Вы тут

«Прагулка» без Ро­зы і Кла­ры


Не ўспом­ню, коль­кі га­доў та­му, але дак­лад­на больш за дзе­сяць, да му­жа зай­шоў ка­ле­га па ней­кай спра­ве. А па­коль­кі на ка­лен­да­ры быў жа­но­чы дзень, то госць па­лі­чыў па­трэб­ным ад­даць да­ні­ну вет­лі­вас­ці. «Він­шую вас з Вось­мым мар­там!» — гук­нуў мне лі­та­раль­на з па­ро­га на­вед­валь­нік. З вус­наў цал­кам бе­ла­рус­ка­моў­на­га ча­ла­ве­ка гэ­ты «Вось­мы март» пра­гу­чаў не­як іра­ніч­на, з на­мё­кам на без­на­дзей­ную за­ста­рэ­ласць, «са­вец­касць» свя­та. Пра штуч­насць, на­ду­ма­насць, «за ву­шы пры­цяг­ну­тасць» гэ­та­га дня да­во­дзіц­ца чуць ця­пер лі­та­раль­на кож­ную вяс­ну.

І коль­кі ка­мя­нёў бы­ло кі­ну­та апош­нім ча­сам у бок Кла­ры Цэт­кін і Ро­зы Люк­сем­бург! А за­ад­но да­ста­ва­ла­ся Ін­эсе Ар­манд і Ве­ры Слуц­кай, бо яны за­сна­ва­лі свя­та, яны зма­га­лі­ся за пра­вы жан­чын і іх між­на­род­ную са­лі­дар­насць. Па­лы­мя­ным рэ­ва­лю­цы­я­нер­кам не да­ра­ва­лі ні пар­тый­най і ідэй­най ба­раць­бы, ні тым больш іх аса­біс­тых ра­ма­наў з та­ва­ры­ша­мі па пар­тыі. І вось ужо, аказ­ва­ец­ца, зма­га­лі­ся яны не за тое і да­бі­лі­ся не та­го. Пра гэ­та, пры­нам­сі, пі­ша вя­до­мы брэсц­кі жур­на­ліст і бло­гер: «Ад­ным з па­тра­ба­ван­няў раў­на­праўя бы­ла роў­ная зар­пла­та. Але ні­хто не ўспа­мі­нае, ча­му пры пра­кля­тым ца­рыз­ме му­жы­ку пла­ці­лі больш. Ме­ла­ся на ўва­зе, што муж­чы­на ўтрым­лі­вае сям'ю. На­прык­лад, у на­стаў­ні­ка бы­ла па­вы­ша­ная зар­пла­та, та­му што ме­ла­ся на ўва­зе, што гро­шай яму па­він­на бы­ло ха­піць на ўтры­ман­не жон­кі, дзя­цей і ад­ной слу­жан­кі. Лі­чы­ла­ся: ка­лі жан­чы­на пра­цуе, яна — не­за­муж­няя, бяз­дзет­ная, ёй ні­ко­га, акра­мя ся­бе, утрым­лі­ваць не трэ­ба, та­му гро­шай ёй пла­ці­лі менш»... У вы­ні­ку ма­са­ва­га фе­мі­нісц­ка­га ру­ху жан­чы­ны да­бі­лі­ся роў­ных пра­воў, за­ня­лі тры­ва­лую па­зі­цыю ў гра­мад­стве, пе­ра­ста­лі на­ра­джаць дзя­цей і тым са­мым па­ста­ві­лі пад па­гро­зу іс­на­ван­не бе­лай ра­сы. Так сцвяр­джае аў­тар. Сме­ла, але не­бяс­спрэч­на.

Ба­дай што пры вя­лі­кім жа­дан­ні мож­на бы­ло б знай­сці ў гэ­тых раз­ва­жан­нях пэў­ную ло­гі­ку, але мне зда­ец­ца, што муж­чы­ны са­мі, на­ват не без не­ка­то­ра­га за­да­валь­нен­ня, ад­да­лі нам гэ­тыя пра­вы. Най­перш, каб зняць з ся­бе пэў­ныя аба­вяз­кі па ўтры­ман­ні той жа сям'і. Ці мно­га сён­ня ся­род муж­чын зной­дзец­ца ах­вот­ных цал­кам уз­ва­ліць на свае пле­чы ма­тэ­ры­яль­ную і ма­раль­ную ад­каз­насць за дом, у якім гас­па­да­рыць шчас­лі­вая не­пра­цу­ю­чая жон­ка і мі­ту­сіц­ца шмат дзя­цей? Вось ад гэ­тай печ­кі я і пра­па­на­ва­ла б тан­ца­ваць шмат­лі­кім кры­ты­кам жа­но­ча­га свя­та.

