Вы тут

Чароўнае ў звы­чай­ным


Аг­ра­ном з ду­шой ра­ман­ты­ка ро­біць бе­ла­рус­кія паш­тоў­кі

Та­ма­ру Ула­дзі­мі­ра­ўну час­та па­мыл­ко­ва на­зы­ва­юць бы­лой на­стаў­ні­цай. Ву­чыць «Жи-Ши» пі­саць з лі­та­рай «ы» або пра­віль­на ўжы­ваць «у» не­скла­до­вае ў ма­са­вай свя­до­мас­ці мо­жа толь­кі на­стаў­нік бе­ла­рус­кай мо­вы. У яе са­праў­ды ёсць паш­тоў­кі, пры­све­ча­ныя бе­ла­рус­ка­му пра­ва­пі­су. Ёсць і шмат ін­шых, і най­больш — пра ка­хан­не.

1А Та­ма­ра Ба­хун зу­сім не на­стаў­ні­ца. Яна скон­чы­ла Го­рац­кую сель­гас­ака­дэ­мію і атры­ма­ла спе­цы­яль­насць «Се­лек­цы­я­нер-ге­не­тык». Ге­не­ты­кай сту­дэнт­ка за­ха­пі­ла­ся з пер­шых кур­саў і ву­чы­ла­ся над­звы­чай па­спя­хо­ва. Па раз­мер­ка­ван­ні іш­ла пер­шай на сва­ім кур­се, на­зна­чэн­не атры­ма­ла на Ма­гі­лёў­скую до­след­ную стан­цыю. На но­вай ра­бо­це ма­ла­ды спе­цы­я­ліст аку­ну­ла­ся з га­ла­вой у на­ву­ку. Ужо і кан­ды­дац­кі мі­ні­мум быў зда­дзе­ны, за­ста­ва­ла­ся не так мно­га да аба­ро­ны ды­сер­та­цыі. Але жа­но­чая до­ля та­кая: му­жа рап­там на­кі­ра­ва­лі стар­шы­нёй кал­га­са ў го­мель­скую глы­бін­ку. Вя­до­ма, яна па­еха­ла за ім. Да­вя­ло­ся раз­ві­тац­ца з на­ву­кай. Ду­ма­ла, на не­ка­то­ры час. Ака­за­ла­ся — на­заў­сё­ды.

У кал­га­се пра­ца­ва­ла на роз­ных участ­ках. Га­да­ва­ла дзя­цей. А по­тым зда­рыў­ся Чар­но­быль. Іх на­се­ле­ны пункт тра­піў ў зо­ну за­брудж­ван­ня. Та­ма­ра Ула­дзі­мі­ра­ў-
на з дзець­мі вы­еха­ла, а муж не­ка­то­ры час на­ват кі­ра­ваў бры­га­дай лік­ві­да­та­раў на­ступ­стваў ава­рыі. Трэ­ба бы­ло за­вор­ваць за­бру­джа­ную зям­лю. По­тым паў­ста­ла пы­тан­не, ку­ды ехаць на но­вае мес­ца жы­хар­ства. Вы­бра­лі Брэст, бо Та­ма­ра ро­дам з Дра­гі­чын­ска­га ра­ё­на. Ця­пер яна га­во­рыць, што вель­мі па­цяг­ну­ла на ра­дзі­му. Заў­сё­ды, ві­даць, так бы­вае, ка­лі на­пат­кае ней­кая бя­да.

У Брэс­це для ву­чо­ных-аг­ра­но­маў ра­бо­та знай­шла­ся. А ка­лі вый­шлі на пен­сію, з'я­віў­ся час для рэа­лі­за­цыі сва­іх хо­бі. Муж Пётр Мац­ве­е­віч за­ня­ўся вы­рошч­ван­нем са­джан­цаў пла­до­ва-ягад­ных куль­тур, а яна ро­біць паш­тоў­кі.

Яны прос­та не ўяў­ля­юць, як мож­на жыць на пен­сіі, ні­чо­га не ра­біць і лі­чыць ка­пей­кі ад ад­на­го чыс­ла ме­ся­ца да дру­го­га.

За­хап­лен­не паш­тоў­ка­мі прый­шло вы­пад­ко­ва. Па­спры­я­лі ста­сун­кі са сва­я­ка­мі і сяб­ра­мі з Фран­цыі, ЗША, Поль­шчы, Ра­сіі. На кож­нае свя­та іс­на­ва­ла ве­лі­зар­ная праб­ле­ма знай­сці доб­рыя паш­тоў­кі на бе­ла­рус­кай мо­ве.

