Вы тут

«Мы прад­стаў­ля­ем ін­та­рэ­сы ўкра­ін­ска­га на­ро­да»


Учо­ра на бры­фін­гу ва ўкра­ін­скім па­соль­стве ў Мін­ску Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол Укра­і­ны Міхаіл  Ежаль вы­ка­заў над­зею, што ўкра­ін­ска-ра­сій­скі кры­зіс вы­ра­шыц­ца мір­ным шля­хам.

З гэ­тай мэ­тай, па сло­вах дып­ла­ма­та, пла­ну­ец­ца пра­вес­ці 7 са­ка­ві­ка ў Кі­е­ве па­ся­джэн­не кі­раў­ні­коў мі­ніс­тэр­стваў за­меж­ных спраў Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў.

— Сён­ня, каб не да­пус­ціць пра­ліц­цё кры­ві, трэ­ба шу­каць лю­бую пля­цоў­ку для дыя­ло­гу, — пад­крэс­ліў Мі­ха­іл Ежаль у раз­мо­ве з жур­на­ліс­та­мі.

Ён вы­ка­заў так­са­ма спа­дзя­ван­не, што Бе­ла­русь зой­ме кан­струк­тыў­ную па­зі­цыю ад­нос­на сі­ту­а­цыі ва Укра­і­не. «Ду­маю, Бе­ла­русь — вель­мі праг­ма­тыч­ная кра­і­на, тут жы­ве праг­ма­тыч­ны на­род, праг­ма­тыч­нае кі­раў­ніц­тва», — ска­заў дып­ла­мат. Ён пад­крэс­ліў, што «ад­но­сі­ны па­між Укра­і­най і Бе­ла­рус­сю са­мыя бра­тэр­скія».

Па­сол ад­зна­чыў, што ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя ад­но­сі­ны Бе­ла­ру­сі і Укра­і­ны зна­хо­дзяц­ца на вы­со­кім уз­роў­ні і пра­цяг­ва­юць раз­ві­вац­ца.

— Аб'­ём та­ва­ра­зва­ро­ту — 7 млрд до­ла­раў, — на­га­даў па­сол. — І гэ­та не кан­чат­ко­вая ліч­ба, яна мо­жа па­вя­лі­чыц­ца ўдвая і ўтрая.

Мі­ха­іл Ежаль на­зваў ча­со­вы­мі не­ка­то­рыя скла­да­нас­ці сён­ня ў гэ­тым пра­цэ­се. Ён так­са­ма да­даў, што, маг­чы­ма, ужо ў са­ка­ві­ку ад­бу­дзец­ца па­ся­джэн­не двух­ба­ко­вай між­ура­да­вай ка­мі­сіі па су­пра­цоў­ніц­тве. «Ду­маю, гэ­та бу­дзе пер­шы штур­шок, каб зве­рыць па­зі­цыі», — ска­заў дып­ла­мат пра ста­сун­кі па­між афі­цый­ным Мінск­ам і но­вай ула­дай ва Укра­і­не.

Дыпламат пад­крэс­ліў, што лі­чыць ця­пе­раш­ні ўкра­ін­скі ўрад ле­гі­тым­ным. «Мы слу­жым укра­ін­ска­му на­ро­ду і прад­стаў­ля­ем яго ін­та­рэ­сы тут», — ска­заў ён.

Па­сол так­са­ма за­пэў­ніў, што ва Укра­і­не не за­фік­са­ва­на ні­вод­на­га вы­пад­ку пра­ва­ка­цый­ных дзе­ян­няў ні ў да­чы­нен­ні да рус­ка­моў­ных гра­ма­дзян, ні да ра­сій­скіх вай­скоў­цаў. «Ор­га­ны ўла­ды ары­ен­та­ва­ны на не­да­пу­шчэн­не пра­ва­ка­цый», — пад­крэс­ліў ён.

Ка­мен­ту­ю­чы зго­ду Са­ве­та Фе­дэ­ра­цыі Ра­сіі на ўвя­дзен­не ра­сій­скіх вой­скаў на тэ­ры­то­рыю Укра­і­ны, міхаіл Ежаль за­ўва­жыў, што ка­лі гэ­та прэ­вен­тыў­ная ме­ра, то за­ста­ец­ца маг­чы­масць мір­на­га вы­ра­шэн­ня сі­ту­а­цыі. «Па­чаць ва­ен­ныя дзе­ян­ні прос­та, спы­ніць — вель­мі скла­да­на», — сказаў па­сол, дарэчы, у мі­ну­лым мі­ністр аба­ро­ны.

Мі­ха­іл Ежаль па­га­дзіў­ся са сло­ва­мі ра­сій­ска­га прэ­зі­дэн­та пра тое, што Укра­і­не сён­ня трэ­ба цал­кам пе­ра­бу­да­ваць свой дом. Ён не стаў ад­маў­ляць і тую дум­ку, што да эка­на­міч­на­га і па­лі­тыч­на­га кры­зі­су кра­і­ну пры­вя­ла маш­таб­ная ка­руп­цыя. Ра­зам з тым, ён паў­та­рыў, што і з са­мой Укра­і­най, і ў яе ад­но­сі­нах з су­се­дзя­мі ўсё бу­дзе нар­маль­на.

«Ду­маю, і па­лі­тыч­най во­лі, і ро­зу­му хо­піць, каб не да­пус­ціць кро­ва­пра­ліц­ця», — рэ­зю­ма­ваў укра­ін­скі па­сол.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».