Вы тут

У які час нарадзіўся — так і пражывеш


1. Ка­лі дзі­ця на­ра­дзі­ла­ся ў пра­меж­ку ад поў­на­чы і да поўд­ня, лі­чы­лі, што яно да­во­лі хут­ка пач­не ха­дзіць, га­ва­рыць, вы­рас­це роз­на­ба­ко­ва раз­ві­тым ча­ла­ве­кам, у яго ру­ках лю­бая пра­ца бу­дзе спо­рыц­ца.

2. Дру­гая па­ло­ва дня, г. зн. час ад поўд­ня і да поў­на­чы, лі­чы­ла­ся менш спры­яль­най. У гэ­ты пе­ры­яд су­так на свет з'яў­ля­юц­ца лю­дзі не­даў­га­веч­ныя і не­пры­ста­са­ва­ныя да жыц­ця, не ад­зна­ча­ныя доб­рым зда­роў­ем і жа­дан­нем доб­ра пра­ца­ваць.

Нель­га не ўлі­чыць і фак­тар, за­фік­са­ва­ны ў эт­на­гра­фіч­ных за­пі­сах, які вы­зна­чаў ха­рак­тар, тэм­пе­ра­мент, зда­роўе, шчас­це ці ня­шчас­це ча­ла­ве­ка ў за­леж­нас­ці ад па­ры го­да

ў мо­мант яго з'яў­лен­ня на свет:

3. На­ро­джа­ныя ўзім­ку бу­дуць людзь­мі «мярз­ля­вы­мі», але вель­мі ста­ран­ны­мі, пра­ца­ві­ты­мі. Пра та­кіх лю­дзей у на­ро­дзе ка­жуць: «на зі­мо­вых дзе­цях зям­ля тры­ма­ец­ца». Іх лі­чы­лі шчас­лі­вы­мі.

4. На­ро­джа­ным увес­ну, у пры­ват­нас­ці, у са­ка­ві­ку, усё жыц­цё не бу­дзе ха­паць са­ма­стой­нас­ці, упэў­не­нас­ці. Стаў­лен­не да іх больш за іра­ніч­нае: «На мар­цо­вых (са­ка­віц­кіх) лю­дзей ма­лая над­зеі, яны ўсё жыц­цё мар­цу­юць і кру­цяц­ца, бы не­пры­том­ныя». Май­скія дзе­ці «ма­юц­ца» ўсё жыц­цё, у той жа час яны та­ле­на­ві­тыя, з іх вы­хо­дзяць доб­рыя му­зы­кі, ар­тыс­ты, спе­ва­кі.

5. Тыя, хто на­ра­дзіў­ся ўлет­ку, звы­чай­на за­паль­чы­выя, ня­стры­ма­ныя, ча­сам і злос­ныя. Толь­кі іх ча­мусь­ці ні­хто не ба­іц­ца, бо, як той ка­заў, «з вя­лі­ка­га гро­му даж­джу не бы­вае».

6. На­ро­джа­ным уво­сень, ка­лі ідзе збор ура­джаю, пра­ро­чы­лі ба­гац­це, за­мож­насць, ве­ры­лі, што яны бу­дуць заў­сё­ды мець доб­рую ха­ту, вя­лі­кую сям'ю, знач­ны ка­пі­тал. Га­ва­ры­лі так: «Ка­лі дзі­ця ро­дзіц­ца па во­се­ні, ка­лі ўся­го мно­га на гум­не й на ага­ро­дзе, то ка­жуць, што тое дзі­ця, як вы­рас­це, бу­дзе ба­га­та жыць».

7. Ня­ўда­лым для на­ра­джэн­ня заў­сё­ды лі­чы­лі вы­са­кос­ны год.

(Пра­цяг бу­дзе).

Ак­са­на Ка­то­віч, Ян­ка Крук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».