Вы тут

Нашы чытачы — пра сваіх самых дарагіх жанчын


Люб­лю, та­му што люб­лю!

25‑га­до­вая мін­чан­ка Аня Пча­лін­ца­ва:

— Я вель­мі-вель­мі люб­лю сваю ма­мач­ку за тое, што яна ча­сам куп­ляе мне ўся­кую сма­ка­ту.

— А ка­лі не бу­дзе куп­ляць, што, не бу­дзеш лю­біць? — жар­там абу­ра­ец­ца ба­бу­ля дзяў­чын­кі.

— Не, ка­лі не бу­дзе куп­ляць, я ўсё ад­но яе бу­ду лю­біць. Ча­му? Я ска­за­ла ўжо: та­му што люб­лю! Па­да­ру ёй на 8 Са­ка­ві­ка аплі­ка­цыю. Гля­дзі­це, мы ў сад­ку зра­бі­лі, — дэ­ман­струе Аня па­пя­ро­выя кве­тач­кі і ад­ра­зу вы­паль­вае за­ву­ча­ны за­га­дзя він­ша­валь­ны вер­шык са сло­ва­мі: «Доб­ра шчас­лі­вай быць і сям'ю сваю лю­біць», — але збі­ва­ец­ца і на ха­ду пе­ра­раб­ляе:

— Каб зда­роўя шмат бы­ло,

Гро­шай мно­га бы­ла,

Ду­ма­лі ўсе пра сям'ю

…І, ка­неш­не, пра мя­не!

Ой, трэ­ба ж яшчэ ба­бу­лі па­да­ру­нак! — спа­хап­ля­ец­ца Аня. — За­раз па­бя­гу, на­ма­люю што-не­будзь пры­го­жае!..

Дзя­куй ма­ці, што не вы­рас бе­ла­руч­кам

3Ды­рэк­тар ЖЭ­Са № 32 ЖРЭА За­вод­ска­га ра­ё­на Мін­ска Мі­ха­іл Ва­ры­каш:

— Не ад­крыю Аме­ры­кі, ка­лі ска­жу, што для мя­не са­мы­мі га­лоў­ны­мі жан­чы­на­мі ў жыц­ці ста­лі ма­ці і жон­ка — доб­рая, вель­мі ра­зум­ная, ка­ха­ная, ад­да­дзе­ная па­плеч­ні­ца. Ра­зам з ёю мы пе­ра­адо­ле­лі мно­гія цяж­кас­ці ў жыц­ці і ад­чу­лі шмат ра­дас­ных мо­ман­таў. Жон­ка па­да­ры­ла мне дзвюх ужо да­рос­лых да­чок. За што я ёй вель­мі ўдзяч­ны.

Мая ма­ту­ля, на вя­лі­кі жаль, ужо даў­но ады­шла ў леп­шы свет… Але ўро­кі жыц­цё­вай муд­рас­ці, якія яна вы­кла­да­ла мне ў ма­лен­стве, за­пом­ні­лі­ся на­заўж­ды. Ма­ці ву­чы­ла мя­не быць доб­рым да тых, хто по­бач, спа­гад­лі­вым, чул­лі­вым да іх праб­лем. Яна ка­за­ла мне не­ад­ной­чы: «Заўж­ды да­па­ма­гай лю­дзям, і гэ­тае да­бро да ця­бе пас­ля аба­вяз­ко­ва вер­нец­ца». Тыя сло­вы спраў­дзі­лі­ся не­ад­ной­чы. Ды і ас­тат­нім сва­ім жыц­цё­вым прын­цы­пам я ву­чыў­ся не­па­срэд­на ад яе.

