Улiчваючы асаблiвую стратэгiчную значнасць Беларускай атамнай электрастанцыi, яе аб'ектам, якiя будуюцца, прысвоены статус Усебеларускай моладзевай будоўлi. Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы, адпаведны ўказ № 118 «Аб моладзевых будоўлях» Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 10 сакавiка.
Дакумент прыняты ў мэтах далейшай папулярызацыi i развiцця студ-
атрадаўскага руху, аб'яднання маладых людзей значнай грамадзянска-патрыятычнай iдэяй, прыцягнення моладзi на вядучыя будаўнiчыя аб'екты краiны.
Указам устаноўлены парадак прысваення статусу Усебеларускай моладзевай будоўлi i статусу абласной (Мiнскай гарадской) моладзевай будоўлi аб'ектаў, якiя будуюцца. Фармiраванне студэнцкiх атрадаў для работ на моладзевых будоўлях ускладаецца на ГА «БРСМ».
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.