У Нясвіжскім раёне 6 сакавіка губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра ўручыць 17 шматдзетным жанчынам цэнтральнага рэгіёна дзяржаўную ўзнагароду — ордэн Маці. Урачыстасць адбудзецца
ў тэатральнай зале палаца Радзівілаў. Акрамя таго, кожная з іх атрымае аднаразовую выплату ў памеры пяці велічынь бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва: (звыш 5 млн 640 тыс. рублёў). Затым адбудзецца экскурсія па Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж». У мерапрыемстве прымуць удзел і маладыя сем'і, што пабраліся шлюбам летась і сёлета.
Дадам, з 2006 года фінансавая дапамога аказана 470 шматдзетным жанчынам вобласці, уганараваным ордэнам Маці, на суму 911,3 млн рублёў. Пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь прызначаны 140. Усяго на Міншчыне пражывае 11073 шматдзетныя сям'і. Назіраецца тэндэнцыя павелічэння долі другіх і наступных дзяцей у агульнай колькасці народжаных з 41,8% у 2005 годзе да 50% у 2013-м. Летась 1605 шматдзетных сем'яў атрымалі крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылля на суму 348,1 млрд рублёў, фінансавую падтрымку дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па крэдытах — 4788 у памеры 12,6 млрд рублёў. Аднаразовая і штомесячная адрасная грашовая дапамога летась аказана больш за 3 тыс. сем'ям: 11,6 млрд рублёў.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.