З каго пачынаецца вясна? Безумоўна, з жанчыны — скажа, бадай, кожны, не задумваючыся. Не толькі таму, што на пачатак вясны прыпадае самае жаночае свята. Вясну нельга ўявіць без дзявочага шчабятання, без пяшчотнага ззяння ў вачах матуль, без мудрых усёдаравальных усмешак нашых бабуль. Яны самі — вясна, яны — шчодрае сонейка свету, без якога ўсё навокал становіцца панылым і бляклым.
Яны розныя — і знешне, і па ўзросце, і па характары. Але кожная дорыць сваім блізкім людзям цяпло і клопат, кожная марыць, каб яе разумелі і ахоўвалі ад жорсткасці і крыўдаў, кожная хоча любові і пяшчоты. У нашым перадсвяточным нумары, як і наогул у жыцці, яны менавіта такія: таленавітыя і зменлівыя, моцныя і безабаронныя, сур'ёзныя і гарэзлівыя. Але галоўнае — любімыя і проста неабходныя. Бо якая ж без іх вясна? І ці прыйдзе яна без іх увогуле? Вясна ж таксама жаночага роду…
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.