Вы тут

Ства­раль­ная сі­ла


Па­спя­хо­выя, та­ле­на­ві­тыя, вы­со­ка­пра­фе­сій­ныя, ак­тыў­ныя ў гра­мад­скай дзей­нас­ці і шчас­лі­выя ў ся­мей­ным жыц­ці — ме­на­ві­та та­кія бе­ла­рус­кі з усіх рэ­гі­ё­наў кра­і­ны што­год спа­бор­ні­ча­юць за пра­ва на­зы­вац­ца най­леп­шы­мі ў сва­ёй сфе­ры. Па­вод­ле слоў на­мес­ні­ка стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын Рэ­гі­ны Да­ві­до­віч, сё­ле­та жу­ры 6-га рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Жан­чы­на го­да-2013» раз­гля­дае больш як 50 кан­ды­да­так на гэ­ты га­на­ро­вы ты­тул. Вы­ні­кі кон­кур­су бу­дуць пад­ве­дзе­ны ў Мін­ску 

4 кра­са­ві­ка на ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі, пад­час якой пе­ра­мож­цы атры­ма­юць уз­на­га­ро­ды ў 8 на­мі­на­цы­ях.

Тое, што бе­ла­рус­кам ха­пае сіл і мэ­та­на­кі­ра­ва­нас­ці, каб рэа­лі­за­ваць ся­бе і ў сям'і, і ў пра­фе­сіі, і ў гра­мад­скім жыц­ці, яск­ра­ва па­цвяр­джа­юць фак­ты. На­прык­лад, у Бе­ла­ру­сі за
3 га­ды быў па­спя­хо­ва рэа­лі­за­ва­ны су­мес­ны з Мі­ніс­тэр­ствам за­меж­ных спраў Ні­дэр­лан­даў пра­ект «Сель­ская жан­чы­на і раз­віц­цё вёс­кі», удзель­ні­цы яко­га на ўлас­ным пры­кла­дзе па­ка­за­лі, што на­ват у ад­да­ле­най вёс­цы мож­на ства­рыць свой па­спя­хо­вы біз­нес — ад вы­рошч­ван­ня кве­так і фер­мер­скай гас­па­дар­кі да аг­ра­эка­ту­рыс­тыч­ных па­слуг і вы­твор­час­ці мяк­кай цац­кі. Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын ак­тыў­на су­пра­цоў­ні­чае з жа­но­чы­мі гра­мад­скі­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі Ра­сіі, Літ­вы, Лат­віі, Ка­зах­ста­на і Азер­бай­джа­на. А ле­тась прад­стаў­ні­кі ад­дзя­лен­ня БСЖ «Сяль­чан­ка» ўдзель­ні­ча­лі ра­зам з дэ­ле­гат­ка­мі з яшчэ 70 кра­ін све­ту ў су­свет­най кан­фе­рэн­цыі сель­скіх жан­чын у Ін­дыі.

Сё­ле­та ў каст­рыч­ні­ку, як пла­ну­ец­ца, Бе­ла­русь на­ве­дае дэ­ле­га­цыя Са­ю­за ра­сій­скіх жан­чын. У пра­гра­ме ві­зі­ту — агляд па­спя­хо­вых сель­гас­прад­пры­ем­стваў, які­мі кі­ру­юць жан­чы­ны, а так­са­ма пра­вя­дзен­не су­мес­на­га «круг­ла­га ста­ла» па тэ­ме: «Сель­ская» жан­чы­на — ас­но­ва жыц­ця ў вёс­цы».

— На­огул, бе­ла­рус­кія жан­чы­ны — гэ­та моц­ная ства­раль­ная сі­ла, якая год­на рэа­лі­зуе ся­бе ў са­мых роз­ных сфе­рах, што яск­ра­ва па­цвер­дзі­ла хоць бы ця­пе­раш­няя зі­мо­вая Алім­пі­я­да. На­шы жан­чы­ны са­ма­да­стат­ко­выя і ўпэў­не­на ідуць па жыц­ці, — ад­зна­чы­ла на­мес­нік стар­шы­ні ад­на­го з са­мых ма­са­вых і ўплы­во­вых гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў (у Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын, які іс­нуе ўжо больш за 20 га­доў, ува­хо­дзяць звыш 182 ты­сяч ча­ла­век. — Аўт.). — Га­лоў­нае, каб і муж­чы­ны не ад­ста­ва­лі ад нас у на­ме­ча­ных доб­рых спра­вах.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.