Вы тут

Юлія Шпілеўская: «Вопыт у вачах і веданне жыцця — не загрыміруеш»


Акт­ры­са Ку­па­лаў­ска­га тэ­ат­ра, яна не ад­маў­ляе ак­цёр­ства і ў жыц­ці, але вы­сту­пае за шчы­расць і на­ту­раль­насць у тэ­ле­ві­зій­ным эфі­ры. Лю­біць па­ра­дак і ні хві­лі­ны не ся­дзіць без ру­ху. Умее ча­каць сва­іх «ро­ляў» і быць пры не­аб­ход­нас­ці ас­ке­там. На экс­пе­ры­мен­ты ад­важ­ва­ец­ца, але пры ўмо­ве, што гэ­та не су­пя­рэ­чыць яе ўнут­ра­най сут­нас­ці. Вя­ду­чая пра­гра­мы «Ра­ні­ца. Сту­дыя доб­ра­га на­строю» на Ста­ліч­ным тэ­ле­ба­чан­ні Юлія Шпі­леў­ская сён­ня ма­рыць пра здым­кі ў еў­ра­пей­скім кі­но, вяр­тан­не да мю­зік­ла, пе­ра­вы­хоў­вае ся­бе ў ро­лі ма­мы і па-ра­ней­ша­му ўспры­мае сваю пра­цу як лю­бі­мае хо­бі...

7-19

— На пра­гра­ме «Ра­ні­ца. Сту­дыя доб­ра­га на­строю» вы з мо­ман­ту яе за­сна­ван­ня. Як змя­ні­ла­ся яна за дзе­ся­ці­год­дзе?

— Са­ма, да­рэ­чы, ус­па­мі­на­ла ня­даў­на, як доў­га ўжо вы­хо­дзіць пра­гра­ма, бо не вель­мі доб­ра па­мя­таю па­ча­так. Та­ды не фік­са­ва­ла ней­кія да­ты для ся­бе: прый­шла — і па­ча­лі з ка­ман­дай пра­ца­ваць. Без­умоў­на, пра­ект змя­ніў­ся. І най­перш та­му, што змя­ні­лі­ся тыя, хто яго ства­рае. Я аса­біс­та лі­чу гэ­та ста­ноў­чай пе­ра­ме­най. Ка­лі па­чы­на­лі ў сты­лі «спар­тыў­ных коф­та­чак» і больш ары­ен­та­ва­лі­ся на мо­ладзь, то сён­ня мы ўжо вы­хо­дзім у эфір як ста­лыя лю­дзі. Я маю на ўва­зе во­пыт, по­гля­ды на жыц­цё. І пра­гра­ма ця­пер раз­лі­ча­на на шы­ро­кае ко­ла гле­да­чоў — не толь­кі хат­ніх гас­па­дынь і сту­дэн­таў аль­бо жан­чын, якія да­гля­да­юць дзя­цей, але і на дзе­ла­вых лю­дзей. Зра­зу­ме­ла, трэ­ба іс­ці ў на­гу з ча­сам, ад­нак важ­на не за­бы­ваць, што пра­гра­ма па­він­на быць за­баў­ляль­най і па­зна­валь­най. На пе­ра­ме­ны ўплы­вае і пры­ток но­вых кад­раў на пра­ек­це. Мы ўвесь час зна­хо­дзім­ся ў по­шу­ку не­ча­га но­ва­га, крэ­а­тыў­на­га. Бы­вае, і без спрэ­чак не абы­хо­дзіц­ца. Але гэ­та ўсё дае рух тэ­ле­ба­чан­ню...

За га­ды іс­на­ван­ня пра­гра­мы на­ра­дзі­ла­ся не ад­но дзі­ця. У мя­не з'я­віў­ся сын, у Жэ­ні Па­сту­хо­вай (наш рэ­дак­тар, сцэ­на­рыст) — ужо двое дзя­цей. Та­му пра­гра­ма — гэ­та ад­люст­ра­ван­не на­ша­га жыц­ця, наш спа­да­рож­нік у ім.

