Вы тут

«Пад­тры­май­це мой праект!»


На «пра­мую лі­нію» да стар­шы­ні Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма Кан­стан­ці­на Су­ма­ра за ве­чар да­зва­ні­лі­ся 39 жы­ха­роў воб­лас­ці

Ад­мет­най ры­сай са­ка­віц­ка­га дыя­ло­гу мож­на на­зваць той факт, што ў шэ­ра­гу скар­гаў і пы­тан­няў бы­ло ня­ма­ла кан­крэт­ных пра­па­ноў па па­ляп­шэн­ні якас­ці жыц­ця рэ­гі­ё­на. Да­зва­ні­лі­ся лю­дзі, што ма­юць кан­крэт­ныя пра­ек­ты, рэа­лі­за­цыя якіх на прак­ты­цы дасць знач­ны эка­на­міч­ны эфект. Так, пры­нам­сі, сцвяр­джа­лі тэ­ле­фон­ныя аба­не­нты. І пра­па­но­вы іх вы­клі­ка­лі ці­ка­васць у кі­раў­ні­ка рэ­гі­ё­на.

Прад­пры­маль­нік Мі­ка­лай Ва­рат­ні­коў мае на­мер зра­біць Жа­бін­каў­скі ра­ён пля­цоў­кай па ўка­ра­нен­ні энер­га­збе­ра­галь­най пра­гра­мы. Тым больш што ў яго ёсць пэў­ныя на­пра­цоў­кі. На ба­зе Жа­бін­каў­ска­га кам­бі­кор­ма­ва­га за­во­да прад­пры­ем­ства Мі­ка­лая Ва­рат­ні­ко­ва па­спя­хо­ва апра­ба­ва­ла ўста­ноў­ку па вы­ка­ры­стан­ні аль­тэр­на­тыў­ных ві­даў па­лі­ва. У спра­ву пай­шлі ад­хо­ды кам­бі­кор­ма­вай вы­твор­час­ці, якія ра­ней прос­та за­коп­ва­лі­ся ў зям­лю. Сён­ня біз­нес­мен рас­пра­ца­ваў цэ­лую пра­гра­му вы­ка­ры­стан­ня па­доб­най сы­ра­ві­ны для атры­ман­ня энер­гіі. І пра­сіў не столь­кі фі­нан­са­вай, коль­кі ма­раль­най і ар­га­ні­за­цый­най пад­трым­кі.

Дру­гі аба­нент рэ­ка­мен­да­ваў свай­го ка­ле­гу, ву­чо­на­га з Санкт-Пе­цяр­бур­га, які мае рас­пра­цоў­кі, ці­ка­выя для Брэсц­ка­га элект­ра­лям­па­ва­га за­во­да. Ука­ра­нен­не яго ноу-хау, на дум­ку брас­таў­ча­ні­на, пры­ня­се прад­пры­ем­ству не­ма­лы ва­лют­ны пры­бы­так. Пас­ля раз­мо­вы з ра­цы­я­на­лі­за­та­ра­мі бы­лі за­пі­са­ны іх ка­ар­ды­на­ты і пры­зна­ча­ны кам­пе­тэнт­ныя спе­цы­я­ліс­ты з абл­вы­кан­ка­ма, якія су­стрэ­нуц­ца з людзь­мі і вы­ву­чаць пы­тан­не.

Усе­агуль­ную ўсмеш­ку пры­сут­ных вы­клі­каў зва­нок ве­тэ­ра­на ме­лі­я­ра­цый­най спра­вы Мі­ха­і­ла Ба­сю­ка з Пін­ска. Але ж ча­ла­век га­ва­рыў пра тое, што для яго важ­на, і бы­ло ві­даць, што на лі­ніі — па­тры­ёт сва­ёй пра­фе­сіі. Мі­ха­іл Пят­ро­віч пра­сіў, каб пад­час свят­ка­ван­ня аб­лас­ных да­жы­нак во­сен­ню гэ­та­га го­да ў Пін­ску ў пра­гра­му кан­цэр­та аба­вяз­ко­ва ўклю­чы­лі гімн ме­лі­я­ра­та­раў. Пен­сі­я­нер пад­ра­бяз­на па­тлу­ма­чыў, дзе апуб­лі­ка­ва­ны тэкст і но­ты на­зва­на­га тво­ра. Гу­бер­на­тар па­дзя­ка­ваў ве­тэ­ра­ну за ак­тыў­ную жыц­цё­вую па­зі­цыю, па­абя­цаў прось­бу вы­ка­наць і не без гу­ма­ру да­даў, што ка­лі Пін­скі ра­ён сё­ле­та на­ма­ло­ціць 100 ты­сяч тон збож­жа, то ён аса­біс­та вы­ка­нае гэ­тую пес­ню са сцэ­ны. Бе­ру­чы да ўва­гі доб­рыя ва­каль­ныя да­ныя Кан­стан­ці­на Су­ма­ра, не да­во­дзіц­ца ў тым су­мня­вац­ца...