Ма­ці тлу­ма­чы­ла мне ню­ан­сы да­рос­ла­га жыц­ця ўвесь час, па­куль я не па­чаў за­раб­ляць са­бе на хлеб са­ма­стой­на і па­куль мя­не не пры­зва­лі на тэр­мі­но­вую служ­бу ў ар­мію. Дзя­ку­ю­чы ма­ме я не вы­рас бе­ла­руч­кам, аран­жа­рэй­най квет­кай. Мя­не не за­кры­ва­лі ад усіх цяж­кас­цяў і праб­лем на­ва­коль­на­га све­ту. Вы­ха­ван­не бы­ло стро­гае. Ка­лі я быў хлоп­чы­кам, мя­не не вы­зва­ля­лі ад дроб­ных ра­бот па хат­няй гас­па­дар­цы. І, агляд­ва­ю­чы­ся на­зад з вы­шы­ні пра­жы­тых га­доў, ра­зу­мею, што гэ­та бы­ла вель­мі пра­віль­ная і ка­рыс­ная ме­то­ды­ка. На маю дум­ку, та­кое стаў­лен­не не­па­срэд­на ўплы­вае на тое, якія ў ця­бе ў да­рос­лым жыц­ці бу­дуць ста­сун­кі з жан­чы­на­мі, ад­но­сі­ны да сям'і — ад­ным сло­вам, ро­біць з хлоп­чы­ка са­праўд­на­га муж­чы­ну, ад­каз­на­га за свае па­во­дзі­ны.

Час­та ўспа­мі­на­ец­ца, як ужо да­рос­лым ста­ра­ўся на вы­хад­ныя пры­яз­джаць да яе. І шка­дую, што бяз­лі­тас­ны час не дае маг­чы­мас­ці яшчэ раз пра­жыць тыя цу­доў­ныя мо­ман­ты…

Пер­шая зар­пла­та — ад ба­бу­лі

4Кі­раў­ні­ца пар­та­ла LADY.TYT.BY Свят­ла­на ЗЭ­РЭ:

— Ха­чу па­він­ша­ваць з 8 Са­ка­ві­ка сва­іх лю­бі­мых ма­му і ба­бу­лю. Ма­ма ў мя­не са­мая доб­рая ў све­це. Усё сваё жыц­цё яна пры­свя­ці­ла на­ву­чан­ню дзя­цей — пра­ца­ва­ла на­стаў­ні­цай па­чат­ко­вых кла­саў. Ма­ма ўжо 4 га­ды жы­ве ў Мін­ску, а пры­ві­тан­ні ад баць­коў яе бы­лых вуч­няў пры­хо­дзяць з Баб­руй­ска да гэ­та­га ча­су... А ў ба­бу­лі са­мыя смач­ныя блі­ны, і яна са­мая чул­лі­вая ба­бу­ля ў све­це! Яна бы­ла ма­ім пер­шым на­стаў­ні­кам у біз­не­се і ўжо з 5 га­доў ву­чы­ла за­раб­ляць гро­шы. Пры­во­дзі­ла мя­не ў цэх на ба­зе «Ба­ка­лея», якую ўзна­чаль­ва­ла, там мне да­ва­лі пра­цу на кан­крэт­ным участ­ку. Я цал­кам сур'­ёз­на ўспры­ма­ла свае аба­вяз­кі і, ня­гле­дзя­чы на стом­ле­насць, пра­ца­ва­ла. У кан­цы дня атрым­лі­ва­ла ў бух­гал­тэ­рыі «зар­пла­ту», не па­да­зра­ю­чы, што... яе ту­ды за­но­сіць ба­бу­ля. Я бы­ла ўпэў­не­на, што мне пла­ціць дзяр­жа­ва. Ме­на­ві­та ба­бу­ля на­ву­чы­ла мя­не пер­шым фі­нан­са­вым апе­ра­цы­ям з бан­ка­мі: дзе ўзяць гро­шы, ку­ды па­клас­ці, каб за­ра­біць на пра­цэн­тах. Гэ­тыя на­вы­кі мне вель­мі да­па­ма­га­юць у жыц­ці. І сён­ня мае ма­ма з ба­бу­ляй — гэ­та ка­ла­саль­ны рэ­сурс пад­трым­кі. Яны, ка­лі да­ве­да­лі­ся, што я ця­жар­ная, на­бы­лі ква­тэ­ру по­бач са мной у Мін­ску, каб быць блі­жэй і ў лю­бы мо­мант ака­заць не­аб­ход­ную да­па­мо­гу... Сён­ня, ка­лі мы з дач­кой едзем з сад­ка, я аба­вяз­ко­ва вы­кон­ваю яе па­тра­ба­ван­не: «Ха­чу да ба­бу­сяў!». Га­на­ру­ся сва­і­мі ма­ту­ляй і бу­бу­ляй. Жа­даю ім моц­на­га зда­роўя на доў­гія га­ды! Вель­мі важ­на, мне зда­ец­ца, вы­хоў­ваць дзя­цей і ўну­каў так, каб по­тым яны маг­лі сва­ёй лю­боўю ад­дзя­чыць за та­кое вы­ха­ван­не.

