Вы тут

Трыццаць шэсць і адзін сюжэт


Па якім з іх пі­саць кні­гу ўлас­на­га лё­су, кож­ны вы­ра­шае сам

Ня­даў­на на во­чы тра­пі­ла­ся ад­но над­звы­чай ці­ка­вае да­сле­да­ван­не «Les 36 sіtuatіons dramatіques» («Трыц­цаць шэсць дра­ма­тыч­ных сі­ту­а­цый»). Яго ў да­лё­кім 1895 го­дзе на­пі­саў вя­до­мы фран­цуз­скі тэ­ат­раз­наў­ца Жорж Паль­ці. Пе­ра­лік тых сі­ту­а­цый, па­він­на вам ска­заць, над­звы­чай ці­ка­вы, асаб­лі­ва ка­лі ўлі­чыць, што сам аў­тар раз­гля­даў гэ­ты спіс як асно­ву ўсёй су­свет­най дра­ма­тур­гіі: маў­ляў, якім бы та­ле­на­ві­тым ні быў пісь­мен­нік і як бы ён ні ста­ра­ўся, усё роў­на сю­жэт яго тво­ра «ўпрэц­ца» ў ад­ну або не­каль­кі пры­ве­дзе­ных сі­ту­а­цый. За тыя больш чым сто га­доў, што гэ­тая тэ­о­рыя іс­нуе, ні­хто з ах­вот­ных (а бы­ло, іх, мяр­кую ня­ма­ла) не змог гэ­ты спіс пе­рай­на­чыць або да­поў­ніць. Больш за тое — не­ка­то­рыя да­след­чы­кі ча­ла­ве­чай на­ту­ры і сут­нас­ці сцвяр­джа­юць, што фран­цуз, сам аб гэ­тым не зда­гад­ва­ю­чы­ся, ства­рыў тэ­о­рыю, згод­на з якой раз­ві­ва­ец­ца не толь­кі дра­ма­тур­гія, лі­та­ра­ту­ра ўво­гу­ле, але і ўсё на­ша жыц­цё. Што ж, ка­лі ўспом­ніць Шэкс­пі­ра з яго сла­ву­тым: «Жыц­цё — тэ­атр», усё су­па­дае...

Не ве­ры­це? Пра­вер­це на са­бе. Вось яны, тыя трыц­цаць шэсць сцэ­на­ры­яў жыц­цё­вых сі­ту­а­цый: маль­ба, вы­ра­та­ван­не, помс­та за ней­кае зла­чын­ства, помс­та блізка­му за блізка­га, за­цка­ван­не, рап­тоў­нае ня­шчас­це, ах­вя­ра ка­го-не­будзь, бунт, ад­важ­ная спро­ба, вы­кра­дан­не, за­гад­ка, да­сяг­нен­не, ня­на­вісць па­між блізкі­мі, са­пер­ніц­тва па­між блізкі­мі, адзюль­тэр (су­жэнц­кая здра­да), што цяг­не за са­бой за­бой­ства, вар'­яц­тва, фа­таль­ная не­асця­рож­насць, ін­цэст не­зна­рок, за­бой­ства блізка­га не­зна­рок, са­маа­хвя­ра­ван­не ў імя ідэа­ла, са­ма­ах­вя­ра­ван­не дзе­ля блізкіх, ах­вя­ра­ван­не ўсім дзе­ля страс­ці, ах­вя­ра блізкім дзе­ля аба­вяз­ку, са­пер­ніц­тва ня­роў­ных, адзюль­тэр (прос­та так, без за­бой­ства), зла­чын­ства дзе­ля ка­хан­ня, гань­ба­ван­не лю­бі­май іс­то­ты, ка­хан­не з пе­ра­шко­да­мі, сла­ва­люб­ства, ба­раць­ба су­праць бо­га, бес­пад­стаў­ная рэў­насць або зайздасць, су­до­вая па­мыл­ка, па­ку­ты су­мнен­ня, стра­ча­нае і зноў зной­дзе­нае, стра­та бліз­кіх...

Та­кая вось дра­ма­тур­гія. Ні­чо­га но­ва­га, усё па тым ці ін­шым сцэ­на­рыі, якія ча­сам над­звы­чай ад­мыс­ло­ва (але зноў жа — у асно­ве ўсё тыя ж трыц­цаць шэсць сю­жэ­таў) за­круч­вае для кож­на­га з нас лёс. Толь­кі вось, ка­лі ка­заць пра жыц­цё, а не пра тэ­атр, ад­на­го сю­жэ­та (ба­дай, не па­мы­лю­ся, ка­лі ска­жу — га­лоў­на­га) у гэ­тым пе­ра­лі­ку ўсё ж не ха­пае. Вы­бар. З ім мы су­ты­ка­ем­ся што­дня, на­ват у са­мых ба­наль­ных сі­ту­а­цы­ях, на­ват не за­ўва­жа­ю­чы гэ­та­га. Але ме­на­ві­та ад яго ня­рэд­ка за­ле­жыць, па якім са сцэ­на­ры­яў бу­дзе да­лей раз­ві­вац­ца п'е­са на­ша­га жыц­ця.