Пер­шыя паш­тоў­кі бы­лі вы­раб­ле­ны цал­кам са­ма­стой­на, кож­ная — у ад­ным эк­зэмп­ля­ры. Але іх аў­тар за­ўва­жы­ла, што паш­тоў­кі па­да­ба­юц­ца і бе­ла­рус­кім сяб­рам, зна­ё­мым і на­ват не­зна­ё­мым лю­дзям. Та­ды на­ра­дзі­ла­ся ідэя ра­біць больш паш­то­вак і пра­да­ваць іх. Для гэ­та­га спат­рэ­бі­ла­ся лі­цэн­зія Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі. Каб яе атры­маць, не­аб­ход­на здаць эк­за­мен. І спа­чат­ку аў­та­ра экс­клю­зіў­ных паш­то­вак гэ­та на­сця­ро­жы­ла, яна як быц­цам ад­мо­ві­ла­ся ад ідэі. Але па ве­ча­рах неш­та ці­хень­ка па­чыт­ва­ла, ні­хто з ся­мей­ні­каў не на­да­ваў гэ­та­му асаб­лі­ва­га зна­чэн­ня. А по­тым за­яві­ла, што едзе ў Мінск атрым­лі­ваць лі­цэн­зію. І праў­да, пе­рад ка­мі­сі­яй мі­ніс­тэр­ства за­свед­чы­ла не­аб­ход­ны ўзро­вень ве­даў і атры­ма­ла да­звол на прад­пры­маль­ніц­тва.

1

У яе за­хап­лен­ні Та­ма­ру Ула­дзі­мі­ра­ўну пад­тры­ма­лі ўсе трое яе дзя­цей і ўну­кі. Шу­ка­лі мас­та­коў, аб­мяр­коў­ва­лі сю­жэ­ты і под­пі­сы да кож­най паш­тоў­кі. Так на­ра­джа­лі­ся мі­лыя кар­цін­кі пра ка­хан­не з под­пі­са­мі на­кшталт «Ве­ра­бей­чык, не су­муй» або «Ца­луй мя­не яшчэ час­цей». Та­кія паш­тоў­кі ня­рэд­ка да­па­ма­га­юць пры­дум­ваць дзе­ці. Дач­ка Але­на з му­жам пры­ду­ма­лі ці­ка­вы сю­жэт з сэр­цам на свет­лым фо­не. Сэр­ца скла­да­ец­ца са слоў, якія вы­зна­ча­юць асноў­нае сло­ва «ка­хан­не». Гэ­та, на­прык­лад, вер­шы, па­чуц­ці, му­зы­ка, цуд, сва­бо­да, до­тык і мно­гае ін­шае. Ёсць за­баў­ныя, ці­ка­выя, кры­ху на­іў­ныя і, ра­зам з тым, мі­лыя: «Спя­ша­ю­ся да ця­бе», «Я хва­рэю без ця­бе», «Для ця­бе ўсё са­мае смач­нае». На ад­ной з кар­так аб­ды­ма­юц­ца два ко­ці­кі, а над­піс га­во­рыць: «Усё бу­дзе доб­ра». Хто не за­ха­цеў бы атры­маць на­ва­год­няе він­ша­ван­не, дзе на паш­тоў­цы вя­лі­кі­мі лі­та­ра­мі на­пі­са­на: «У Но­вым го­дзе шчас­це ў мо­дзе»? А ка­ха­ным мож­на ад­праў­ляць паш­тоў­ку што­дня: з'я­ві­ла­ся се­рыя з ся­мі штук на кож­ны дзень тыд­ня.

Паш­тоў­кі Та­ма­ры Ба­хун пра­да­юц­ца ў мін­скіх кра­мах «Бел­кні­га», «Ака­дэм-
к­ні­га», «Кніж­ны са­лон», іх мож­на за­мо­віць праз гру­пы «Бе­ла­рус­кія паш­тоў­кі» ў са­цы­яль­ных сет­ках. Каш­туе ад­на паш­тоў­ка ка­ля 10 ты­сяч руб­лёў. У Брэс­це яны пра­да­юц­ца ў ЦУ­Ме. На ЦУ­Маў­скай віт­ры­не маю ўва­гу ад­ра­зу пры­цяг­ну­ла ўсмеш­лі­вая пры­га­жу­ня, якая ся­дзіць на воб­лач­ку з над­пі­сам: «Ад­шу­кай ча­роў­нае ў звы­чай­ным». Па­ду­ма­ла­ся, што гэ­та і ёсць крэ­да Та­ма­ры Ула­дзі­мі­ра­ўны. Ме­на­ві­та яна ад­шу­ка­ла ў пры­га­жос­ці род­на­га сло­ва на­тхнен­не на ці­ка­вую і па­трэб­ную спра­ву.

