…створаць на Магілёўшчыне. Аб гэтым паведамлялася падчас пасяджэння абласнога Савета па развіцці прадпрымальніцтва.
У вобласці расце колькасць жанчын, якія займаюцца ўласнай справай, але пакуль у іх няма спецыяльных умоў па адкрыцці і вядзенні бізнесу. Цяпер гэтае пытанне вырашаецца. «Ужо створана ініцыятыўная група і вядзецца падбор пляцоўкі для адкрыцця жаночага бізнес-інкубатара, — адзначыў намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Віктар Красоўскі. — Гэтая арганізацыя будзе займацца падтрымкай бізнес-вумэн на ўсіх этапах іх работы: аказваць кансультацыйныя і інфармацыйныя паслугі па арганізацыі і вядзенні прадпрымальніцкай дзейнасці, садзейнічаць у пошуку партнёраў і фінансавых рэсурсаў, перадаваць у арэнду спецыяльна абсталяваныя офісныя і вытворчыя памяшканні.
Дарэчы, летась у Магілёўскай вобласці створаны 1622 камерцыйныя арганізацыі, з якіх 839 — у сельскай мясцовасці. Для параўнання, на пачатак мінулага года іх было 9206. Сёння каля трэці абласнога бюджэту сфарміравана за кошт прадпрымальніцкага сектара.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.