Вы тут

На свята — да 10 цяп­ла


А ў не­ка­то­рых рэ­гі­ё­нах мож­на па­чы­наць сяў­бу

На га­лоў­нае свя­та жан­чын да нас за­ві­тае ат­мас­фер­ны фронт з бо­ку Поль­шчы, па­ве­да­мі­ла рэ­дак­цыі спе­цы­я­ліст Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Воль­га Фя­до­та­ва.

Мес­ца­мі па поў­на­чы кра­і­ны прой­дзе не­вя­лі­кі снег. Уна­чы і ра­ні­цай у асоб­ных ра­ё­нах маг­чы­мыя ту­ман і сла­бы га­ла­лёд, на да­ро­гах га­ла­лё­дзі­ца. Уна­чы на су­бо­ту ад мі­нус 3 да плюс 3 гра­ду­саў, удзень — 4—10 цяп­ла.

А вось у ня­дзе­лю ат­мас­фер­ны ціск ста­не рас­ці, та­му іс­тот­ных апад­каў не прад­ба­чыц­ца. Уна­чы і ра­ні­цай ту­ман і га­ла­лёд. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы ад мі­нус 5 да плюс 2 гра­ду­саў, удзень — ад 5 да 10 цяп­ла.

Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх пра­гно­заў ай­чын­ных сі­ноп­ты­каў, на па­чат­ку на­ступ­на­га тыд­ня апад­каў не бу­дзе. У па­ня­дзе­лак уна­чы ча­ка­ец­ца ад мі­нус 5 да плюс 1 гра­ду­са, удзень — 5-10 цяп­ла, а мес­ца­мі аж­но да плюс 12 гра­ду­саў.

На поўд­ні ўжо мож­на вы­ба­рач­на, на пра­сох­лых участ­ках з лёг­кі­мі гле­ба­мі, па­чы­наць сяў­бу ран­ніх хо­ла­даў­стой­лі­вых куль­тур — зер­не­ба­бо­вых, аў­са, яч­ме­ню — і пра­во­дзіць пад­корм­ку най­больш аслаб­ле­ных азі­мых куль­тур, па­ве­да­мі­ла жур­на­ліс­ту вы­дан­ня га­лоў­ны сі­ноп­тык Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­ме­тэа­цэнт­ра Люд­мі­ла Па­ра­шчук. Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі апош­ніх аг­ра­ме­тэа­ра­ла­гіч­ных на­зі­ран­няў, на боль­шай част­цы тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі гле­ба ад­та­ла на поў­ную глы­бі­ню. У паў­ноч­на-ўсход­няй част­цы кра­і­ны за­хоў­ва­ец­ца мерз­лы пласт, у асноў­ным ад 10 да 35 сан­ты­мет­раў, мес­ца­мі ў Ві­цеб­скай воб­лас­ці — да 40-58 сан­ты­мет­раў. У мно­гіх паў­днё­вых ра­ё­нах верх­ні 10-сан­ты­мет­ро­вы пласт гле­бы пра­сох да ўме­ра­на віль­гот­на­га ста­ну. Ад­нак з-за ад­моў­ных нач­ных тэм­пе­ра­тур на­зі­ра­ец­ца не­вя­лі­кае яго пад­мяр­зан­не, што стрым­лі­вае па­ча­так па­ля­вых ра­бот.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.