— Чым, на ва­шу дум­ку,
аб­умоў­ле­на па­пу­ляр­насць ра­ніш­ніх шоу?

— Мне зда­ец­ца, тут не вар­та шу­каць ней­ка­га кан­крэт­на­га ад­ка­зу. Су­час­ны ча­ла­век за­пра­гра­ма­ва­ны на тое, што, пра­чы­на­ю­чы­ся, ён неш­та ўклю­чае — тэ­ле­ві­зар, ра­дыё ці прос­та му­зы­ку. І ка­лі та­бе з ра­ні­цы пра­па­ноў­ва­юць па­гля­дзець на ці­ка­вых лю­дзей, сю­жэ­ты, то ча­му не па­быць гле­да­чу ў доб­рай кам­па­ніі? Ра­ні­ца — гэ­та жы­ла го­ра­да, з яе ўсё па­чы­на­ец­ца. Мы ства­ра­ем лю­дзям на­строй на дзень.

— Не ад­чу­ва­е­це звык­лас­ці да пра­цы ў пэў­ным фар­ма­це?

— Ад­на­стай­нас­ці не бы­вае. За час іс­на­ван­ня пра­ек­та змя­ня­лі­ся пра­грам­ныя ды­рэк­та­ры, змя­ня­лі­ся па­ды­хо­ды, і, та­кім чы­нам, мы імк­нём­ся пры­ўнес­ці ў пра­гра­му но­выя фар­бы. Доб­ра ра­зу­мею, што як акт­ры­са ма­гу ўва­со­біць лю­бы воб­раз, але як тэ­ле­вя­ду­чая я па­він­на быць ар­га­ніч­най і шчы­рай. Та­му паў­стае пы­тан­не: ці трэ­ба здзіў­ляць экс­пе­ры­мен­та­мі там, дзе лю­дзі ча­ка­юць су­стрэць нар­маль­на­га ча­ла­ве­ка? На ро­лі пры жа­дан­ні мож­на ў тэ­атр прый­сці па­гля­дзець. У мя­не доў­гі час быў парт­нё­рам Сяр­гей Чуб, але я так­са­ма ад­пра­ца­ва­ла ў кад­ры з усі­мі, хто з'яў­ляў­ся ў на­шай пра­гра­ме. І тут кож­ны раз трэ­ба пад­ла­дзіц­ца пад ча­ла­ве­ка, каб па­між ва­мі быў дыя­лог, а не спа­бор­ніц­тва ў сты­лі «ра­бі, як я». У па­ры па­він­на іс­на­ваць уза­е­ма­па­ра­зу­мен­не. Фар­мат, па вя­лі­кім ра­хун­ку, — гэ­та ўмоў­насць, бо ўсё роў­на пры ства­рэн­ні пра­гра­мы мы ад­штур­хоў­ва­ем­ся ад пэў­ных мэт: ка­лі хо­чаш звяр­нуць ува­гу мо­ла­дзі, то і ў ско­кі пус­ціш­ся, а для дзе­ла­вых лю­дзей спат­рэ­біц­ца бір­жа­вая звод­ка... З гас­ця­мі ж мы пры­трым­лі­ва­ем­ся па­зі­цыі не вы­цяг­ваць ін­фар­ма­цыю ка­верз­ны­мі пы­тан­ня­мі, бо важ­на, каб ча­ла­век у нас ад­чу­ваў ся­бе, як до­ма. Быць ці­ка­вы­мі для ўсіх — за­да­ча не з прос­тых.

— Пе­ра­езд у но­вую сту­дыю па­шы­рыў пра­сто­ру для твор­час­ці?

