя­до­ма ж, з ты­мі, хто зай­мае вы­со­кія па­са­ды... Ся­род іх вель­мі шмат фі­ла­тэ­ліс­таў: мар­кі і са­праў­ды здоль­ныя ад­кры­ваць свет, па­шы­раць кру­га­гляд, раз­ві­ваць леп­шыя ча­ла­ве­чыя якас­ці, вы­хоў­ваць асоб... Вось та­му і бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што на­шы ўро­кі юных фі­ла­тэ­ліс­таў ста­нуць ці­ка­вы­мі і за­па­тра­ба­ва­ны­мі, што яны пры­жы­вуц­ца. І не толь­кі ў Мін­ску.

— Бліз­кая тэ­ма: у на­шай га­зе­це бы­ло зме­шча­на ін­тэр­в'ю з ды­рэк­та­рам Го­мель­ска­га фі­лі­яла «Бел­пош­ты» спа­да­ры­няй Ця­рэ­шчан­кай. Яна ўзгад­ва­ла на­ва­год­нія свя­ты, шмат­лі­кія ві­зі­ты ў дзі­ця­чыя да­мы і да­мы са­ста­рэ­лых, у шко­лы-ін­тэр­на­ты... Вя­до­ма ж, з па­да­рун­ка­мі — з тэ­ле­ві­за­ра­мі, кам­п'ю­та­ра­мі, пры­сма­ка­мі. Але ж, я ду­маю, у гэ­тых уста­но­вах зу­сім не ліш­ні­мі бы­лі б і но­выя кні­гі, і пад­піс­ка — асаб­лі­ва на бе­ла­рус­ка­моў­ныя вы­дан­ні... На ваш по­гляд, як скі­ра­ваць даб­ра­чын­насць у гэ­тае рэ­чы­шча, як за­ха­ваць ці­ка­ваць да дру­ка­ва­на­га сло­ва? У тым лі­ку — на род­най мо­ве...

— Рас­па­ча­та гэ­тая спра­ва даў­но. Іні­цы­я-
­та­ра­мі ста­лі паш­та­ві­кі на­ша­га Ві­цеб­ска­га фі­лі­яла. По­тым пад­клю­чы­ла­ся Го­мель­шчы­на. Прык­лад доб­ры, і яго трэ­ба бы­ло б не­як да­вес­ці да лю­дзей. То ча­му б не з да­па­мо­гай даб­ра­чын­на­га пра­ек­та, су­мес­на­га — «Бел­пош­ты» і Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да»?

— Спра­ва не ўпрэц­ца ў гро­шы?

— Іх мож­на бу­дзе знай­сці: ёсць даб­ра­чын­ныя фон­ды, ёсць лю­дзі. Да­вай­це па­ду­ма­ем. Рас­пач­нец­ца пад­піс­ка на трэ­ці, чац­вёр­ты квар­тала, а там 70-год­дзе вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі, Дзень Не­за­леж­нас­ці... Чым не пад­ста­ва для даб­ра­чын­ных ві­зі­таў, для па­да­рун­каў?

— Раз­мо­ва на­ша на­пя­рэ­дад­ні ін­ша­га свя­та — вяс­но­ва­га... На ва­шым прад­пры­ем­стве без ма­ло­га 30 ты­сяч чалавек, аб­са­лют­ная боль­шасць, 86 пра­цэн­таў, — жан­чы­ны. Кі­ра­ваць, вя­до­ма ж, не прос­та. Асаб­лі­ва — па сён­няш­нім ча­се. Што да­па­ма­гае?

— Най­перш, маг­чы­ма, до­свед і ве­дан­не спра­вы. Я са­ма па­чы­на­ла з паш­таль­ё­наў. Ды і по­тым па пры­ступ­ках кар'­ер­най лес­ві­цы ні­хто мя­не за ру­ку не вёў. Для та­го, каб на­ву­чыц­ца неш­та ра­біць, як ні ба­наль­на гэ­та гу­чыць, трэ­ба... ра­біць — не ба­яц­ца, не зда­вац­ца, пла­на­ваць свой час, не шка­да­ваць ся­бе...

— ...Лю­бі­мую.

—... Дай Бог, каб ча­ла­ве­ка лю­бі­лі ін­шыя: як ма­га даў­жэй — баць­кі, су­жэн­цы, дзе­ці і ўну­кі, каб бы­лі са­праўд­ныя сяб­ры, па­ва­га ў ка­лек­ты­ве. А ка­лі да гэ­та­га яшчэ і зда­роўя, уда­чы ды даб­ра­бы­ту...

— Доб­рыя па­жа­дан­ні. Дзя­куй!

Ва­лян­ці­на Доў­нар.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.