— На­конт мо­вы на­ват пы­тан­ня не ста­я­ла, — га­во­рыць вы­да­вец ары­гі­наль­най се­рыі. — Мы з са­ма­га па­чат­ку вы­ра­шы­лі зай­мац­ца толь­кі бе­ла­рус­кай паш­тоў­кай. Ня­праў­да, што мо­вай не ці­ка­вяц­ца. Доб­ра, на­прык­лад, ідуць паш­тоў­кі са сло­вам «Дзя­куй». Па­спра­ба­ва­лі пра­да­ваць сваю пра­дук­цыю ў ад­ным з кі­ёс­каў Бе­ла­азёр­ска. Там на ГРЭС пра­цуе гру­па кі­тай­скіх ра­бо­чых. Яны куп­ля­юць мае паш­тоў­кі і па­сы­ла­юць іх да­до­му. Ра­сі­я­не лю­бяць сю­жэт пра «Жи» і «Ши» з лі­та­рай «ы». Ну а бе­ла­ру­сы шу­ка­юць тое, што най­больш ад­па­вя­дае іх улас­на­му све­та­ўспры­ман­ню.

Кло­па­ту ў Та­ма­ры Ба­хун як ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка ха­пае з той жа бух­гал­тэ­ры­яй, спра­ва­здач­нас­цю. Але Та­ма­ра Ула­дзі­мі­ра­ўна лю­біць, каб усё бы­ло па пра­ві­лах і ў ад­па­вед­нас­ці з за­ко­нам: «Пры­бы­так не­вя­лі­кі, а лю­быя не­пры­ем­нас­ці аль­бо не­па­ра­зу­мен­ні з пад­атко­вы­мі ці ін­шы­мі ор­га­на­мі лі­чу для ся­бе не­да­пу­шчаль­ны­мі. Та­му, як ста­ран­ная ву­ча­ні­ца, усё пі­шу, пад­ліч­ваю, афарм­ляю ў тэр­мін, па­вод­ле ін­струк­цый».

Ро­бяц­ца но­выя эс­кі­зы, ідзе по­шук да­лей­шых рын­каў збы­ту. Да­лё­ка не ўсе ганд­лё­выя ар­га­ні­за­цыі ад­важ­ва­юц­ца браць та­кі спе­цы­фіч­ны та­вар. Я па­ці­ка­ві­ла­ся, ці ёсць яе паш­тоў­кі ў су­ве­нір­ных кра­мах Брэсц­кай крэ­пас­ці. І Та­ма­ра Ула­дзі­мі­ра­ўна па­дзя­ка­ва­ла за ідэю: там жа што­дня бы­вае шмат ту­рыс­таў. Ча­му ж не пра­па­на­ваць ім свое­асаб­лі­вы та­вар?

Ра­ней аў­тар гэ­тых рад­коў зу­сім не ці­ка­ві­ла­ся вы­ста­ва­мі аль­бо па­ра­да­мі рэ­тра­аў­та­ма­бі­ляў. Не ра­зу­ме­ла, што за аса­ло­да ад­на­віць фак­тыч­на са звал­кі ма­шы­ну, якой паў­ве­ка ці больш. Па­куль ад­ной­чы не па­чу­ла, як ама­тар рэт­ра тлу­ма­чыў свой ін­та­рэс. Ён ка­заў, што су­час­ныя аў­та­ма­бі­лі вый­шлі з кан­ве­е­ра, які аб­слу­гоў­ва­юць у асноў­ным ро­ба­ты. А ў ста­рых ма­шы­нах ад­чу­ва­ец­ца ду­ша ін­жы­не­раў, якія іх ства­ра­лі, а так­са­ма ра­бо­чых, якія склад­ва­лі кож­ны аў­та­ма­біль сва­і­мі ру­ка­мі. Так і тут: зда­ва­ла­ся б, што асаб­лі­ва­га ў звы­чай­най паш­тоў­цы? А ў ёй ду­ша ад­чу­ва­ец­ца. Яна ра­дуе, вось як гэ­та «Ад­шу­кай ча­роў­нае ў звы­чай­ным». Та­ма­ра Ула­дзі­мі­ра­ўна ра­іць яе паш­тоў­кі пад­піс­ваць ру­кой і тым са­мым да­рыць ін­ша­му ча­ла­ве­ку час­цін­ку сва­ёй ду­шы.

Яна СВЕТАВА.

Фо­та з ар­хі­ва Та­ма­ры Ба­хун.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.