Мабільны аператар МТС пачаў укараняць унікальную для Беларусі паслугу — інфармаванне пра фактычны час прыбыцця грамадскага транспарту. Пакуль паслуга даступная толькі жыхарам Віцебска.
Скарыстацца ёй змогуць як уладальнікі сучасных смартфонаў, так і карыстальнікі простых мадэляў тэлефонаў. Час прыбыцця транспарту разлічваецца на падставе рэальнага руху аўтобусаў з улікам затораў на дарогах, аварый, спазненняў у час пік і г. д., а не статычнага раскладу, указанага на прыпынках ці інтэрнэт-сайтах. Віцебскія аўтобусы аснашчаны сістэмай GPS — прыёмнікамі спадарожнікавай навігацыі, а таксама SІM-картамі МТС. Сістэма вызначае месцазнаходжанне машын, а атрыманыя даныя адпраўляе па мабільным інтэрнэце ў дыспетчарскія пункты. На падставе гэтай інфармацыі і фактычнай адлегласці да прыпынку сэрвіс разлічвае рэальны час. Кошт аднаго SMS-запыту складае 180 рублёў.
Надзея НІКАЛАЕВА.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.