— Шчы­ра ка­жу­чы, у нас вель­мі спан­тан­нае тэ­ле­ба­чан­не і пра пе­ра­ме­ны мы ча­сам да­зна­ём­ся вель­мі не­ча­ка­на. І ў та­кіх мо­ман­тах ёсць эфект шо­ка­вай тэ­ра­піі і ад­рэ­на­лін, ад якіх хо­чац­ца не збаў­ляць жыц­цё­ва­га тэм­пу. За­раз асвой­ва­ем­ся з но­вай сту­ды­яй. Той факт, што яна но­вая і вя­лі­кая, вель­мі ра­дуе, бо пры­сут­ні­чае па­чуц­цё даб­ра­бы­ту. Ця­пер у нас ёсць паў­на­вар­тас­нае мес­ца для пра­цы, з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць за­пра­шаць ан­самб­лі, па­каз­ваць цыр­ка­выя ну­ма­ры і так да­лей. Пра­ект стаў маш­таб­ным, якас­ным, але па­куль пе­ра­ме­ны ўва­хо­дзяць у сваю плынь. Да­во­дзіц­ца ка­рэк­ці­ра­ваць сваё жыц­цё ў ад­па­вед­нас­ці з гэ­тым. А ў цэ­лым та­кія пе­ра­ме­ны — пры­кме­та рос­ту, як для «Ра­ні­цы...», так і для ка­ман­ды.

— Да пры­хо­ду на тэ­ле­ба­чан­не якой уяў­ля­лі са­бе пра­цу ў гэ­тай сфе­ры?

— Асаб­лі­ва не за­дум­ва­ла­ся пра гэ­та, бо ў мя­не не бы­ло ма­ры стаць тэ­ле­вя­ду­чай. Для мя­не пра­ца на тэ­ле­ба­чан­ні — маг­чы­масць па­спра­ба­ваць ся­бе, і я раз­гля­да­ла яе як адзін са склад­ні­каў ак­цёр­скай пра­фе­сіі. Я па пер­шай аду­ка­цыі яшчэ і псі­хо­лаг, што ве­ра­год­на так­са­ма пад­ма­цоў­вае жа­дан­не раз­маў­ляць з не­кім, да­зна­вац­ца пра неш­та. Скла­да­нас­ці бы­лі на­па­чат­ку, ка­лі трэ­ба бы­ло ра­за­брац­ца з пра­цэ­сам, тэх­ніч­ны­мі ню­ан­са­мі. Ця­пер жа ра­зу­мею: са­мае цяж­кае — утры­маць па­трэб­ны гра­дус на­строю ў эфі­ры. Не зва­жа­ю­чы на са­мыя не­прад­ка­заль­ныя аб­ста­ві­ны, трэ­ба не губ­ляць тэм­пу. Усё пры­хо­дзіць з во­пы­там.

— Як вам па­да­ец­ца, стаць тэ­ле­вя­ду­чым мо­жа кож­ны?

— Лю­бы ча­ла­век, які га­то­вы раз­маў­ляць. Я су­праць роз­ных ка­но­наў, быц­цам твар па­ві­нен ад­па­вя­даць ней­кім ля­ка­лам, быць сі­мет­рыч­ным, вя­ду­чы му­сіць без­да­кор­на вы­га­вор­ваць усе гу­кі і гэ­так да­лей. Ве­даю шмат лю­дзей, якія на­ват не пра­цу­юць на тэ­ле­ба­чан­ні, але ма­юць та­кую ці­ка­він­ку, ха­рыз­ма­тыч­насць, што яны за­па­мі­на­юц­ца. Га­лоў­нае, ка­лі трап­ляе ча­ла­век на тэ­ле­ба­чан­не, пра­віль­на па­да­браць фар­мат, пра­гра­му. Ёсць ня­ма­ла пры­го­жых тва­раў, але гэ­та­га не­да­стат­ко­ва. Маг­чы­ма, дык­та­ру на­він не аба­вяз­ко­ва быць яр­кім, каб не ад­цяг­ваць ува­гі ад ін­фар­ма­цыі, але ў той жа час час­та ад «тва­ру на эк­ра­не» за­ле­жыць рэй­тынг. Та­му бы­ло б жа­дан­не пра­ца­ваць — та­ды ўсё атры­ма­ец­ца. Я не ска­за­ла б, што пра­фе­сія тэ­ле­вя­ду­чай па­тра­буе не­ча­га не­ве­ра­год­на­га. Да­стат­ко­ва ўмець яр­ка ся­бе па­даць. Ня­ма ні­чо­га не­маг­чы­ма­га, і та­ле­на­ві­тых лю­дзей у нас мно­га.

