Вы тут

«Ай­чын­нае прад­пры­маль­ніц­тва — ру­ха­ю­чая сі­ла эка­на­міч­на­га раз­віц­ця...»


Аб гэ­тым за­явіў учо­ра на ад­крыц­ці XV Асамб­леі дзе­ла­вых ко­лаў у Мін­ску мі­ністр эка­но­мі­кі Бе­ла­ру­сі Мі­ка­лай Снап­коў.

Не аб­ві­на­вач­ваць, а іс­ці на­пе­рад ра­зам

«Эка­но­мі­ка на­шай кра­і­ны з'яў­ля­ец­ца кан­ку­рэн­та­здоль­най сён­ня па дзвюх фун­да­мен­таль­ных пры­кме­тах: ста­біль­насць у гра­мад­стве і лю­дзі (ча­ла­ве­чы ка­пі­тал), — звяр­нуў­ся да ўдзель­ні­каў біз­нес-фо­ру­му мі­ністр. — Ха­чу пад­крэс­ліць, што гэ­та не мае тэ­зі­сы, а вы­нік апы­тан­ня ін­вес­та­раў, якія пры­сут­ні­ча­юць на на­шым рын­ку. У су­вя­зі з гэ­тым кан­са­лі­да­цыя на­ма­ган­няў ура­да і біз­нес-су­поль­нас­ці ў за­ха­ван­ні і раз­віц­ці, перш за ўсё, гэ­тых дзвюх кам­пе­тэн­цый — ас­но­ва ўза­ем­най ад­каз­нас­ці і мэ­та паў­на­вар­тас­на­га парт­нёр­ства, якое ля­жыць у асно­ве пра­па­на­вай для аб­мер­ка­ван­ня плат­фор­мы біз­не­су. Не ўза­ем­ныя аб­ві­на­вач­ван­ні па­він­ны быць, па­ва­жа­ныя ка­ле­гі, але су­мес­ныя на­ма­ган­ні». Раз­мо­ва ідзе аб На­цы­я­наль­най плат­фор­ме біз­не­су Бе­ла­ру­сі на 2014 год «Воль­нае прад­пры­маль­ніц­тва — за­мож­ная кра­і­на», якая бы­ла прад­стаў­ле­на на Асамб­леі. Да­ку­мент змя­шчае ацэн­ку эка­на­міч­най сі­ту­а­цыі і за­ка­на­даў­ства Бе­ла­ру­сі, пе­ра­лік іс­ну­ю­чых праб­лем, якія стрым­лі­ва­юць раз­віц­цё пры­ват­най іні­цы­я­ты­вы. Па­вод­ле ацэн­кі стар­шы­ні прэ­зі­ды­у­ма Рэс­пуб­лі­кан­скай кан­фе­дэ­ра­цыі прад­пры­маль­ніц­тва Ула­дзі­мі­ра Ка­ра­гі­на, са 107 пунк­таў На­цы­я­наль­най плат­фор­мы біз­не­су ле­тась вы­ка­на­ны 21 пункт і ка­ля 30 зна­хо­дзяц­ца ў ста­дыі пра­пра­цоў­кі, што свед­чыць аб да­во­лі вы­со­кім уз­роў­ні ўза­е­ма­дзе­ян­ня біз­нес-су­поль­нас­ці і дзяр­жаў­най ула­ды. Пры гэ­тым не­ка­то­рыя пы­тан­ні за­ста­юц­ца па­куль ня­вы­ра­ша­ны­мі. Па вы­ні­ках пра­ве­дзе­ных па за­мо­ве кан­фе­дэ­ра­цыі са­ца­пы­тан­няў, асноў­ны­мі пе­ра­шко­да­мі для раз­віц­ця пры­ват­на­га біз­не­су з'яў­ля­юц­ца вы­со­кі ўзро­вень дзяр­жаў­най ма­на­па­лі­за­цыі га­лін эка­но­мі­кі, вы­со­кі ўзро­вень удзе­лу ор­га­наў дзярж­кі­ра­ван­ня ў рэ­гу­ля­ван­ні эка­на­міч­ных пра­цэ­саў, вы­со­кі кошт арэнд­най пла­ты, ніз­кая да­ступ­насць крэ­дыт­ных рэ­сур­саў і дэ­фі­цыт вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ных кад­раў на рын­ку пра­цоў­ных рэ­сур­саў.