Мне ня­даў­на рас­ка­за­лі прос­та не­ве­ра­год­ную гіс­то­рыю пра гэ­ты са­мы вы­бар. А за­ад­но і пра здра­ду, і пра гань­ба­ван­не лю­бі­май іс­то­ты, і пра па­ку­ты су­мнен­ня. Жы­ла ад­на сям'я, вя­лі­кая і друж­ная. Баць­ка, ма­ці, тры сы­ны, дзве дач­кі. Усе ўда­лыя, пра­ца­ві­тыя, жы­лі ў даб­ра­бы­це, ва ўза­ем­най па­ва­зе і пад­трым­цы. Да та­го ча­су, па­куль баць­кі бы­лі ма­ла­дыя і зда­ро­выя. Ка­лі ж баць­кі не ста­ла, а ма­ці па­сі­ве­ла і па­ча­ла ха­дзіць па ву­лі­цы з кі­ёч­кам, дзе­ці і шмат­лі­кія ўну­кі па­кры­се па­ча­лі да­ро­гу да яе ха­ты за­бы­ваць. А ка­лі ма­ці зу­сім за­не­маг­ла і трэ­ба бы­ло яе да­гля­даць, на ся­мей­ным са­ве­це па­ча­лі яе... «дзя­ліць». І ў кож­на­га знай­шла­ся не ад­на, а дзе­сяць вель­мі важ­кіх пры­чын, каб ба­бу­лю да ся­бе не ўзяць. Зі­ма ле­тась вы­да­ла­ся над­звы­чай ха­лод­ная, баб­ка ў вя­лі­кай ха­це не­як кі­ва­ла­ся ад­на, а ка­лі тры­ваць ужо не ста­ла мо­цы, па­пра­сі­ла­ся ў мяс­цо­вую баль­ні­цу на са­цы­яль­ны ло­жак. Там і па­мер­ла ў пер­шы дзень вяс­ны, так і не да­ча­каў­шы­ся, каб хто-не­будзь са шмат­лі­кай рад­ні ад­чы­ніў у па­ла­ту дзве­ры. Ха­ва­ю­чы слё­зы, тлу­ма­чы­ла мед­сёст­рам: маў­ляў, хо­лад­на, да­ро­гі па­за­мя­та­ла, ку­ды ж мае дзет­кі ў та­кую да­леч (са ста­лі­цы пад Ба­ра­на­ві­чы) па­едуць...

Ха­ту, адпі­са­ную баб­кай на ўсіх, дзе­ці хут­ка, як толь­кі ўсту­пі­лі ў пра­вы спад­чы­ны, пра­да­лі, гро­шы па­дзя­лі­лі і раз'­еха­лі­ся. Но­вы гас­па­дар па­чаў ра­біць у ёй ра­монт, па­лез на га­ры­шча і пад струх­не­лай са­ло­май знай­шоў два па­цям­не­лыя ад ча­су аб­ра­зы. Ака­за­ла­ся — ці не сям­нац­ца­та­га ста­год­дзя. Ка­ра­цей, ку­піў у яго тыя аб­ра­зы нех­та з на­шых ка­лек­цы­я­не­раў, пры­чым за­пла­ціў та­кія гро­шы, што му­жык той ужо коль­кі ме­ся­цаў на но­вень­кай да­ра­гой ма­шы­не ез­дзіць.

Але на гэ­тым гіс­то­рыя не скон­чы­ла­ся. Сям'я, што ма­ці па­мі­раць па­кі­ну­ла, зноў ра­зам са­бра­ла­ся: вы­свят­ля­лі, ка­му ў га­ла­ву пер­ша­му ідэя прый­шла баць­коў­скую ха­ту, а ра­зам з ёй і тыя каш­тоў­ныя аб­ра­зы, ху­цень­ка пра­даць. Спра­ча­лі­ся-сва­ры­лі­ся, адзін брат дру­го­га штурх­нуў, той ня­ўда­ла па­ва­ліў­ся — скро­няй аб па­рог. Па­куль жан­кі га­ла­сі­лі і хут­кую з мі­лі­цы­яй вы­клі­ка­лі, за­бой­ца знай­шоў вя­роў­ку і за­мкнуў­ся ў кла­доў­цы... Па­ха­ва­лі іх по­бач: бра­ты ўсё-та­кі. А праз ты­дзень дач­ка ад­на­го з іх на­ра­дзі­ла мёрт­вае дзі­ця. Ура­чы ска­за­лі: стрэс ад стра­ты род­на­га ча­ла­ве­ка. Ця­пер у яе, ка­жуць, дэ­прэ­сія, ле­чыц­ца ў псі­хі­ят­рыч­ным ад­дзя­лен­ні. А муж яе з го­ра па­чаў піць, сеў п'я­ны за руль, па­ка­ле­чыў ча­ла­ве­ка і ця­пер зна­хо­дзіц­ца пад след­ствам... Ка­ра­цей, ка­жуць лю­дзі, увесь род на звод пай­шоў...

А ўся­го б гэ­та­га лан­цуж­ка ня­шчас­цяў маг­ло б і не быць, ка­лі б... Спа­дзя­ю­ся, вы са­мі ра­зу­ме­е­це. Не­ба дае нам сва­бо­ду вы­ба­ру, а пас­ля — па спра­вах і ўчын­ках на­шых.

Та­кая вось дра­ма­тур­гія...

Але­на ЛЯЎКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.