Вы тут

Беларусь чакае рэ­корд­ных аб'­ёмаў вы­твор­час­ці і рэа­лі­за­цыі ка­лій­ных угна­ен­няў


Бе­ла­русь не пой­дзе на ства­рэн­не ў Маск­ве су­мес­ных кам­па­ній па про­да­жы ка­лій­ных угна­ен­няў. Аб гэ­тым за­явіў 6 са­ка­ві­ка Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на на­ра­дзе па пы­тан­ні эфек­тыў­на­га функ­цы­я­на­ван­ня ка­лій­най га­лі­ны, па­ве­да­мі­лі БЕЛ­ТА ў прэс-служ­бе кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы.

«Апош­нім ча­сам у срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі з'я­ві­ла­ся ін­фар­ма­цыя аб тым, што бе­ла­ру­сы з ра­сі­я­на­мі ледзь ці не ад­на­ві­лі су­мес­нае прад­пры­ем­ства па про­да­жах і ледзь ці не ства­ра­юць но­вую кам­па­нію з рэ­гіст­ра­цы­яй у Маск­ве. Ха­чу ад­на­знач­на ска­заць, што гэ­та поў­ная хлус­ня! Аб гэ­тым я чую пер­шы раз са срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі і ха­чу да­даць толь­кі ад­но, што ні­я­кіх су­мес­ных кам­па­ній у Маск­ве мы ства­раць не бу­дзем», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

У той жа час Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што бе­ла­рус­кі бок ад­кры­ты для пе­ра­га­во­раў, перш за ўсё з ра­сій­скі­мі ка­ле­га­мі. «Мы га­то­вы аж да ад­наў­лен­ня на­ша­га су­пра­цоў­ніц­тва, як гэ­та бы­ло ў леп­шыя га­ды, але та­кая кам­па­нія бу­дзе ство­ра­на, ка­лі бу­дзе, то толь­кі ў Мін­ску, — ска­заў ён. — Ні­я­кіх за­меж­ных кам­па­ній мы ства­раць не бу­дзем. Мы на­ву­ча­ны гор­кім во­пы­там ра­бо­ты».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што мэ­тай гэ­тай на­ра­ды з'яў­ля­ец­ца дэ­та­лё­вы ана­ліз ста­ну спраў у ка­лій­най га­лі­не і вы­пра­цоў­ка кан­крэт­ных мер па па­вы­шэн­ні эфек­тыў­нас­ці яе ра­бо­ты. «Нель­га за­бы­ваць, што ад­ной з важ­ней­шых кры­ніц па­ступ­лен­ня ва­лю­ты і фар­мі­ра­ван­ня дзярж­бюд­жэ­ту з'яў­ля­ец­ца на­ша ка­лій­ная пра­мыс­ло­васць», — ска­заў ён.

У той жа час Прэ­зі­дэнт да­даў, што ха­цеў бы шы­рэй па­гля­дзець на праб­ле­мы бе­ла­рус­кай ка­лій­най сфе­ры ў тым пла­не, што бу­ду­ец­ца но­вае прад­пры­ем­ства ў Бе­ла­ру­сі і пла­ну­ец­ца раз­ві­ваць яшчэ ад­но ра­до­ві­шча (Пры­пяц­кае).

«Нам уда­ло­ся, на­пэў­на, змя­ніць сі­ту­а­цыю і ад­на­віць про­да­жы, праў­да, па па­ступ­лен­ні ва­лю­ты ў кра­і­ну мы не­да­цяг­ва­ем, але па вы­твор­час­ці і рэа­лі­за­цыі, тым больш у са­ка­ві­ку, фак­ты свед­чаць, што нам уда­ло­ся не­ча­ка­на па­спя­хо­ва вы­ра­шыць гэ­та пы­тан­не», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што мі­ну­лы год быў вель­мі скла­да­ным «з‑за не­пры­стой­най па­зі­цыі ўла­даль­ні­каў і кі­раў­ніц­тва «Урал­ка­лія», што пры­вя­ло да вя­лі­кіх страт не толь­кі бе­ла­рус­кай кам­па­ніі, са­мо­га «Урал­ка­лія», але і аб­ва­ліў­ся ры­нак ка­лій­ных угна­ен­няў ва ўсім све­це. «Да та­ко­га па­ва­ро­ту мы бы­лі не зу­сім га­то­вы. Та­му нам спат­рэ­біў­ся час, пра­ве­дзе­на цяж­кая ра­бо­та па вы­ха­ду са ста­но­ві­шча, якое скла­ла­ся», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Ён кан­ста­та­ваў, што ў чац­вёр­тым квар­та­ле 2013 го­да аб'­ём экс­пар­ту ка­лій­ных угна­ен­няў у фі­зіч­най ва­зе вы­рас на 13 пра­цэн­таў у па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам 2012 го­да. Па­вод­ле яго слоў, яшчэ боль­шы пры­рост да­сяг­ну­ты ў сту­дзе­ні-лю­тым гэ­та­га го­да — на 25 пра­цэн­таў у па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам 2013 го­да. «Са­ка­вік ба­чыц­ца рэ­корд­ным у вы­твор­час­ці і рэа­лі­за­цыі ка­лій­ных угна­ен­няў», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

