Вы тут

Рост ча­ла­ве­ка звя­за­ны з яго ін­тэ­ле­ктам


Уні­вер­сі­тэт Эдын­бур­га вы­сту­піў з не­ча­ка­най за­явай: лю­дзі з ма­лень­кім рос­там час­цей ма­юць зні­жа­ныя па­каз­чы­кі ІQ. На­ву­коў­цы вы­яві­лі ге­ны, якія ўплы­ва­юць і на рост, і на ін­тэ­ле­кту­аль­нае раз­віц­цё.

Вы­сно­вы бы­лі зроб­ле­ны пас­ля да­сле­да­ван­ня ты­сяч лю­дзей. Ака­за­ла­ся, у 70% вы­пад­каў су­вязь рос­ту і ІQ мож­на бы­ло рас­тлу­ма­чыць ме­на­ві­та ге­на­мі. У ас­тат­ніх 30% вы­пад­каў уся спра­ва ў знеш­ніх фак­та­рах. Ве­дан­не ге­не­тыч­ных пад­стаў па­доб­най су­вя­зі да­па­мо­жа прад­ка­заць маг­чы­мае раз­віц­цё праб­лем са зда­роў­ем у ча­ла­ве­ка. Да­рэ­чы, ра­ней спе­цы­я­ліс­ты вы­яві­лі су­вязь рос­ту ча­ла­ве­ка і ры­зы­кі раз­віц­ця хва­роб сэр­ца. Вя­до­ма: кан­цэнт­ра­цыя каль­цыю ў ка­ра­нар­ных ар­тэ­ры­ях мо­жа свед­чыць пра тое, на­коль­кі за­бі­ты са­су­ды, якія пад­сіл­коў­ва­юць сэр­ца кры­вёю. Гэ­ты мар­кёр прад­каз­вае ве­ра­год­насць бу­ду­чых сар­дэч­ных пры­сту­паў. Ка­лі ад­зна­ча­ец­ца каль­цы­фі­ка­цыя, то шан­цы атры­маць ішэ­міч­ную хва­ро­бу сэр­ца па­вы­ша­юц­ца амаль у дзе­сяць ра­зоў. І вы­со­кія лю­дзі звы­чай­на ма­юць менш ад­кла­даў каль­цыю. Гэ­та зна­чыць, у іх зні­жа­на ры­зы­ка ішэ­міч­най хва­ро­бы сэр­ца.

 

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.