Вы тут

Но­выя пад­ра­бяз­нас­ці па спра­ве аб пра­слу­хоў­ван­ні на «Сло­ды­чы»


Ста­ліч­нае ўпраў­лен­не След­ча­га ка­мі­тэ­та за­вяр­шы­ла рас­сле­да­ван­не кры­мі­наль­най спра­вы ў да­чы­нен­ні да бы­ло­га ды­рэк­та­ра ААТ «Кан­ды­тар­ская фаб­ры­ка» Сло­дыч». Жан­чы­на аб­ві­на­вач­ва­ец­ца ў тым, што пра­слу­хоў­ва­ла сва­іх су­пра­цоў­ні­каў. Пад­час пра­вер­кі след­чыя вы­яві­лі шэ­раг ін­шых па­ру­шэн­няў бы­лой кі­раў­ні­цы.

За­тры­ма­ная рас­па­ра­дзі­ла­ся на­быць за кошт прад­пры­ем­ства ў ка­мер­цый­най фір­мы спе­цы­яль­нае аб­ста­ля­ван­не, з да­па­мо­гай яко­га мож­на пра­слу­хоў­ваць і за­піс­ваць гук, і ўста­ля­ваць яго ў служ­бо­вых па­мяш­кан­нях. Пры гэ­тым, як па­ве­да­міў афі­цый­ны прад­стаў­нік упраў­лен­ня След­ча­га ка­мі­тэ­та па Мін­ску Аляк­сандр Ге­ра­сі­маў, уся ін­фар­ма­цыя пра раз­мо­вы су­пра­цоў­ні­каў па­сту­па­ла на яе кам­п'ю­тар, што з'яў­ля­ец­ца па­ру­шэн­нем та­ям­ні­цы тэ­ле­фон­ных і ін­шых пе­ра­моў. Бы­лая ды­рэк­тар­ка ад­мо­ві­ла­ся да­па­ма­гаць у рас­сле­да­ван­ні спра­вы. Больш за тое, спра­ба­ва­ла пе­ра­шка­джаць пра­цы след­чых і не пры­зна­ла сва­ёй ві­ны.

Тым не менш след­чыя да­пы­та­лі больш за 50 све­дак і па­цяр­пе­лых. Іх па­ка­зан­ні — не на яе ка­рысць, як і ін­шыя са­бра­ныя до­ка­зы, у пры­ват­нас­ці, за­клю­чэн­не па экс­пер­ты­зе кан­фіс­ка­ва­на­га аб­ста­ля­ван­ня.

Сва­і­мі дзе­ян­ня­мі аб­ві­на­вач­ва­ная на­нес­ла прад­пры­ем­ству вя­лі­кі ўрон. У су­вя­зі з гэ­тым ААТ «Кан­ды­тар­ская фаб­ры­ка» Сло­дыч» са­ма­стой­на за­яві­ла іск да бы­лой ды­рэк­тар­кі аб кам­пен­са­цыі шко­ды ў па­ме­ры Br202 млн. Ра­зам з тым, пад­час рас­сле­да­ван­ня з бо­ку кі­раў­ні­цы вы­яві­лі шэ­раг ар­га­ні­за­цый­ных і фі­нан­са­вых па­ру­шэн­няў. Ця­пер пра­во­дзіц­ца да­дат­ко­вая пра­вер­ка.

На­дзея ПАЎ­ЛА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.