Са­мая пры­го­жая, са­мая жа­да­ная!

5Стар­шы афі­цэр — псі­хо­лаг агуль­на­вай­ско­ва­га фа­куль­тэ­та Ва­ен­най ака­дэ­міі Бе­ла­ру­сі Пётр ЕЎ­СІ­КАЎ:

— У вы­дат­нае вяс­но­вае, ра­дас­нае і свет­лае свя­та — 8 Са­ка­ві­ка — з асаб­лі­вай цеп­лы­нёй і сар­дэч­нас­цю ха­чу па­він­ша­ваць сваю жон­ку Во­леч­ку. Жа­даю та­бе, лю­бая, шчас­ця, зда­роўя, мір­на­га не­ба і ўся­го са­ма­га най­леп­ша­га. Я ця­бе не толь­кі люб­лю, па­ва­жаю і ца­ню. Я га­на­ру­ся та­бой! Дзя­куй за тое, што ты ёсць! Дзя­куй за дач­ку Уль­я­ну і ма­лень­ка­га Ілью, яко­га ты па­да­ры­ла мне зу­сім ня­даў­на. Дзя­куй за па­ра­зу­мен­не, пад­трым­ку і да­па­мо­гу ў ма­ёй ня­лёг­кай афі­цэр­скай пра­фе­сіі. Во­леч­ка! Ты — ува­саб­лен­не пры­га­жос­ці і за­ха­валь­ні­ца на­ша­га хат­ня­га ача­га. Ня­хай цяп­ло і свят­ло тва­ёй усмеш­кі, твая сар­дэч­насць, вер­насць і пя­шчо­та ста­не кры­ні­цай усіх ра­дас­цяў у на­шай сям'і. Ты для мя­не са­мая пры­го­жая, ра­зум­ная і жа­да­ная. Са свя­там ця­бе, ка­ха­ная!

За гро­шы не ку­піш

6Дэ­кан фа­куль­тэ­та пра­фе­сій­на­га раз­віц­ця спе­цы­я­ліс­таў аду­ка­цыі Ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі, док­тар псі­ха­ла­гіч­ных на­вук, пра­фе­сар Ула­дзі­мір ЯН­ЧУК:

— Я ўдзяч­ны та­бе, адзі­най, за ўсё, што не ку­піш ні за якія гро­шы. За цеп­лы­ню хат­ня­га ача­га, за кло­пат і пад­трым­ку ў цяж­кія хві­лі­ны, шчы­рае і спа­чу­валь­нае раз­дзя­лен­не го­ры­чы па­ра­жэн­няў і рап­тоў­ных удач, за бес­ка­рыс­лі­вую ра­дасць ма­ім пе­ра­мо­гам, за тую на­дзей­ную апо­ру, якую ты пра­да­стаў­ля­еш у скла­да­ны час, за па­душ­ку, у якую мож­на па­пла­кац­ца... За дзя­цей, якія до­раць нам аба­ім ра­дасць і ўпэў­не­насць у бу­ду­чыні... За ўсё тое, што не мо­жа даць на­ват са­мая шчы­рая муж­чын­ская друж­ба... За жа­ноц­касць, дзя­ку­ю­чы якой я не пе­ра­стаю ад­чу­ваць сваю муж­насць і за­па­тра­ба­ва­насць!