Як заў­сё­ды, пад­час «пра­мой лі­ніі» пра­гу­ча­ла ня­ма­ла прось­баў з Брэс­та, Пін­ска, Ба­ра­на­віч на­конт пра­клад­кі ка­му­ні­ка­цый у ра­ё­нах ін­ды­ві­ду­аль­най жы­лой за­бу­до­вы. Жы­хар­ка аг­ра­га­рад­ка Чар­наў­чы­цы Брэсц­ка­га ра­ё­на пра­сі­ла па­ско­рыць гэ­ту ра­бо­ту, тым больш што ка­а­пе­ра­тыў іх за­бу­доў­шчы­каў вель­мі мно­га зра­біў за свой кошт. Пас­ля пра­вя­дзен­ня «пра­мой лі­ніі» на не­вя­лі­кім бры­фін­гу для жур­на­ліс­таў кі­раў­нік воб­лас­ці ад­зна­чыў як ста­ноў­чы факт на­яў­насць та­кіх зва­ро­таў. Яны свед­чаць аб тым, што лю­дзі ак­тыў­на бу­ду­юц­ца, пе­ра­адоль­ва­ю­чы цяж­кас­ці з атры­ман­нем крэ­ды­таў, па­да­ра­жан­ня бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў, і тым са­мым за­клад­ва­юць асно­ву бу­ду­ча­га даб­ра­бы­ту сям'і. Па­вод­ле слоў гу­бер­на­та­ра, уся­ляе ап­ты­мізм і тое, што за­бу­доў­шчы­кі не толь­кі про­сяць пад­трым­кі дзяр­жа­вы, але і вы­каз­ва­юць га­тоў­насць удзель­ні­чаць у фі­нан­са­ван­ні асоб­ных ка­му­ні­ка­цый на агуль­ную ка­рысць. Ад­зна­чыў Кан­стан­цін Су­мар і ста­ноў­часць та­кіх зва­ро­таў, што да­ты­чыц­ца бу­даў­ніц­тва сад­коў і школ. Зна­чыць, рас­туць сем'і, на­ра­джа­юц­ца дзе­ці, ка­лі па­тра­бу­юц­ца мес­цы ў сад­ках і шко­лах.

На «пра­мую лі­нію» да­зва­ні­ла­ся жы­хар­ка брэсц­ка­га мік­ра­ра­ё­на Вуль­ка, за­кла­по­ча­ная тэм­па­мі бу­даў­ніц­тва шко­лы ў іх мік­ра­ра­ё­не. Ма­ці два­іх дзя­цей атры­ма­ла ад­каз, што па­куль усё ідзе па пла­не. А пла­нам пра­ду­гле­джа­на ад­крыц­цё трэ­цяй шко­лы на Вуль­цы пер­ша­га ве­рас­ня гэ­та­га го­да.

Дру­гая ма­ма два­іх дзя­цей скар­дзі­ла­ся на ня­зруч­нас­ці ме­ды­цын­ска­га аб­слу­гоў­ван­ня ў іх ра­ё­не. За роз­ны­мі ана­лі­за­мі і, хай не­вя­лі­кі­мі, аб­сле­да­ван­ня­мі для дзя­цей да­во­дзіц­ца звяр­тац­ца ў дзве роз­ныя па­лі­клі­ні­кі. Ці нель­га пра­цэс ме­ды­цын­ска­га аб­слу­гоў­ван­ня дзя­цей звес­ці ў ад­но, пы­та­ла­ся брас­таў­чан­ка. Гэ­тую за­яў­ні­цу за­пра­сі­лі на ад­крыц­цё но­вай дзі­ця­чай па­лі­клі­ні­кі, за­пла­на­ва­нае на 3 лі­пе­ня. Та­ды і яна, і ін­шыя ма­мы гэ­тай част­кі го­ра­да змо­гуць уз­дых­нуць з па­лёг­кай.

Вя­до­ма, не ўсе тэ­ле­фон­ныя аба­не­нты атры­ма­лі та­кія ап­ты­міс­тыч­ныя ад­ка­зы. Мно­гія праб­ле­мы па­тра­бу­юць да­дат­ко­ва­га вы­ву­чэн­ня, укла­дан­ня пэў­ных фі­нан­са­вых срод­каў. Жы­хар­ка ад­на­го з да­моў па ву­лі­цы Ру­чай­най го­ра­да Ля­ха­ві­чы вель­мі пра­сі­ла да­па­маг­чы з доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­нем ву­лі­цы. Смец­це не вы­во­зіц­ца ад іх да­моў, бо ма­шы­ны ЖКГ за­хра­са­юць, не мо­жа пад'­ехаць «хут­кая да­па­мо­га» і ін­шы транс­парт эк­стран­ных служ­баў, не ка­жу­чы пра тое, што ха­дзіць па та­кой ву­лі­цы вель­мі ня­зруч­на. Па гэ­тым кан­крэт­ным вы­пад­ку служ­бо­выя асо­бы атры­ма­лі ўка­зан­ні пры­няць не­ад­клад­ныя ме­ры.

Бы­ло не­каль­кі зва­ро­таў па га­зі­фі­ка­цыі сель­скіх на­се­ле­ных пунк­таў з роз­ных ра­ё­наў. Прось­ба ва ўсіх пра­гу­ча­ла ад­на: да­па­маг­чы з фі­нан­са­ван­нем пра­клад­кі асоб­ных лі­ній ка­му­ні­ка­цый. У кож­ным з вы­пад­каў сі­ту­а­цыю вы­ву­чаць з вы­ез­дам на мес­ца.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.