Вы тут

Бабуліна «дрэва»


«Вель­мі доб­ра, што вы пра­во­дзі­це та­кі кон­курс, та­му што ця­пе­раш­нія фо­та­здым­кі ўсе час­цей за­хоў­ва­юць у элект­рон­ным ва­ры­ян­це, — пі­ша нам з Ла­гой­ска­га ра­ё­на на­стаў­ні­ца Ко­ран­ска­га ву­чэб­на-пе­да­га­гіч­на­га комп­лек­су дзі­ця­чы сад-ся­рэд­няя шко­ла Та­ма­ра Ры­го­раў­на За­ян­коў­ская.— Я не су­праць та­ко­га за­хоў­ван­ня здым­каў, але па­гар­таць аль­бо­мы — гэ­та ж зу­сім ін­шае ад­чу­ван­не. Ні­ко­лі не ду­ма­ла, што ўзнік­не жа­дан­не на­пі­саць ліст, але ка­лі на­тра­пі­ла на зды­мак у ся­мей­ным аль­бо­ме, то ўспа­мі­ны раз­ва­ру­шы­лі ду­шу. Фо­та­зды­мак зроб­ле­ны ў 1971 го­дзе баць­ка­вым сяб­рам, які за­ві­таў да нас у гос­ці. На жаль, фо­та не вель­мі доб­ра за­ха­ва­ла­ся, але асноў­ная на­ша ба­са­но­гая кам­па­нія на ім ёсць. Мя­не (стаю на лаў­цы) адзе­лі на­ват у но­вую су­кен­ку «ў га­рох». По­бач са мной зле­ва — мая ад­на­клас­ні­ца Ле­на Ліп­ля­нін, а з дру­го­га бо­ку — Та­і­са Ва­ронь­ка. У ніж­нім ра­дзе пры­се­лі мае су­сед­кі і сяб­роў­кі: Лю­да Кап­тур, Аня Ва­ронь­ка, Ма­ры­на Ці­ха­но­віч, Та­ня Кап­тур са сва­ёй ма­лень­кай сяст­рыч­кай Воль­гай і Та­ня Ліп­ля­нін.

image description

Мы ўсе вы­рас­лі, атры­ма­лі аду­ка­цыю, ма­ем сем'і, але рас­ка­заць я ха­чу пра сваю ба­бу­лю Але­ну (яна ў бе­лай хус­тач­цы ся­дзіць на лаў­цы) і яе сям'ю. На­ра­дзі­ла­ся яна ў вёс­цы Га­ня­ві­чы (цяпер Ла­гой­скі ра­ё­н Мін­скай воб­лас­ці) ў 1889 го­дзе. Шмат цяж­кас­цяў вы­па­ла на до­лю ма­ёй да­ра­гой ба­бу­леч­кі. Ад­но тое, што яна на­ра­дзі­ла 11 дзя­цей, пра мно­гае мо­жа ска­заць.

Усе дзе­ці ў на­шай Але­ны Ры­го­раў­ны на­ра­джа­лі­ся зда­ро­вень­кія, але ме­ды­цы­на ў той час не заў­сё­ды бы­ла здоль­ная вы­ра­та­ваць ад хва­роб, і та­му трое дзе­так, бліз­ня­ты Адам і Пёт­ра, а так­са­ма Анэ­ля, па­мер­лі ма­лень­кі­мі. На сён­няш­ні дзень у жы­вых за­ста­лі­ся тры дач­кі: Зонь­ка і Са­бі­на, якія жы­вуць у Мін­ску, і Яні­на — мая ма­ту­ля, якая ўжо доў­гі час жы­ве з на­мі.

Ба­бу­лі­на сям'я пе­ра­нес­ла тры па­жа­ры. У час ад­на­го з іх му­жа не бы­ло до­ма (быў на за­роб­ках у да­лё­кай вёс­цы), та­му ра­та­ваць дзя­цей прый­шло­ся ёй са­мой, а по­тым з ма­лы­мі жы­лі ў род­ных, па­куль не ад­бу­да­ва­лі сваю ха­ту. І так — уя­ві­це! — трой­чы. Але каб вы­жыць, сіл ха­пі­ла. Апош­нюю ха­ту я за­пом­ні­ла, та­му што са­ма там на­ра­дзі­ла­ся. А як цяж­ка сям'і бы­ло пры­дбаць ка­ро­ву, каб мець ма­ла­ко для дзя­цей! Жы­вё­ла каш­та­ва­ла так до­ра­га, што трэ­ба бы­ло пра­даць на­дзел зям­лі і зруб пад ха­ту, ды яшчэ да­ба­віць цу­дам са­бра­ных гро­шай.

А коль­кі го­ра пры­нес­ла Вя­лі­кая Ай­чын­ная вай­на! Ад­ной­чы ўсіх жы­ха­роў вёс­кі Га­ня­ві­чы са­гна­лі ў сві­ран, аб­ла­жы­лі яго са­ло­май і ха­це­лі пад­па­ліць ра­зам з людзь­мі. Стра­ху на­цяр­пе­лі­ся ўсе. Што вы­ра­та­ва­ла жы­ха­роў, ні­хто не ве­дае, бо нем­цы рап­там са­бра­лі­ся і па­еха­лі пас­ля раз­мо­вы са сва­ім на­чаль­ні­кам.

