Вы тут

Пра «чароўны» ключык


Ад­ной­чы ў нас зда­рыў­ся не­вя­лі­кі ка­зус. Ця­пер смеш­на, але тыя су­ткі мы з му­жам пра­вя­лі ў тры­вож­ных по­шу­ках... Спра­ва ў тым, што пад­час ад­каз­най ін­тэр­нэт-пе­ра­піс­кі наш тат­ка амаль ме­ха­ніч­на даў ма­лод­шань­кай па­гу­ляц­ца клю­чык ад ма­шы­ны, які вы­пад­ко­ва тра­піў ёй на во­чы. Адзі­ны клю­чык ад на­ша­га адзі­на­га срод­ку пе­ра­мя­шчэн­ня на да­лё­кія ад­лег­лас­ці! Бы­вай­це, тан­ца­валь­ныя ве­ча­рын­кі, дзі­ця­чы гур­ток па спе­вах на дру­гім кан­цы Мін­ска, ба­бу­лі­ны ма­ла­дзе­чан­скія цу­кер­кі, це­шчы­ны блі­ны і ін­шыя гас­ця­выя пра­гра­мы!

Да­рэ­чы, дзя­цей у нас трое, і на вя­лі­кія ад­лег­лас­ці (за ме­жы мік­ра­ра­ё­на) мы вы­бі­ра­ем­ся вы­ключ­на на ма­шы­не. Акра­мя та­го, май­стэр­ня та­ты зна­хо­дзіц­ца за го­ра­дам.

Ну дык вось, атры­ма­ла­ся так, што та­та быў ду­жа за­ня­ты, а дзяў­чын­ка ду­жа на­стой­лі­вая, а пе­ра­піс­ка над­та ад­каз­ная, а клю­чык та­кі бліс­ку­чы... У вы­ні­ку мы ве­чар ка­ра­го­дзі­лі ва­кол га­да­ва­лай Зо­сі. Яна ра­дас­на лы­па­ла вя­лі­кі­мі воч­ка­мі, тыр­ка­ла ў роз­ныя ба­кі паль­чы­кам у ад­каз на на­ша «Зо­ся, дзе клю­чык?». Мы па­пра­ці­ра­лі пыл пад усі­мі ка­на­па­мі, лож­ка­мі, ка­мо­да­мі, за­зір­ну­лі пад усе мат­ра­цы, ва ўсе маг­чы­мыя ку­ты і за­кут­кі, шуф­ляд­кі і скрын­кі на ўзроў­ні яе рос­ту, пе­ра­бра­лі цац­кі, на­ват па­раз­маў­ля­лі з хат­ні­мі ду­ха­мі і ме­лі на­мер да­след­ваць уні­таз на прад­мет па­тап­лен­ня каш­тоў­нас­цяў (га­доў 6 та­му пля­мен­ні­ца ў ім цац­кі ха­ва­ла, а знай­шлі ўсё, ка­лі па­топ лік­ві­доў­ва­лі). Ста­рэй­шы Сця­пан (ча­ты­ры з па­ло­вай га­ды) пад­час гэ­тай ка­та­ва­сіі гля­дзеў муль­цік і мі­ма­хо­дам за­ва­жыў, што «на­пэў­на, гэ­та я ўзяў, але не па­мя­таю, ку­ды па­клаў, а мо­жа, і не браў, а мо­жа, і браў»... Мы па­ду­ма­лі, што гэ­та яго дзі­ця­чыя фан­та­зіі і пе­ра­цяг­ван­не ўва­гі. Лег­лі спаць, вы­ра­шыў­шы: пе­ра­на­чу­ем — бо­лей па­чу­ем.

Ра­ні­цай та­та па­ехаў па спра­вах на марш­рут­цы, дзе­ці па­сне­да­лі, па­гу­ля­лі, па­гля­дзе­лі муль­цік... А пад абед га­лод­ны Сця­пан стаў шу­каць са­бе неш­та, каб пад'­ес­ці (ма­мін жа суп — гэ­та не яда!), і рап­там спы­ніў­ся па­ся­род кух­ні: «Ма­ма, я ве­даю, дзе ключ!..»

На кух­ні ў нас ёсць шаф­ка, ну та­кая, ве­да­е­це, вер­ты­каль­ная — для спе­цый ці для пля­шак. Ад ча­су іс­на­ван­ня гэ­та­га ку­хан­на­га гар­ні­ту­ра мы так і не знай­шлі чым яе за­поў­ніць, і ля­жаў там адзі­ны па­ке­цік — на­кшталт кас­ме­тыч­кі, на ма­ла­нцы. Сцё­па ад­ной­чы ха­ваў у гэ­ты па­ке­цік маю ма­біл­ку. Зда­гад­ва­е­це­ся?

Ака­за­ла­ся, што сы­нок са­праў­ды ўзяў ключ у Зо­сі («каб не шко­дзі­ла»), сха­ваў яго і шчы­ра за­быў­ся, дзе!.. Я гэ­тую шаф­ку ра­зоў дзе­сяць ад­чы­ня­ла, піль­на гля­дзе­ла на па­кет. І не зда­га­да­ла­ся на­ват пра­ве­рыць! Але ж я ду­ма­ла на га­да­ва­лую Зо­сю, а не на на­ша­га «яі­сам­ра­зум­ны»... Уве­ча­ры та­та пры­вёз сы­ну ша­ка­лад­ку. Па яго шчас­лі­вым вы­гля­дзе бы­ло ві­даць, што на­ват і тры не па­шка­да­ваў бы — ад­но каб сы­нок не да­ду­маў­ся паў­та­рыць свой ну­мар на «біс»!

На­тал­ля СУ­ХАЯ,

г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.