— Кан­ку­рэн­цыя за мес­ца ў кад­ры на тэ­ле­ба­чан­ні ад­чу­ва­ец­ца?

— На­пэў­на, не­дзе яна і іс­нуе, але я яе не ад­чу­ваю... Бо не заў­сё­ды «ха­чу» су­па­дае з «ма­гу». Узяць наш ка­нал — зда­ец­ца, там усе дзяў­ча­ты на пад­бор. І пра­цы ўсім ха­пае: у ка­го свая руб­ры­ка, а ў ін­шых — і пра­гра­ма. Ад­нак вар­та па­мя­таць, што не­за­мен­ных ня­ма. Я не вы­клю­чаю, што заўт­ра з'я­віц­ца нех­та, хто па­су­не мя­не ў кад­ры. І та­кая з'я­ва нар­маль­ная. У тэ­ат­ры я, маг­чы­ма, пе­ра­сту­пі­ла ней­кую мя­жу, ка­лі пе­ра­ста­ла іг­раць Паў­лін­ку. Бо іс­ну­юць для ўся­го свае рам­кі, і, ня­гле­дзя­чы на тое, што я ў доб­рай фор­ме, але во­пыт у ва­чах і ве­дан­не жыц­ця не за­гры­мі­ру­еш. Я з вя­лі­кім за­да­валь­нен­нем пе­рай­шла на ро­лі ін­ша­га ха­рак­та­ру. А ў тэ­атр прый­шлі ма­ла­дыя дзяў­ча­ты — ня­хай іг­ра­юць! Тое ж і ў пра­гра­ме. Яна па­куль што рас­це ра­зам са мной. Ка­лі ад­ной­чы мне ска­жуць, што мы бу­дзем ра­біць яе ў ней­кім пад­лет­ка­вым сты­лі, на­прык­лад, то хут­чэй за ўсё, я за­ду­ма­ю­ся пра свой удзел у яе ства­рэн­ні. І не з-за ад­сут­нас­ці ін­та­рэ­су, а та­му што трэ­ба бу­дзе іг­раць. А па­няц­це шчы­рас­ці для на­шай пра­гра­мы ля­жыць у асно­ве. На­ват ча­ка­ю­чы на­ра­джэн­ня сы­на, я да дзя­вя­та­га ме­ся­ца бы­ла ў кад­ры і не ба­чы­ла ў гэ­тым пе­ра­шко­ды. Ду­маю, ка­лі гля­дач ба­чыць у кад­ры жы­во­га ча­ла­ве­ка, то гэ­та пры­цяг­вае. Асноў­ная за­да­ча тэ­ле­ба­чан­ня — раз­маў­ляць з аў­ды­то­ры­яй з па­зі­цыі звы­чай­на­га ча­ла­ве­ка, а не ней­ка­га ба­жаст­ва.

— Вы акт­ры­са і тэ­ле­вя­ду­чая. Ад­чу­ва­е­це ўлас­ную па­пу­ляр­насць?