З кім ты звя­заў­ся, Лё­ня?

7«За­ла­ты го­лас» сла­ву­та­га ан­самб­ля «Пес­ня­ры», за­слу­жа­ны ар­тыст БССР Ле­а­нід Барт­ке­віч:

— Са­мая да­ра­гая жан­чы­на ў ма­ім жыц­ці? Жы­ве ў Мін­ску Свят­ла­на — дзяў­чы­на, якая па­да­ры­ла мне ка­хан­не, на­пэў­на, са­мае пер­шае, са­праўд­нае і на­огул га­лоў­нае. Я ёй вель­мі ўдзяч­ны за гэ­тае па­чуц­цё, бо, ка­лі ча­ла­век ні­ко­лі не ка­хаў, ён не змо­жа «ад­быц­ца», не змо­жа ства­рыць ні­чо­га вар­та­га ў гэ­тым жыц­ці, ні пра­спя­ваць, ні сыг­раць… А я па­да­рыў ёй сваю ду­шу. На­пэў­на, да­гэ­туль яе люб­лю. Да сён­няш­ня­га дня мы з ёю пад­трым­лі­ва­ем ста­сун­кі.

Зрэш­ты, па­га­ва­рыў­шы пра вы­со­кае, ар­тыст уз­га­даў і ін­шую, ужо цал­кам ма­тэ­ры­яль­ную гіс­то­рыю, звя­за­ную з «жан­чы­най ну­мар адзін» — ма­май.

— Мы толь­кі-толь­кі вяр­ну­лі­ся з пер­шых вя­ліз­ных гаст­ро­ляў — тры ме­ся­цы пра­вя­лі на Да­лё­кім Ус­хо­дзе. І я пры­вёз прос­та ша­лё­ныя гро­шы — 5 ты­сяч руб­лёў, за якія па тым ча­се мож­на бы­ло «Вол­гу» на­быць! Па­мя­няў гэ­тую су­му на дроб­ныя гро­шы і па­клаў на ўслон­чы­ку: у нас так бы­ло за­ве­дзе­на, што гро­шы па­кі­да­лі на бач­ным мес­цы. Ма­ма прый­шла з пра­цы… і рас­пла­ка­ла­ся: «З кім ты звя­заў­ся, Лё­ня? Дзе мож­на за­ра­біць столь­кі гро­шай?». Да­вя­ло­ся тэр­мі­но­ва тэ­ле­фа­на­ваць Му­ля­ві­ну. Ён пры­ехаў праз га­дзі­ну і ледзь­ве пе­ра­ка­наў ма­му, што ўсё гэ­та са­праў­ды маё і за­роб­ле­на сум­лен­най пра­цай, што вя­до­мыя ар­тыс­ты на­са­мрэч мо­гуць столь­кі атрым­лі­ваць… Па­мя­таю, на­бы­лі та­ды «сцен­ку», яшчэ ней­кую мэб­лю, ка­ля­ро­вы тэ­ле­ві­зар «Ру­бін». І ўсё ад­но гэ­та, лі­чу, толь­кі ма­лая част­ка ма­ёй да­ні­ны ма­ту­лі: яна ж, бед­ная, усё жыц­цё па­кла­ла на тое, каб мя­не вы­ву­чыць, вы­вес­ці ў лю­дзі…

А най­леп­шыя свае пес­ні, сцвяр­джае ар­тыст, ён заўж­ды пры­свя­чае «мі­лым і лю­бі­мым бе­ла­рус­кім жан­чы­нам»:

— Каб усё доб­ра бы­ло ў ва­шым лё­се, каб дзе­ці зай­ма­лі­ся твор­час­цю і ра­да­ва­лі вас пос­пе­ха­мі, каб вам да­ры­лі пес­ні і ка­за­лі пры­го­жыя сло­вы не толь­кі 8 Са­ка­ві­ка, а што­дня, і пры­зна­ва­лі­ся ў па­чуц­цях як ма­га час­цей!

