Вы тут

Прэзiдэнту давяраюць 79% на­сель­ніц­тва


Згод­на з вы­ні­ка­мі апош­ня­га са­цы­я­ла­гіч­на­га апы­тан­ня, пра­ве­дзе­на­га Ін­фар­ма­цый­на-ана­лі­тыч­ным цэнт­рам (ІАЦ) пры Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі, кі­раў­ні­ку бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы да­вя­ра­юць 79 пра­цэн­таў на­сель­ніц­тва, па­ве­дам­ляе ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

Ура­ду і пар­ла­мен­ту кра­і­ны да­вя­ра­юць у ся­рэд­нім 40 пра­цэн­таў жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі. Апа­зі­цый­ным пар­ты­ям да­вер вы­ка­за­лі толь­кі 3 пра­цэн­ты рэ­спан­дэн­таў.

У ад­па­вед­нас­ці з вы­ні­ка­мі са­цы­я­ла­гіч­на­га апы­тан­ня, боль­шасць жы­ха­роў кра­і­ны (74 пра­цэн­ты) за­да­во­ле­ны жыц­цём. Упэў­не­ны ў заўт­раш­нім дні 71,5 пра­цэн­та ўдзель­ні­каў апы­тан­ня, не ўпэў­не­ны — 18 пра­цэн­таў.

На мо­мант апы­тан­ня аб па­ляп­шэн­ні свай­го ма­тэ­ры­яль­на­га ста­но­ві­шча за апош­нія тры ме­ся­цы вы­ка­заў­ся 31 пра­цэнт жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі. На па­гар­шэн­не ўка­за­лі 21,5 пра­цэн­та рэ­спан­дэн­таў. Боль­шасць апы­та­ных ад­зна­чы­лі ста­біль­насць свай­го жыц­цё­ва­га ўзроў­ню. Ся­род праб­лем, што хва­лю­юць на­шых су­ай­чын­ні­каў, най­боль­шую за­не­па­ко­е­насць вы­клі­кае рост цэн на та­ва­ры і па­слу­гі і рас­паў­сюдж­ван­не п'ян­ства і нар­ка­ма­ніі.

Гра­мад­ска-па­лі­тыч­ную сі­ту­а­цыю ў Бе­ла­ру­сі як ста­біль­ную ацэнь­вае аб­са­лют­ная боль­шасць жы­ха­роў кра­і­ны — 81 пра­цэнт. У ак­цы­ях пра­тэс­ту да­пус­ка­юць свой удзел толь­кі 2 пра­цэн­ты рэ­спан­дэн­таў.

 

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.