Акурат 8 Сакавіка тэлеканал «Беларусь 2» зробіць падарунак гледачам, дакладней, глядачкам — канцэртную праграму «Песні для мамы». будуць віншаваць папулярныя артысты, любімыя рознымі пакаленнямі, — прычым выключна мужчыны: Аляксандр Ціхановіч, Анатоль Ярмоленка, Валерый Дайнека, Аляксандр Яфрэмаў, Аляксандр Саладуха, Пётр Ялфімаў, вакальны гурт «Чысты голас», Уладзімір Пугач, Саша Нема, Георгій Волчак, Уладзімір Ухцінскі, Віктар Пшанічны, гурты «Дразды» і «Атлантыка» ды іншыя.
Самыя прыгожыя песні з рэпертуару беларускіх выканаўцаў і музычныя прысвячэнні ў розных стылях (ад року да оперы), сольна, калектыўна і нават агульным вялізным хорам прагучаць для любімых матуль, дачок, каханых і дарагіх жанчын. А «дырыжыруюць» святам у якасці вядучых канцэрта народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка, усюдыісны спявак Тэа (ён жа Юрый Вашчук) і тэлевядучы, прадзюсар Алег Ціткоў.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.