Яны — маё ба­гац­це!

8За­гад­чык ней­ра­хі­рур­гіч­на­га ад­дзялення РНПЦ «Неўралогія і нейрахірургія», лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, ака­дэ­мік НАН РБ, пра­фе­сар Ар­нольд СМЕ­Я­НО­ВІЧ:

— Мае жан­чы­ны — ас­но­ва май­го жыц­ця. У дзя­цін­стве хі­рур­гі ра­та­ва­лі мне жыц­цё. І ба­бу­ля, і ма­ма вель­мі ха­це­лі, каб я стаў ме­на­ві­та ўра­чом-хі­рур­гам. Я пай­шоў у шко­лу ра­на, у 6 га­доў, а та­му ўжо ў 16 ма­ці па­вез­ла мя­не з Пу­ха­ві­чаў у Мінск, каб мы па­да­лі да­ку­мен­ты ў мед­ін­сты­тут. Яна бы­ла по­бач, бо ба­я­ла­ся, што да­ку­мен­ты не возь­муць. І са­праў­ды, іх не ха­це­лі пры­маць. Ад­нак у спра­ву ўмя­шаў­ся пра­рэк­тар па на­ву­ко­вай ра­бо­це і ў той год за­лі­чы­лі не­каль­кі 16‑га­до­вых… Мая жон­ка — так­са­ма ўрач. Гэ­та не­ве­ра­год­нае шчас­це і шан­ца­ван­не, што я знай­шоў та­ко­га ча­ла­ве­ка… Дач­ка — мой го­нар, вы­дат­ны спе­цы­я­ліст-ста­ма­то­лаг. Унуч­ка за­кан­чвае ар­хі­тэк­тур­ны фа­куль­тэт, яна вы­дат­на ма­люе… Ба­чы­це, коль­кі ва­кол мя­не жан­чын? Яны — маё ба­гац­це!

За са­мых цярп­лі­вых!..

9На­чаль­нік упраў­лен­ня ДАІ ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма, пал­коў­нік мі­лі­цыі Дзміт­рый КАР­ЗЮК:

— Да ўсіх са­мых цёп­лых слоў у ад­рас пры­го­жа­га по­лу я ха­цеў бы да­даць пер­са­наль­нае він­ша­ван­не да­ра­гім, лю­бі­мым, бяс­цэн­ным ЖОН­КАМ — як ад улас­на ін­спек­та­раў Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыі, так і ад мі­лі­цыі ў цэ­лым. Ад­каз­ная і не­спа­кой­ная служ­ба ў ор­га­нах унут­ра­ных спраў па­тра­буе ад кож­на­га з нас, яе су­пра­цоў­ні­каў, муж­нас­ці і стой­кас­ці, сме­лас­ці і зна­ход­лі­вас­ці, га­тоў­нас­ці ў лю­бую хві­лі­ну дня або но­чы прый­сці на да­па­мо­гу ча­ла­ве­ку, які тра­піў у бя­ду. Ме­на­ві­та гэ­тыя цяж­кас­ці служ­бы да­во­дзіц­ца ў роў­най сту­пе­ні пе­ра­но­сіць і жон­кам на­шых ка­лег. Яны вы­му­ша­ны цярп­лі­ва пры­маць «дэ­фі­цыт» на­шай пры­сут­нас­ці по­бач з імі, імк­нуц­ца не да­ка­раць, а заў­сё­ды — з лю­боўю — пад­трым­лі­ваць нас ма­раль­на. Жон­кам муж­чын у па­го­нах ха­чу пры­свя­ціць та­кія рад­кі:

Женщина с нами, ког­да мы рож­да­ем­ся,

Женщина ря­дом в тре­пет­ный час,

Женщина — зна­мя, ког­да мы сра­жа­ем­ся,

Женщина — ра­дость наших глаз!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.