Адзін з сы­ноў ба­бу­лі, Франц (у вёс­цы зва­лі яго Пра­ну­ком), як­раз пе­рад вай­ной пай­шоў у сал­да­ты (у 1940 го­дзе). Слу­жыў у Ле­нін­гра­дзе, пе­ра­нёс увесь жах бла­кад­на­га жыц­ця. Вяр­нуў­ся пас­ля вай­ны да­до­му, ажа­ніў­ся, удзель­ні­чаў у асва­ен­ні ца­лін­ных зя­мель. У яго з жон­кай Ан­та­ні­най на­ра­дзі­ла­ся ся­мё­ра дзя­цей. Але зда­роўе бы­ло па­да­рва­на вай­ной, і дзядзь­ка Фра­нук па­мёр у 1968‑м.

У сям'і Ма­рыі бы­ло пя­цё­ра дзя­цей. Але цёт­ка па­мер­ла ма­ла­дой, а по­тым сям'ю, а зна­чыць, і маю ба­бу­лю, на­пат­ка­ла яшчэ ад­но го­ра — яшчэ школь­ні­кам па­мёр ба­бу­лін праў­нук Ге­надзь, унук цёт­кі Мань­кі (мой ад­на­го­дак).

Асоб­на трэ­ба ска­заць пра яшчэ ад­ну дач­ку ба­бу­лі, Маль­ві­ну, якая паў­та­ры­ла подз­віг сва­ёй ма­ту­лі і на­ра­дзі­ла адзі­нац­цаць дзя­цей. А за­муж пай­шла цёт­ка пас­ля вай­ны, ма­ю­чы ўжо сы­на, за ча­ла­ве­ка, які меў ужо сва­іх чац­вё­ра дзя­цей. Тут арыф­ме­ты­ка не­скла­да­ная — у сям'і га­да­ва­ла­ся 15 дзя­цей.

У час вай­ны за­гі­нуў дзядзь­ка Паў­ла, які не тра­піў на фронт з‑за хва­ро­бы. Ад­ной­чы пай­шоў шу­каць ка­ня, які збег. Вёс­ка зна­хо­дзі­ла­ся ся­род ле­су, і, вя­до­ма, ка­лі ка­го нем­цы су­стра­ка­лі ў ле­се, лёс та­го быў вы­ра­ша­ны. Дзядзь­ку Паў­лу рас­стра­ля­лі на мес­цы. У цёт­кі Ве­ры на ру­ках за­ста­лі­ся двое ма­лень­кіх дзе­так.

Ка­лі па­лі­чыць усіх на­шчад­каў ба­бу­лі, ад дзя­цей да праў­ну­каў, то атры­ма­ец­ца ліч­ба не­ма­лая: Мань­ка (1912 г. н.) — 5 дзя­цей, 18 уну­каў; Паў­ла (1914 г. н.) — 2 дзя­цей, 5 уну­каў; Пра­нук (1916 г. н.) — 7 дзя­цей, 10 уну­каў; Маль­ві­на (1924 г. н.) — 11 дзя­цей, 23 уну­кі; Яні­на (1926 г. н.) — 2 дзя­цей, 5 уну­каў; Са­бі­на (1933 г. н.) — 2 дзя­цей, 4 уну­кі; Зонь­ка (1936 г. н.) — 2 дзя­цей, 3 уну­кі.

Ужо даў­но ня­ма з на­мі на­шай да­ра­гой ба­бу­лі, але па­мяць аб ёй жы­ве ва ўну­ках, праў­ну­ках і пра­праў­ну­ках. Хоць і вель­мі шка­да, што з ця­гам ча­су мы губ­ля­ем су­вязь па­ка­лен­няў — яшчэ мо­жам па­мя­таць і мець ста­сун­кі з прад­стаў­ні­ка­мі ў дру­гім ка­ле­не, трэ­цім, але не больш».

* * *

Ша­ноў­ныя чы­та­чы! Да­вай­це па­гар­та­ем ся­мей­ныя аль­бо­мы ра­зам! Фо­та­здым­кі з гіс­то­ры­яй (не больш за тры здым­кі) да­сы­лай­це на рэ­дак­цый­ную пош­ту аль­бо элект­рон­ную скры­ню іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу. Аў­тар най­леп­ша­га фо­та з гіс­то­ры­яй бу­дзе ад­зна­ча­ны каш­тоў­ным пры­зам.

Ува­га! Да ўдзе­лу ў кон­кур­се НЕ ПРЫ­МА­ЮЦ­ЦА вя­сель­ныя фо­та­се­сіі, ле­таш­нія здым­кі з ку­рор­та і су­час­ныя фо­та дзя­цей. Ары­гі­на­лы да­сла­ных фо­та­здым­каў аба­вяз­ко­ва вяр­та­юц­ца аў­та­рам.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.