Вы тут

Чыё свята, той і свят­куе


8 са­ка­ві­ка. Мет­ро. Дзяў­чы­на га­доў двац­ца­ці за­хо­дзіць у ва­гон. Яна ба­чыць пе­рад са­бою строй­ны шэ­раг муж­чын, якія за­ня­лі аб­са­лют­на ўсе мес­цы для ся­дзен­ня на блі­жэй­шай лаў­цы. У ад­на­го з «се­да­коў» у ру­цэ — све­жань­кія цюль­па­ны, у дру­го­га — пры­го­жа за­па­ка­ва­ная скры­нач­ка з бан­там і ру­жа, трэ­ці неш­та ха­ваў за па­зу­хай, ас­тат­нія ўта­ро­пі­лі во­чы ў свае ма­біль­ні­кі. І ўсё бы­ло б нар­маль­на. Але ж дзяў­чы­на ні з пу­шчы ні з по­ля вы­па­лі­ла на ўвесь ва­гон: «Ну што, хлоп­цы, са свя­там вас!»

Дык са­праў­ды ж гэ­та на­ша свя­та, хлоп­цы! Най­каш­тоў­ней­шае ся­род усіх! Са­мі па­гля­дзі­це: мы ж толь­кі ў гэ­ты дзень за­ўва­жа­ем на­шых дзяў­чат. І як тое цу­доў­на! Не­маг­чы­ма ж на­лю­ба­вац­ца — гэт­кія яны пры­го­жыя ды лад­ныя! І гля­дзім, гля­дзім на іх бяс­кон­ца і вер­на, на кож­ную — як на адзі­ную. І ўсмеш­кі ў нас ад­ра­зу ра­зы­хо­дзяц­ца не тое што да ву­шэй, але і на па­ты­лі­цы за­вяз­ва­юц­ца. І ру­кі цяг­нуц­ца да па­да­рун­каў. І на язык кла­дуц­ца ад­но толь­кі кам­плі­мен­ты (ня­хай са­бе і як ся­ке­рай вы­се­ча­ныя, але ж шчы­рыя). Ня­ўжо ж не свя­та для нас уся гэ­та пры­га­жосць? Зра­зу­ме­ла, што са­мае на­ту­раль­нае. Мы свят­ку­ем пра­свят­лен­не, ад­крыц­цё… У ка­го гэ­та язык па­вяр­нуў­ся на­зваць та­кі дзень жа­но­чым? Га? На­ша свя­та, і толь­кі на­ша! Бо на­рэш­це ўспа­мі­на­ем, што мо­жам не­чым да­па­маг­чы на­шым ма­ці, жон­кам, доч­кам (а мы ж мо­жам, бо мы — муж­чы­ны!), на­прык­лад, та­ле­рач­ку па­мыць ці каст­руль­ку па­тры­маць.

Аль­бо ха­ця б мес­ца ў транс­пар­це ра­зо­чак са­сту­піць. Вось уя­ві­це: усё тое ж са­мае мет­ро. Звы­чай­ным днём у пе­ра­поў­не­ны ва­гон зай­шла ця­жар­ная жан­чы­на. І з‑за не­да­хо­пу мес­ца ўста­ла на­ўпрост на­су­праць ней­ка­га хлоп­ца, што ся­дзеў на край­нім мес­цы вя­лі­кай лаў­кі. Хло­пец ад­вёў во­чы. На­ту­раль­на: ён, ві­даць па­чаў збі­рац­ца з ду­хам, на­за­па­шваць сме­ласць, скрэб­ці рэшт­кі год­нас­ці, каб ве­ліч­на, па-муж­чын­ску ўстаць і пра­па­на­ваць сваё мес­ца гэ­тай жан­чы­не. Вось-вось бы гэ­та ад­бы­ло­ся. І ўвесь ва­гон аглух бы ад ава­цый у ад­рас гэ­тай вы­са­ка­род­нас­ці… Ад­нак не скла­ла­ся. Жан­чы­на, што ся­дзе­ла по­бач з ім, ху­цень­ка пад­ня­ла­ся, і на яе мес­ца пра­ціс­ну­ла­ся ця­жар­ная па­са­жыр­ка.

А по­тым яны яшчэ бу­дуць ка­заць, што свет пе­ра­ку­ліў­ся да­га­ры на­га­мі, што муж­чын са­праўд­ных ня­ма. А ад­куль мы возь­мем­ся, ка­лі і подз­віг учы­ніць не да­юць? Та­му за­ста­ец­ца толь­кі спрад­веч­нае жа­дан­не па­хва­ліц­ца чым-не­будзь пе­рад сяб­ра­мі ў муж­чын­скай кам­па­ніі. Толь­кі хва­ліц­ца сён­ня са­праўд­на­му муж­чы­ну ня­ма чым. За­мест та­го, каб рас­каз­ваць адзін ад­на­му аб пры­га­жос­ці, да­бры­ні, ро­зу­ме сва­ёй дзяў­чы­ны, мы дзе­лім­ся (ды яшчэ з пад­ра­бяз­нас­ця­мі) тым, як уга­ва­ры­лі яе на са­мі ве­да­е­це што пры пер­шай жа су­стрэ­чы. І чу­ем у ад­каз ухваль­нае: «А‑а‑а, му­жык!», «Ну, ты кру­ты!» і гэ­так да­лей…

Та­му 8 Са­ка­ві­ка — гэ­та на­ша свя­та. Па­кінь­це яго нам, жан­чы­ны. У вас жа ёсць яшчэ цэ­лы год.

***

«А што было з тымі мужыкамі, што сядзелі?» — магчыма, спытаеце вы. Яны, безумоўна, падскочылі адразу. Бо сапраўдныя, годныя мужчыны. Як тыя вожыкі, што, вядома, з’яўляюцца вельмі годнымі птушкамі, — пакуль не пхнеш, не паляцяць…

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.