Урад

так­са­ма па­ві­нен быць эфек­тыў­ным

«Ай­чын­нае прад­пры­маль­ніц­тва з'яў­ля­ец­ца ру­ха­ю­чай сі­лай эка­на­міч­на­га рос­ту, — ска­заў Мі­ка­лай Снап­коў. — І гэ­та факт. Тра­ці­на за­ня­тых у кра­і­не — тыя, хто за­ня­ты ў ма­лым і ся­рэд­нім біз­не­се. Чац­вёр­тая част­ка ВУП — гэ­та так­са­ма ўклад ма­ло­га і ся­рэд­ня­га прад­пры­маль­ніц­тва. Трэ­цяя част­ка па­дат­каў, якія збі­рае дзяр­жа­ва, — ад та­го ж МСБ. І гэ­та не пры­чы­на, а вы­нік. Вы­нік пас­ля­доў­най, сіс­тэм­най пра­цы ўра­да, біз­нес-аса­цы­я­цый, дзе­ла­вой су­поль­нас­ці па раз­віц­ці біз­нес-клі­ма­ту ў кра­і­не».

Мі­ністр на­зваў са­мым важ­ным эле­мен­там уза­е­ма­дзе­ян­ня біз­нес-су­поль­нас­ці і ор­га­наў дзярж­кі­ра­ван­ня ў кі­рун­ку раз­віц­ця гра­мад­ства і біз­нес-клі­ма­ту агуль­ны ўзро­вень дзе­ла­вой ак­тыў­нас­ці, сты­му­ля­ван­ня прад­пры­маль­ніц­тва і іна­ва­цый­нас­ці. «Пры гэ­тым, ка­лі мы га­во­рым пра іна­ва­цый­насць (а гэ­та гнут­касць у пры­няц­ці ра­шэн­няў і зна­хо­джан­ні но­вых шля­хоў), мы га­во­рым не толь­кі пра біз­нес, але і пра сіс­тэ­му дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня. Эфек­тыў­насць пра­цы ўра­да, як і кам­па­ній, з'яў­ля­ец­ца ас­но­вай кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці кра­і­ны. Ма­ні­то­рынг праб­лем і пра­па­но­вы па іх вы­ра­шэн­ні, на наш по­гляд, па­він­ны фар­мі­ра­вац­ца ў на­ступ­ным лан­цуж­ку: біз­нес-су­поль­насць, біз­нес-аса­цы­я­цыі, рэ­гі­ён, урад. Вы­яў­лен­не сіс­тэм­ных праб­лем па­він­на ад­бы­вац­ца на кан­крэт­ных пры­кла­дах. А пас­ля па­трэб­на хут­кае рэ­ага­ван­не на гэ­тыя праб­ле­мы», — лі­чыць мі­ністр эка­но­мі­кі.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Да­вед­ка «Звяз­ды»

Асамб­лея дзе­ла­вых ко­лаў Бе­ла­ру­сі пра­хо­дзіць з удзе­лам прад­стаў­ні­коў біз­нес-аса­цы­я­цый і ўсіх га­лін дзяр­жаў­най ула­ды, дып­ла­ма­тыч­на­га кор­пу­са і прад­стаў­ні­коў за­меж­ных аб'­яд­нан­няў біз­нес­ме­наў. Гэ­та най­буй­ней­шы дзе­ла­вы фо­рум кра­і­ны, які з'яў­ля­ец­ца пля­цоў­кай для дыя­ло­гу біз­не­су і ўла­ды з мэ­тай вы­пра­цоў­кі пра­па­ноў, на­кі­ра­ва­ных на раз­віц­цё эка­но­мі­кі і па­ляп­шэн­не мак­ра­эка­на­міч­ных умоў вя­дзен­ня біз­не­су, на раз­віц­цё гра­мад­ства ў цэ­лым.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.