— Не­як за­да­ва­ла са­бе та­кое пы­тан­не. Праў­да, кры­ху ў ін­шым кан­тэкс­це. Мне зда­ец­ца, час, ка­лі ар­тыс­таў ча­ка­лі з бу­ке­там кве­так ка­ля тэ­ат­ра, даў­но ў мі­ну­лым. Аль­бо та­кое яшчэ зда­ра­ец­ца з «зор­ка­мі» Га­лі­ву­да ці ар­тыс­та­мі эст­ра­ды. Як тэ­ле­вя­ду­чую мя­не маг­чы­ма нех­та і па­знае, але (ня­хай пра­ба­чыць мне тэ­ле­ба­чан­не) боль­шае за­да­валь­нен­не я атрым­лі­ваю, ка­лі мя­не ве­да­юць па тэ­ат­раль­ных ро­лях. Бо тэ­ле­ба­чан­не гля­дзяць мно­гія, а з тэ­ат­рам сі­ту­а­цыя зу­сім ін­шая... А на­огул я звы­чай­ны ча­ла­век, які ра­ні­цай вя­дзе сы­на ў дзі­ця­чы са­док, без ма­кі­я­жу і пры­чос­кі, пры­бі­рае ў ква­тэ­ры, ча­сам хва­рэе. У што­дзён­ных кло­па­тах і іх раз­на­стай­нас­ці ня­ма ка­лі са­чыць за «зор­нас­цю». І ўво­гу­ле мя­не ці­ка­віць не ўлас­ная па­пу­ляр­насць, а, на­прык­лад, ці здо­лею я па­ка­рыць гэ­ты гор­ны схіл. Па­зна­юць мя­не — зна­чыць, не да­рэм­на пра­цую, бо зва­рот­ная су­вязь з'яў­ля­ец­ца свед­чан­нем ра­зу­мен­ня ін­шы­мі та­го, што ты ро­біш. Па вя­лі­кім ра­хун­ку, мы ўсе пра­цу­ем дзе­ля са­міх ся­бе. Не ма­гу па­хва­ліц­ца ней­кім та­лен­там, каб умо­мант пра­чнуц­ца зна­ка­мі­тай. Мой вы­па­дак — гэ­та сі­ту­а­цыя, ка­лі час пра­цуе на мя­не.

— Ка­лі прый­шло­ся б вы­бі­раць па­між тэ­ат­рам і тэ­ле­ба­чан­нем...

— Бы­ва­юць роз­ныя сі­ту­а­цыі. Зда­ра­ец­ца, на­груз­кі на тэ­ле­ба­чан­ні су­па­да­юць з тэ­ат­раль­ны­мі, та­ды не заў­сё­ды прос­та. Да­во­дзіц­ца ўсю­ды да­маў­ляц­ца. Вель­мі не люб­лю стан стрэ­су, ка­лі не ве­да­еш, як і што вы­ра­шыц­ца. Ча­сам прос­та пус­ка­еш усё на са­ма­цёк... Я ад­да­ная тэ­ат­ру, і ён для мя­не ў пры­яры­тэ­це — гэ­та дом, у якім я па­чы­на­ла свой шлях. Не бу­ду ўтой­ваць, у фі­нан­са­вым пла­не вы­гад­ней пра­ца­ваць на тэ­ле­ба­чан­ні, бо, як вя­до­ма, доб­ры ар­тыст па­ві­нен быць га­лод­ным (вы­раз­на ўсмі­ха­ец­ца.Аўт.)... У нас доб­рае кі­раў­ніц­тва, та­му, мне зда­ец­ца, сён­ня ні­хто не бу­дзе ста­віць ча­ла­ве­ка пе­рад та­кім вы­ба­рам. Хі­ба што са­мо­му за­хо­чац­ца змен. Ар­тыст — мас­так, яко­му па­трэб­на жы­віц­ца з роз­ных ба­коў, та­ды ёсць рух на­пе­рад.

— Вы да­зва­ля­е­це са­бе ў звы­чай­ным жыц­ці быць акт­ры­сай?

— Без­умоў­на. Кож­ны з нас ак­цёр у пэў­най сту­пе­ні ў за­леж­нас­ці ад жыц­цё­вых аб­ста­він, прос­та мы не за­дум­ва­ем­ся пра тое! З ад­ны­мі людзь­мі мы раз­маў­ля­ем так, а з дру­гі­мі — зу­сім па-ін­ша­му. Жыц­цё — гэ­та тэ­атр па сва­ёй бу­до­ве. Нам усім хо­чац­ца ся­бе пра­явіць!

Але­на ДРАП­КО.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.