Вы тут

Жанчын павіншавалі алім­пій­цы


Чэм­пі­ё­ны Со­чы Ала Цу­пер і Ан­тон Куш­нір па­він­ша­ва­лі жа­но­чы пра­фак­тыў Бе­ла­ру­сі з на­ды­хо­дзя­чым свя­там 8 Са­ка­ві­ка.

1На ўра­чыс­тае ме­ра­пры­ем­ства, якое так­са­ма пры­мер­ка­ва­лі да 110-год­дзя праф­са­юз­на­га ру­ху Бе­ла­ру­сі, у ста­ліч­ным Па­ла­цы куль­ту­ры праф­са­юзаў са­бра­ла­ся больш за 400 жан­чын з усіх рэ­гі­ё­наў Бе­ла­ру­сі. Для іх ар­га­ні­за­та­ры зла­дзі­лі кан­цэрт эст­рад­ных вы­ка­наў­цаў, вы­ступ­лен­не ін­стру­мен­таль­на­га ан­самб­ля, а так­са­ма пад­рых­та­ва­лі са­праўд­ны сюр­прыз — на свя­точ­ную су­стрэ­чу за­ві­та­лі на­шы вы­дат­ныя фрыс­тай­ліс­ты Ала Цу­пер і Ан­тон Куш­нір, лыж­нік Сяр­гей Да­лі­до­віч, якія не толь­кі атры­ма­лі па­да­рун­кі за спар­тыў­ныя пос­пе­хі ад на­цы­я­наль­на­га пра­фцэнт­ра, але і ска­за­лі коль­кі лас­ка­вых слоў на­шым жан­чы­нам.

— Мы, муж­чы­ны, хва­лю­ем­ся за ўсіх жан­чын: і за ба­буль, і за на­шых ма­ці, і за да­чок, і за сяс­цёр, і, без­умоў­на, за жо­нак, пля­мен­ніц, ву­ча­ніц,— пя­шчот­на, з усмеш­кай звяр­нуў­ся да пры­сут­ных Ан­тон Куш­нір

. — Він­шую вас з гэ­тым цу­доў­ным днём — Жа­но­чым днём — і зы­чу вам ад чыс­та­га сэр­ца доб­ра­га зда­роўя і ўся­го най­леп­ша­га.

А вось для Алы Цу­пер Між­на­род­ны жа­но­чы дзень з'яў­ля­ец­ца двай­ным свя­там.

— У мя­не ў жыц­ці так скла­ла­ся, што 8-га са­ка­ві­ка дзень на­ро­дзі­наў ад­зна­чае мой муж, — пры­зна­ла­ся алім­пій­ская чэм­пі­ён­ка. — А та­му, ка­лі да нас у гэ­ты дзень пры­хо­дзяць гос­ці, він­шу­юць спа­чат­ку яго, а ўжо пас­ля мя­не.

Да­рэ­чы, спор­ту праф­са­юз­ны рух кра­і­ны да­па­ма­гае ак­тыў­на. Як пры­знаў­ся «Звяз­дзе» Аляк­сандр Паў­лоў­скі, ды­рэк­тар спар­тыў­на­га клу­ба Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў, ле­тась бы­ла за­цвер­джа­на адзі­ная спар­тыў­ная алім­пій­ская ка­ман­да, якая скла­да­ец­ца пакуль з 30 спарт­сме­наў, для пад­рых­тоў­кі Гуль­няў у Рыа-дэ-Жа­ней­ра.

— Мы ро­бім мэ­та­на­кі­ра­ва­ны ад­бор та­кіх спарт­сме­наў, якія б здо­ле­лі год­на прад­стаў­ляць кра­і­ну на чэм­пі­я­на­тах Еў­ро­пы, све­ту, Алім­пій­скіх гуль­нях, — раз­ва­жае Аляк­сандр Іва­на­віч. Лі­чу, што па­мер сты­пен­дый для та­кіх спарт­сме­наў не­бла­гі — ад 300 да 1 ты­ся­чы до­ла­раў ЗША. Ад­мет­на, што амаль усе леп­шыя спарт­сме­ны Бе­ла­ру­сі са збор­най па вес­ла­ван­ні на бай­дар­ках і ка­ноэ з'яў­ля­юц­ца праф­са­юз­ны­мі спарт­сме­на­мі.

— За­пра­шэн­не на ўра­чыс­тасць атры­ма­ла яшчэ за­га­дзя, і я вель­мі ўдзяч­ная праф­са­юзам. А што ты­чыц­ца спор­ту, дык я, без­умоў­на, гля­дзе­ла Алім­пі­я­ду. На­пэў­на, ужо ўсе ве­да­юць на­шу Да­р'ю До­мра­ча­ву, трох­ра­зо­вую алім­пій­скую чэм­пі­ён­ку. Яе пад­трым­лі­ва­ла ўся наша вёс­ка Востраў, — пры­зна­ла­ся Іры­на Вой­цік, на­стаў­ні­ца Ту­ха­віц­кай му­зыч­най шко­лы, што на Ля­ха­віч­чы­не, аў­тар праф­са­юз­на­га гім­на Бе­ла­ру­сі.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.