На мінулым тыдні стала вядома, што Нацбанк Беларусі рэкамендуе банкам прымяняць прынцып нулявой адказнасці да сваіх кліентаў — трымальнікаў плацежных картак. Карацей, кажучы, у выпадку спісання грашовых сродкаў без згоды ўладальніка карткі банк павінен вярнуць іх на працягу 30 (ці 60, калі аперацыя зроблена за мяжой) дзён. Спецыяліст аднаго з банкаў пагадзіўся пракаментаваць навіну.
«Наш банк падтрымлівае ўсе ініцыятывы, якія прынясуць карысць кліентам. Для нас важна, каб людзі давяралі банкаўскім карткам і безнаяўным плацяжам, — заявіў Андрэй Кульгавік, начальнік аддзела пластыкавых картак ЗАТ «Ідэя Банк». — Прынцып «нулявой адказнасці» для трымальнікаў картак сістэмы «Белкарт» можа стаць важным крокам да ўмацавання даверу грамадзян да плацежных картак. Паводле гэтага прынцыпу, кожны выпадак несанкцыянаванага спісання будзе расследаваны індывідуальна. Кліенту будуць вернуты грошы на працягу 30 дзён, вядома, калі гэты кліент не быў абвінавачаны ў махлярстве. Увогуле, сёння беларускія банкі гарантуюць надзейныя і бяспечныя плацяжы з дапамогай банкаўскіх картак, у тым ліку і праз інтэрнэт. А прынцып «нулявой адказнасці» — гэта лагічны працяг работы ўсёй банкаўскай сістэмы, у тым ліку нашага банка, па ўмацаванні захадаў бяспекі ў дачыненні да банкаўскіх картак».
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.