Вы тут

Падарунак для мамы: купіць ці зрабіць?


Тац­ця­на ГЕ­РА­СІ­МО­ВІЧ, вы­ха­ва­ль­ніца дзі­ця­ча­га сад­ка:

— Па­мя­таю, як у дзя­цін­стве вы­прош­ва­ла гро­шы ў та­ты на па­да­ру­нак ма­ме, як ха­дзі­ла ў кра­му на­бы­ваць ёй роз­ныя ку­бач­кі ці ва­зач­кі. Та­ды мне зда­ва­ла­ся, што яна вель­мі шчас­лі­вая ад ма­іх па­да­рун­каў. Маг­чы­ма, так і бы­ло… Баць­ка, на­ват ня­гле­дзя­чы на скла­да­ныя ад­но­сі­ны з ма­ёй ма­ці, у гэ­ты дзень пры­но­сіў да­моў квет­кі і торт. Та­кая бы­ла тра­ды­цыя.

Ка­лі я са­ма ўжо ста­ла ма­май, не бы­ло леп­ша­га для мя­не па­да­рун­ка, чым зроб­ле­ныя ру­ка­мі ма­іх да­чок вы­ра­бы. Час­цей за ўсё гэ­та бы­лі цац­кі, якія яны шы­лі са­мі. Не­звы­чай­ныя ляль­кі: яны вы­гля­да­юць як не­ве­ра­год­ныя, не­іс­ну­ю­чыя жы­вё­лы. Вель­мі пры­го­жыя. Ча­сам да­стаю іх з за­па­вет­най скры­ні, пе­ра­бі­раю, лю­бу­ю­ся…

Доч­кі ўжо да­рос­лыя, але і цяпер ра­ду­юць мя­не сва­ёй ува­гай. Не­як аб­мо­ві­ла­ся, што не ха­пі­ла гро­шай на кні­гу, і яны мне па­да­ры­лі гэ­тую кні­гу. Я ўжо і за­бы­ла пра яе, а яны — не!

Я за тое, каб лю­дзі не ле­на­ва­лі­ся і ра­бі­лі па­да­рун­кі сва­і­мі ру­ка­мі. Ка­лі ж не атрым­лі­ва­ец­ца, то ня­хай па­ра­ду­юць ува­гай. Ма­ту­лі­на сэр­ца бу­дзе ўдзяч­нае за лю­бы па­да­ру­нак, які зроб­ле­ны шчы­ра.

Аляк­сей ЛЮ­БАН, су­пра­цоў­нік ін­фар­ма­генц­тва:

— Мой та­та куп­ляў цюль­па­ны на­пя­рэ­дад­ні свя­та. Зран­ку са­мо­га Дня жан­чын пра­чы­наў­ся са­мы пер­шы, што звы­чай­на за ім не во­дзіц­ца, і ішоў вы­но­сіць смец­це і абіраць буль­бу. А по­тым — на ка­на­пу да тэ­ле­ві­за­ра. Уве­ча­ры да нас заў­сё­ды пры­хо­дзі­лі гос­ці. Ма­ці лю­бі­ла су­стра­каць гас­цей, і та­му з за­да­валь­нен­нем на­кры­ва­ла на стол і пры­ма­ла ад усіх він­ша­ван­ні і па­да­рун­кі. Я так­са­ма не ад­ста­ваў ад баць­кі. Ка­лі быў у дзі­ця­чым сад­ку, то, вя­до­ма, ра­біў, як і ўсе дзе­ці, паш­тоў­кі ды ма­люн­кі для ма­ці. Ужо школь­ні­кам да­рыў ін­шыя вы­ра­бы, на­прык­лад, іголь­ні­цу: вы­ра­заў кру­жок з кар­до­ну, пры­ляп­ляў пя­лёст­кі, а на ся­рэ­дзі­ну яшчэ — ка­ва­лак па­ра­ло­ну.

Сён­ня ад­даю пе­ра­ва­гу куп­ле­ным па­да­рун­кам. Зран­ку з сы­на­мі пра­чы­на­еш­ся, і, па­куль жон­ка спіць, на­бы­ва­ем пры­го­жы бу­кет кве­так. Па­да­ру­нак звы­чай­на ўжо куп­ле­ны на­пя­рэ­дад­ні. Даў­но за­ўва­жыў, што ма­ёй ка­ха­най па­да­ба­ец­ца пэў­ны крэм. Яна не ве­дае, дзе яго мож­на на­быць, і я гэ­тым ка­рыс­та­ю­ся, ня­гле­дзя­чы на яго вы­со­кі кошт. Гэ­та са­мы на­дзей­ны, бяс­прой­грыш­ны ва­ры­янт. Жон­ка та­кім па­да­рун­кам заў­сё­ды за­да­во­ле­на. Але ка­лі крэм ужо ёсць, та­ды скла­да­ней. Ад­ной­чы па­да­рыў ёй флэш­ку на 32 гі­га­бай­ты, а яна ча­мусь­ці па­крыў­дзі­ла­ся. Сё­ле­та збі­ра­ю­ся па­да­рыць ма­ні­кюр­ны на­бор. Спы­таю ў пра­даў­ца і куп­лю са­мы леп­шы. Спа­дзя­ю­ся, што ёй спа­да­ба­ец­ца. Упэў­не­ны, што га­лоў­нае ў гэ­тай ня­лёг­кай спра­ве — ра­біць па­да­ру­нак з лю­боўю. Больш за тое, — важ­на ства­раць свя­та жан­чы­нам не адзін раз на год, а як ма­га час­цей.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.