Вы тут

Людзь­мі звац­ца


Кож­ная дзяр­жа­ва мае свае най­важ­ней­шыя эта­пы раз­віц­ця, па­дзеі, якія аказ­ва­юць у да­лей­шым лё­са­вы­зна­чаль­ны ўплыў на са­цы­яль­ныя і куль­тур­ныя пра­цэ­сы.

15 са­ка­ві­ка 1994 го­да — гіс­та­рыч­ная па­дзея, якая ста­ла сім­ва­лам якас­на­га змя­нен­ня бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці. У гэ­ты дзень бы­ла пры­ня­та но­вая Кан­сты­ту­цыя — Асноў­ны За­кон на­шай дзяр­жа­вы. Як вя­до­ма, зна­чэн­не Кан­сты­ту­цыі ў лю­бой дзяр­жа­ве та­кое вя­лі­кае, што сам факт яе пры­няц­ця ацэнь­ва­ец­ца як крок да дэ­ма­кра­тыі, да па­лі­тыч­най, са­цы­яль­най ста­біль­нас­ці.

Два дзе­ся­ці­год­дзі Кан­сты­ту­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь — тэр­мін для гіс­то­рыі па­раў­наль­на не­вя­лі­кі. Кан­сты­ту­цыя, якая ўпер­шы­ню ў на­шай гіс­то­рыі бы­ла пры­ня­та шля­хам сва­бод­на­га дэ­ма­кра­тыч­на­га во­ле­вы­яў­лен­ня, ад­люст­ра­ва­ла ма­раль­ны, па­лі­тыч­ны ўзро­вень гра­мад­ства, яго асноў­ныя ідэі кан­ца ХХ ста­год­дзя, ува­со­бі­ла ў са­бе са­цы­яль­ныя ідэа­лы бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, якія най­больш яр­ка вы­ра­жа­ны ў вер­шы Я. Ку­па­лы «А хто там ідзе?»

А хто там ідзе, а хто там ідзе

У агром­ніс­тай та­кой гра­ма­дзе?

— Бе­ла­ру­сы…

А ча­го ж, ча­го за­ха­це­ла­ся ім,

Па­гар­джа­ным век,

ім, сля­пым, глу­хім?

— Людзь­мі звац­ца.

Кан­сты­ту­цыя як пра­дукт пэў­най сту­пе­ні раз­віц­ця гра­мад­ства з'я­ві­ла­ся найвы­шэй­шым да­сяг­нен­нем па­лі­тыч­най і пра­ва­вой куль­ту­ры на­ро­да. Ра­зам з тым, яна ўзнік­ла не на пус­тым мес­цы. Кан­сты­ту­цыя ўваб­ра­ла ў ся­бе па­пя­рэд­нюю тра­ды­цыю бе­ла­рус­ка­га кан­сты­ту­цы­я­на­ліз­му, во­пыт кан­сты­ту­цый­на­га бу­даў­ніц­тва ў СССР, кра­і­нах За­ход­няй Еў­ро­пы, вы­сно­вы на­ву­кі кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва.

