Вы тут

Фізіятэрапія замест «хіміі»


«Яко­га кштал­ту фі­зі­я­тэ­ра­пію пры якіх за­хвор­ван­нях у дзя­цей мож­на пры­мя­няць?

Іры­на Ула­дзі­мі­ра­ўна, г. Мінск».

За­гад­чы­ца ад­дзя­лен­ня ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі 23-й га­рад­ской дзі­ця­чай па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Ган­на КУ­ЛЯ­БА:

— Па-пер­шае, асаб­лі­вас­ці фі­зі­я­тэ­ра­піі ў дзі­ця­чым уз­рос­це аб­умоў­ле­ны не толь­кі асаб­лі­вас­ця­мі са­мой па­та­ло­гіі, але і ана­та­міч­ны­мі, фі­зі­я­ла­гіч­ны­мі ад­роз­нен­ня­мі дзі­ця­ча­га ар­га­ніз­ма ад да­рос­ла­га. Трэ­ба ра­зу­мець, што ар­га­нізм дзі­ця­ці — гэ­та не ма­дэль да­рос­ла­га ў мі­ні­я­цю­ры. Ад­роз­нен­няў тым больш, чым мен­шы ўзрост. Та­му ад­ны пра­цэ­ду­ры пры­зна­ча­юц­ца на­ват но­ва­на­ро­джа­ным, ін­шыя — з паў­го­да, з 2 га­доў і г.д. У кож­най свая пра­цяг­ласць і свая коль­касць.

Сён­ня фі­зі­я­тэ­ра­пеў­тыч­ныя ка­бі­не­ты дзі­ця­чых па­лі­клі­нік ва­ло­да­юць шмат­лі­кай і раз­на­стай­най па ля­чэб­ным уз­дзе­ян­ні апа­ра­ту­рай, з'яў­ля­юц­ца не­ад'­ем­най част­кай ля­чэн­ня і ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі пры мно­гіх за­хвор­ван­нях унут­ра­ных ор­га­наў, апор­на-ру­халь­на­га апа­ра­ту, нер­во­вай сіс­тэ­мы, хва­ро­бах ску­ры, эн­да­кры­на­ла­гіч­най і ін­шых па­та­ло­гі­ях.

Асаб­лі­ва важ­ныя фі­зі­яп­ра­цэ­ду­ры для ля­чэн­ня дзя­цей з алер­гіч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі, па­коль­кі фі­зі­я­ля­чэн­не да­зва­ляе ў не­ка­то­рых вы­пад­ках змен­шыць до­зу ле­каў, а так­са­ма змен­шыць іх па­боч­ны эфект.

Фі­зі­я­тэ­ра­пеў­тыч­ныя пра­цэ­ду­ры аказ­ва­юць не толь­кі ля­чэб­ны, але і агуль­на­азда­раў­лен­чы эфект, спры­я­юць за­гар­тоў­ван­ню, ад­наў­лен­ню аб­мен­ных пра­цэ­саў, ка­рэк­цыі фак­та­раў ры­зы­кі, па­вы­ша­юць устой­лі­васць ар­га­ніз­ма да не­спры­яль­ных знеш­ніх і ўнут­ра­ных уз­дзе­ян­няў.

З са­ма­га ран­ня­га дзя­цін­ства дзет­кам пры­зна­ча­ец­ца ма­саж — ля­чэб­ны па па­ка­зан­нях або агуль­на­ўма­ца­валь­ны. Пры роз­ных за­па­лен­чых за­хвор­ван­нях вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ля­чэн­не по­лем уль­тра­вы­со­ка­час­тот­най тэ­ра­піі, ста­рэй­шым дзе­цям мож­на пры­мя­няць элект­ра­сты­му­ля­цыю мыш­цаў — пры мы­шач­най гі­па­та­ніі, ар­та­пе­дыч­най па­та­ло­гіі або за­хвор­ван­нях пе­ры­фе­рыч­най нер­во­вай сіс­тэ­мы, ла­зе­ра­тэ­ра­пію — для ля­чэн­ня за­хвор­ван­няў ву­шэй, гор­ла, но­са.

Ме­та­ды маг­ні­та­тэ­ра­піі, уль­тра­гу­ка­вой тэ­ра­піі (ра­зам з ін­шы­мі су­час­ны­мі ля­чэб­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі) з пос­пе­хам пры­мя­ня­юц­ца, на­прык­лад, у траў­ма­та­ло­гіі, не­ўра­ло­гіі, аф­таль­ма­ло­гіі, гаст­ра­эн­тэ­ра­ло­гіі.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.