Ка­лі на тое пай­шло, то і не трэ­ба нам ваш дзя­жур­ны «Вось­мы март» з су­ха­ва­тай мі­мо­зай і са­лад­ка­ва­ты­мі пра­мо­ва­мі. Як ка­за­ла ад­на мая зна­ё­мая: «Я га­то­ва свят­ка­ваць на­ват дзень Па­рыж­скай ка­му­ны, ка­лі толь­кі муж пры­ня­се мае лю­бі­мыя ру­жы». Вось дзе ця­пер код гэ­та­га свя­та. За сто га­доў мы і за­бы­лі­ся пра яго па­хо­джан­не, сэнс, ідэй­ную на­кі­ра­ва­насць. За­ста­лі­ся вяс­на і спрад­веч­нае ча­кан­не цяп­ла, аб­наў­лен­ня, ча­гось­ці доб­ра­га і свет­ла­га. І кож­ная жан­чы­на, што б яна там ні ка­за­ла, ча­кае сло­ва, квет­кі, вер­ша ці ней­ка­га ін­ша­га зна­ка ўва­гі. Ка­лі ж ка­му ка­тэ­га­рыч­на не па­да­ба­ец­ца 8 Са­ка­ві­ка, мож­на пры­ду­маць свой дзень — вось­ма­га кра­са­ві­ка, мая, чэр­ве­ня, лі­пе­ня. Маг­чы­ма, гэ­та бу­дзе яшчэ больш ра­ман­тыч­на. Але чым та­ды гор­шы дзень Вось­ма­га са­ка­ві­ка?

Ад­ной­чы ў гэ­ты дзень не­да­лё­ка ад май­го пры­пын­ку гра­мад­ска­га транс­пар­ту да­вя­ло­ся на­зі­раць не зу­сім звы­чай­ную кар­ці­ну. На вы­са­ка­ва­тым лю­ку га­рад­скіх ачы­шчаль­ных збу­да­ван­няў бам­жа­ва­та­га вы­гля­ду муж­чы­на і жан­чы­на пі­лі тан­нае ві­но, раз­лі­ва­ю­чы яго ў плас­ты­ка­выя куб­кі. «Што тут не­звы­чай­нае?» — спы­та­е­це вы. Ця­пер та­кіх лю­дзей за па­доб­ным за­ня­ткам мож­на су­стрэць, дзе хо­чаш. А не­звы­чай­нае бы­ло тое, што вы­гля­да­лі яны аб­са­лют­на шчас­лі­вы­мі. Пра неш­та ажыў­ле­на га­ва­ры­лі, смя­я­лі­ся, не за­ўва­жа­лі ні­ко­га і ні­чо­га на­во­кал. Каб не лах­ма­ны ды сі­нюш­ны ко­лер тва­раў, мож­на бы­ло б пры­няць іх за эк­стрэ­ма­лаў-дзі­ва­коў, што та­кім эк­стра­ва­гант­ным чы­нам вы­ра­шы­лі ад­зна­чыць свя­та аль­бо пры­цяг­нуць да ся­бе ўва­гу. Але гэ­та бы­лі са­праўд­ныя бам­жы, толь­кі... над­звы­чай шчас­лі­выя. Па­ду­ма­ла­ся та­ды, што ў тым і сэнс лю­бо­га свя­та, лю­бо­га він­ша­ван­ня, каб зра­біць шчас­лі­вым та­го, ка­го він­шу­еш. Шчас­лі­вым хоць на дзень, на га­дзі­ну, а то і на хві­лі­ну. І для гэ­та­га не­аба­вяз­ко­ва згад­ваць гіс­то­рыю або пад­во­дзіць ідэа­ла­гіч­ную ба­зу. А ка­лі без ідэа­ло­гіі ні­як, то Ро­зу і Кла­ру я пра­па­на­ва­ла б па­кі­нуць у спа­коі. Яны яго за­слу­жы­лі. А эмб­ле­май свя­та зра­бі­ла б кар­ці­ну Ша­га­ла «Пра­гул­ка». Глянь­це на яе — і ўсё зра­зу­ме­е­це...

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.