Вы тут

Урок любові ад «залатой» пары


У Бе­ла­ру­сі, па­вод­ле ста­тыс­ты­кі, най­час­цей раз­вод­зяц­ца па­раў­наль­на ма­ла­дыя па­ры, якія пра­жы­лі ў шлю­бе 5–9 га­доў. Ка­жуць, маў­ляў, спра­ва ў гро­шах і ад­сут­нас­ці па­ра­зу­мен­ня. А вось Іван Ва­сіль­е­віч і Ін­эса Аляк­се­еў­на ДА­ВЫ­ДОЎ­СКІЯ ра­зам ідуць па жыц­ці ўжо амаль паў­ста­год­дзя. Улет­ку збі­ра­юц­ца свят­ка­ваць за­ла­тое вя­сел­ле. І ўпэў­не­ны, што гэ­та — не мя­жа, і што для моц­най сям'і ку­ды больш важ­ны не ма­тэ­ры­яль­ны «пад­му­рак», а ка­хан­не, па­ва­га іцяр­пен­не ў ад­но­сі­нах ад­но даад­на­го.

6-6

50 га­доў ра­зам — гэ­та па сён­няш­нім ча­се цяг­не на рэ­корд. У чым сак­рэт тры­ва­ла­га і, га­лоў­нае, шчас­лі­ва­га шлю­бу?

— На­пэў­на, трэ­ба бы­ло моц­на ка­хаць, каб гэ­та па­чуц­цё за­ха­ваць на пра­ця­гу ўсіх гадоў, і каб лю­бо­ві з ліш­кам яшчэ на 75‑год­дзе су­мес­на­га жыц­ця засталося, — зу­сім па-дзя­воц­ку су­меў­шы­ся, смя­ец­ца Ін­эса Аляк­се­еў­на. — Ці ёсць яно ў нас ця­пер? Не ве­даю, хай Іван Ва­сіль­е­віч ска­жа.

— Ёсць, ёсць! А ка­лі хто сцвяр­джае, быц­цам праз год-дру­гі пас­ля шлю­бу ра­ман­ты­ка сы­хо­дзіць на нуль, то гэ­та глуп­ства, — без уся­кіх ан­ты­мо­ній да­дае муж. — Трэ­ба ўсё ра­біць з поў­най ад­да­чай — і жыць, і ка­хаць, і пра­ца­ваць. Над тым, каб сям'ю моц­ную за­ха­ваць, у тым лі­ку.

— На­ват ка­лі пал­кае па­чуц­цё кры­ху зга­сае, за­ста­ец­ца ж уза­е­ма­па­ва­га. Ка­лі вы­ра­шы­лі ства­рыць сям'ю, трэ­ба сур'­ёз­на па­ды­сці да па­доб­на­га ра­шэн­ня, бо яно, ба­дай, са­мае важ­нае ў жыц­ці.

Ін­эса Аляк­се­еў­на і Іван Ва­сіль­е­віч у свой час так і зрабілі. Абое ву­чы­лі­ся ў чы­гу­нач­ным ін­сты­ту­це ў Го­ме­лі. Па­зна­ё­мі­лі­ся, ка­лі стар­ша­курс­нік-за­воч­нік пры­ехаў на прак­ты­ку — праў­да, зу­сім не пад­час яе, а на ўні­вер­сі­тэц­кіх спа­бор­ніц­твах па ва­лей­бо­ле. По­тым год су­стра­ка­лі­ся, пры­гля­да­лі­ся адзін да ад­на­го. І на­ват па­жа­ніў­шы­ся, яшчэ пэў­ны час жы­лі па­асоб­ку, су­стра­ка­ю­чы­ся толь­кі па вы­хад­ных — Іван ужо аба­ра­няў дып­лом і пра­ца­ваў па раз­мер­ка­ван­ні, а Ін­эса яшчэ ву­чы­ла­ся на дзён­ным ад­дзя­лен­ні ВНУ ў Го­ме­лі. «Як жы­лі? А прос­та ве­ры­лі ад­но ад­на­му, не бы­ло дум­кі, як гэ­та ён цэ­лы год без мя­не», — з пя­шчо­тай у го­ла­се згад­вае «за­ла­тая» ня­вес­та.

Абое — га­на­ро­выя чы­гу­нач­ні­кі, прак­тыч­на ўсё жыц­цё ад­пра­ца­ва­лі на транс­пар­це. «Гэ­та ж які ка­ла­саль­ны за­пас цяр­пен­ня па­трэ­бен?» — не ўтры­ма­лі­ся мы. — «Цяр­пен­не, на­пэў­на, не­ад'­ем­ная част­ка кож­най доб­рай сям'і, — па­га­джа­ец­ца Ін­эса Аляк­се­еў­на. — Але не толь­кі ў ім спра­ва, а яшчэ ва ўмен­ні зра­біць крок на­су­страч адзін ад­на­му. Трэ­ба ўмець свое­ча­со­ва спы­ніц­ца, мо­жа, кры­ху па­маў­чаць або ства­рыць та­кую ат­мас­фе­ру, каб па­збя­гаць спрэ­чак і сва­рак па дроб­най на­го­дзе. Ты са­сту­піш — та­бе са­сту­пяць, вось і лад за­ха­ва­ны, і ўсім доб­ра».

— Шчы­ра — мы шчас­лі­выя. Муж у мя­не («Ад­вяр­ні­ся, ка­лі лас­ка, на хві­лін­ку», — про­сіць жан­чы­на. — Аўт.) за­ла­ты і цу­доў­ны. Гэ­та ча­ла­век, яко­му я заўж­ды ве­ры­ла і ве­ру, і пра на­ша су­мес­нае жыц­цё на 100% я ўзгад­ваю толь­кі доб­рае.

— Мы ра­зам вы­рас­ці­лі дзвюх да­чок, па­бу­да­ва­лі дзве да­чы і лаз­ню, па­са­дзі­лі сад, — пе­ра­ліч­вае Іван Ва­сіль­е­віч. — Сы­ноў, праў­да, да поў­на­га вы­ка­нан­ня «пла­ну» ня­ма, за­тое ёсць два на­дзей­ныя зя­ці, тры ўнуч­кі, на­шы со­ней­кі, — хі­ба гэ­та не ра­дасць?

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.