Колькасць рэалізаваных квіткоў на чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску перавысіла 60 працэнтаў.
Пра гэта журналістам паведамілі падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы да чэмпіянату. Па словах менеджара па білетнай праграме Антона КУЗЬМІЧА,
колькасць прададзеных білетаў на матчы, што пройдуць на «Мінск-Арэне», складае ўжо каля 70 працэнтаў, на «Чыжоўка-Арэне» — 55 працэнтаў. Зараз назіраецца рост попыту на білеты. Пік продажу арганізатары чакаюць у красавіку. Квіткі на матчы можна набыць на сайце Tісkеtрrо.bу і ў касах кампаній-партнёраў («Евросеть», «Связной») па ўсёй рэспубліцы. Кошт наведвання аднаго матчу папярэдняга раўнда вагаецца ад 6 да 50 еўра, цэны білетаў на гульні фінальнай стадыі пачынаюцца з 60 еўра. Дэфіцыту квіткоў на матчы зборнай Беларусі, па інфармацыі арганізатараў, няма.
Антон Кузьміч звярнуў ўвагу на тое, што білеты, якіх ужо няма ў продажы (на матч адкрыцця і фінал турніру), яшчэ могуць з'явіцца ў прадаўцоў пасля вяртання тымі кампаніямі, што не змаглі іх рэалізаваць. Пропуск на гульні будзе ажыццяўляцца як па арыгінальных квітках, так і па электронных дакументах фармату Е-Tісkеt.
Сярод замежных краін па колькасці набытых білетаў лідзіруюць нашы краіны-суседкі: Расія, Літва, Польшча, Украіна, а таксама Казахстан. Увогуле, наведаць чэмпіянат у Беларусь прыедуць госці з больш чым 40 краін, у ліку якіх і даволі экзатычныя: Тайвань, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Турцыя, Бразілія, Калумбія. У якасці візы замежныя госці могуць выкарыстоўваць квіткі чэмпіянату свету па хакеі.
Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».