У той жа час Прэ­зі­дэнт вы­ка­заў за­не­па­ко­е­насць тым фак­там, што на фо­не па­ве­лі­чэн­ня фі­зіч­ных аб'­ёмаў экс­пар­ту пры­ток ва­лю­ты ў кра­і­ну не ад­ноў­ле­ны. Звяр­та­ю­чы­ся да пры­сут­ных на на­ра­дзе, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­па­тра­ба­ваў да­ла­жыць, што пры­ма­ец­ца для на­рошч­ван­ня ва­лют­най вы­руч­кі, ці вы­пра­ца­ва­на ап­ты­маль­ная стра­тэ­гія про­да­жаў з улі­кам су­час­ных тэн­дэн­цый су­свет­на­га ка­лій­на­га рын­ку, якая цэ­на­вая па­лі­ты­ка бе­ла­рус­ка­га бо­ку і што ро­біц­ца для за­ма­ца­ван­ня на клю­ча­вых рын­ках, у пры­ват­нас­ці ў Бра­зі­ліі, Ін­дыі, Кі­таі.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­ці­ка­віў­ся так­са­ма ме­ра­мі па па­вы­шэн­ні эфек­тыў­нас­ці ра­бо­ты та­ва­ра­пра­вод­най сет­кі. «Ка­мі­тэт дзярж­кант­ро­лю ад­зна­чае па­ве­лі­чэн­не коль­кас­ці па­срэд­ні­каў — гэ­та не­да­пу­шчаль­на! Ка­лі на ней­кім скла­да­ным эта­пе гэ­та бы­ло нар­маль­на, то сён­ня ад гэ­та­га трэ­ба ады­хо­дзіць. Трэ­ба вы­хо­дзіць на пра­мыя кан­так­ты, ні­я­кіх не­апраў­да­ных па­срэд­ні­каў быць не па­він­на. А ка­лі па­срэд­ні­кі і бу­дуць, то гэ­та па­ві­нен быць са­мы мі­ні­мум», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Ён лі­чыць, што трэ­ба больш энер­гіч­на вы­ка­рыс­тоў­ваць пра­мыя ганд­лё­выя су­вя­зі вы­твор­цаў і спа­жыў­цоў угна­ен­няў, зна­хо­дзіць больш вы­гад­ныя шля­хі вы­ра­шэн­ня іс­ну­ю­чых праб­лем.

Прэ­зі­дэнт так­са­ма па­ці­ка­віў­ся, як вы­ра­ша­юц­ца пы­тан­ні кад­ра­ва­га за­бес­пя­чэн­ня ка­лій­най га­лі­ны. «Ха­чу звяр­нуць ува­гу тых, хто мя­не ін­фар­муе і дак­лад­вае аб тым, што, маў­ляў, у нас лю­дзі не­ра­зум­ныя і ў нас ня­ма спе­цы­я­ліс­таў па про­да­жах ка­лій­ных угна­ен­няў. Спы­ні­це гэ­ту пі­са­ні­ну і ныц­цё! У нас да­стат­ко­ва лю­дзей, якія ўме­юць не толь­кі пра­даць та­вар, але і якас­на яго вы­ра­біць, а гэ­та знач­на скла­да­ней. І ка­лі на­шы шах­цё­ры і спе­цы­я­ліс­ты ў Са­лі­гор­ску вы­ра­бі­лі доб­ры та­вар, а хтось­ці не ўмее да­га­ва­рыц­ца і пра­даць та­вар — грош та­му ца­на. Я прос­та чы­таю та­кія опу­сы і ад­кла­даю ўбок і ім не ве­ру», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

«Гэ­та ней­кая інерт­насць: вось у нас ня­ма спе­цы­я­ліс­таў. Ёсць у нас спе­цы­я­ліс­ты ў да­стат­ко­вай коль­кас­ці! Яны зна­хо­дзяц­ца ў па­соль­ствах Бе­ла­ру­сі за мя­жой», — да­даў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што мі­ніст­ру за­меж­ных спраў Ула­дзі­мі­ру Ма­кею і яго на­мес­ні­ку Ва­лян­ці­ну Ры­ба­ко­ву бы­ло пер­са­наль­на да­ру­ча­на за­няц­ца пы­тан­нем рэа­лі­за­цыі ка­лій­ных угна­ен­няў. Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў да­ла­жыць, як вы­ка­на­на яго да­ру­чэн­не.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што ча­кае ад удзель­ні­каў на­ра­ды аб'­ек­тыў­на­га ана­лі­зу ра­бо­ты ка­лій­най га­лі­ны, кан­крэт­ных пра­па­ноў па па­вы­шэн­ні яе эфек­тыў­нас­ці і пе­ра­адо­лен­ні не­га­тыў­ных тэн­дэн­цый.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.