Аляксандра МАКОЎСКАЯ, цырульнік-візажыст:
1. Напярэдадні жаночага свята я, пэўна, узгадаю і ўсім параю паглядзець найперш фільмы пра матуль. І першым будзе мой самы любімы — «Пітэр Пэн», савецкі, 1987 года. Гісторыя пра тое, што ў любым узросце дзеці застаюцца любімымі малымі для сваіх бацькоў, і што нават дарослым часам так не хапае мамінай цеплыні і абдымкаў. А якія там цудоўныя песні, памятаеце? Перагледзьце абавязкова!
2. «Мачаха»
з Таццянай Даронінай. Стужка для ўсіх, каму здаецца, быццам гэта проста — палюбіць чужое дзіця і прыняць яго, як сваё. Зрэшты, на гэту тэму існуе не менш пранізлівы аднайменны фільм з Джуліяй Робертс, толькі там гераіні давялося шукаць шляхі да сэрца не толькі дзяцей каханага мужчыны, але і яго невылечна хворай былой жонкі... Гэта больш, чым кінадрама, мне здаецца, гэта аповед пра вяршыні жаночай самаахвярнасці і матчынай любові.
3. Фільм «Мама» паводле казкі «Воўк і сямёра казлянят», з Людмілай Гурчанкай у ролі Казы і Міхаілам Баярскім у вобразе Ваўка. Выдатны, прыгожа касцюмаваны мюзікл і, на мой погляд, ніколькі не састарэлы.
4. «Аднойчы праз 20 гадоў» з Наталляй Гундаравай. Нізка схіляюся перад такімі жанчынамі, здольнымі не тое што нарадзіць, але і годна выхаваць 11 дзяцей. Асабіста я не заўжды ведаю, як з дваімі справіцца. А паглядзіш падобныя фільмы, пачытаеш гісторыі шчаслівых, паспяховых шматдзетных маці — і верыш, што ў цябе таксама ўсё атрымаецца.
5. Мультфільм «Воўк і цяля». Ён, праўда, не зусім пра маму, але затое пра сілу бацькоўскай любові. Мы з сям'ёй разабралі яго на цытаты.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.