Вы тут

Пашпарт у па­рад­ку?


Дэ­парт­амент па гра­ма­дзян­стве і міг­ра­цыі МУС звяр­тае ўва­гу на не­аб­ход­насць за­га­дзя па­кла­па­ціц­ца аб тым, каб у га­лоў­ным да­ку­мен­це кож­на­га гра­ма­дзя­ні­на бы­ло ўсё ў па­рад­ку. Па за­ко­не гра­ма­дзя­не Бе­ла­ру­сі па­він­ны мець паш­парт з 14 га­доў, ад­нак для пе­ра­ся­чэн­ня мя­жы гэ­ты да­ку­мент па­трэ­бен у лю­бым уз­рос­це.

Як па­ве­дам­ля­юць ва ўпраў­лен­ні ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў МУС, та­му, хто пла­нуе афарм­ляць шэн­ген­скую ві­зу, не­аб­ход­на са­чыць, каб паш­парт быў вы­да­дзе­ны не больш як 10 га­доў та­му. Акра­мя та­го, тэр­мін яго дзе­ян­ня па­ві­нен пе­ра­вы­шаць тэр­мін ві­зы мі­ні­мум на тры ме­ся­цы. На­рэш­це, у паш­пар­це па­він­на быць не менш за дзве чыс­тыя ста­рон­кі для віз.

Для аб­ме­ну паш­пар­та вар­та звяр­нуц­ца ў раз­лі­ко­ва-да­ве­дач­ны цэнтр, та­ва­рыст­ва ўлас­ні­каў і інш. Тэр­мін афарм­лен­ня не пе­ра­вы­сіць ад­на­го ме­ся­ца. Кошт дзяр­жаў­най пош­лі­ны — 0,5 ба­за­вай ве­лі­чы­ні. Да­дат­ко­вая апла­та за атры­ман­не паш­пар­та менш як за 15 дзён скла­дае так­са­ма 0,5 ба­за­вай ве­лі­чы­ні.

За вы­ка­ры­стан­не паш­пар­та, які не ад­па­вя­дае за­кон­ным па­тра­ба­ван­ням, за пра­жы­ван­не без да­ку­мен­таў, па не­са­праўд­ных да­ку­мен­тах пра­ду­гле­джа­на ад­мі­ніст­рацыйная ад­каз­насць — па­пя­рэдж­ван­не або штраф да 4-х ба­за­вых ве­лі­чынь.

Ка­лі ня­поў­на­га­до­вы пе­ра­ся­кае мя­жу з ад­ным за­кон­ным прад­стаў­ні­ком, зго­да дру­го­га не па­тра­бу­ец­ца. Ка­лі без та­ко­га прад­стаў­ні­ка, то яму або та­му, хто яго су­пра­ва­джае, не­аб­ход­на мець пры са­бе зго­ду абаіх за­кон­ных прад­стаў­ні­коў (за­ве­ра­ную на­та­ры­яль­на або ў пад­раз­дзя­лен­ні па гра­ма­дзян­стве і міг­ра­цыі).

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.