Пры­няц­цю Кан­сты­ту­цыі па­пя­рэд­ні­чаў па­ча­так кан­сты­ту­цый­най рэ­фор­мы, якая пра­хо­дзі­ла па­ра­лель­на са ста­наў­лен­нем но­вай бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці ва ўмо­вах вост­рай па­лі­тыч­най ба­раць­бы. Да­стат­ко­ва ўспом­ніць Дэк­ла­ра­цыю аб дзяр­жаў­ным су­ве­рэ­ні­тэ­це (27 лі­пе­ня 1990 г.), важ­ныя па­ла­жэн­ні якой прад­вы­зна­чы­лі змест но­вай Кан­сты­ту­цыі. Ва ўмо­вах па­ля­ры­за­цыі гра­мад­скай свя­до­мас­ці, на­рас­таль­на­га ча­кан­ня лю­дзей аб пры­знан­ні па­лі­тыч­на­га і эка­на­міч­на­га плю­ра­ліз­му Кан­сты­ту­цыя 1978 го­да імк­лі­ва пе­ра­тва­ра­ла­ся ў ар­ха­іч­ны да­ку­мент, што па­тра­ба­ва­ла яе бес­пе­ра­пын­на­га аб­наў­лен­ня. Шмат­лі­кія за­ко­ны аб змя­нен­нях і да­паў­нен­нях бе­ла­рус­кай Кан­сты­ту­цыі 1978 го­да (толь­кі з лі­пе­ня 1990 г. па лю­ты 1994 г. та­кія за­ко­ны пры­ма­лі­ся 16 ра­зоў) да­ты­чы­лі­ся асноў гра­мад­ска­га ла­ду, ста­ту­су па­лі­тыч­ных пар­тый, ар­га­ні­за­цыі і дзей­нас­ці ор­га­наў дзяр­жаў­най ула­ды. Імк­лі­вае раз­віц­цё кан­сты­ту­цый­на­га пра­цэ­су за­вяр­шы­ла­ся да­сяг­нен­нем па­лі­тыч­на­га кам­пра­мі­су, вы­пра­цоў­кай і за­клю­чэн­нем гра­мад­ска­га па­гад­нен­ня, юры­дыч­ным афарм­лен­нем яко­га ста­ла Кан­сты­ту­цыя Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Кан­сты­ту­цыя як най­важ­ней­шы па­лі­ты­ка-пра­ва­вы да­ку­мент, вы­шэй­шы акт на­ро­да­ўлад­дзя юры­дыч­на афор­мі­ла якас­на но­вую сіс­тэ­му дзяр­жаў­нас­ці, па­лі­тыч­ныя і са­цы­яль­на-эка­на­міч­ныя зме­ны, якія ад­бы­лі­ся ў дзяр­жа­ве і гра­мад­стве.

На дум­ку Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь А. Лу­ка­шэн­кі, Кан­сты­ту­цыя «слу­жыць на­дзей­ным ары­ен­ці­рам дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі, на­кі­ра­ва­най на ства­рэн­не эфек­тыў­най эка­но­мі­кі, за­бес­пя­чэн­не са­цы­яль­най аба­ро­ны і даб­ра­бы­ту на­сель­ніц­тва, бе­раж­лі­вае стаў­лен­не да тра­ды­цый і каш­тоў­нас­цяў бе­ла­рус­ка­га на­ро­да».

Кан­сты­ту­цыя Бе­ла­ру­сі за­ма­ца­ва­ла рэ­аль­ную ўла­ду на­ро­да, пра якую ста­год­дзя­мі ма­ры­лі вя­до­мыя бе­ла­рус­кія асвет­ні­кі і паэ­ты. Згод­на з ар­ты­ку­лам 3 Кан­сты­ту­цыі, адзі­най кры­ні­цай дзяр­жаў­най ула­ды і нось­бі­там су­ве­рэ­ні­тэ­ту ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь з'яў­ля­ец­ца на­род. Ён ажыц­цяў­ляе сваю ўла­ду не­па­срэд­на, праз прад­стаў­ні­чыя і ін­шыя ор­га­ны.

У пры­ват­нас­ці, у ве­рас­ні 2012 го­да бе­ла­рус­кі на­род вы­ка­заў сваё пра­мое во­ле­вы­яў­лен­не на вы­ба­рах дэ­пу­та­таў Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, якія пра­ве­дзе­ны ў ад­па­вед­нас­ці з нор­ма­мі і прын­цы­па­мі Кан­сты­ту­цыі і за­сна­ва­ным на іх вы­бар­чым за­ка­на­даў­ствам, што за­бяс­пе­чы­ла сва­бод­ны і дэ­ма­кра­тыч­ны ха­рак­тар вы­ба­раў, ста­ла чар­го­вым свед­чан­нем пра­яў­лен­ня кан­сты­ту­цый­най дэ­ма­кра­тыі ў на­шай кра­і­не. 23 са­ка­ві­ка 2014 го­да гра­ма­дзя­нам Бе­ла­ру­сі трэ­ба бу­дзе вы­браць сва­іх прад­стаў­ні­коў у мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў.

На чац­вёр­тым Усе­бе­ла­рус­кім на­род­ным схо­дзе, які ўяў­ляе са­бой кан­сты­ту­цый­ную фор­му не­па­срэд­на­га ўдзе­лу гра­ма­дзян у кі­ра­ван­ні спра­ва­мі гра­мад­ства і дзяр­жа­вы, бы­лі ўхва­ле­ны асноў­ныя па­ла­жэн­ні Пра­гра­мы са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на 2011—2015 га­ды.

Кан­сты­ту­цыя — ас­но­ва па­лі­тыч­на­га адзін­ства бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, гра­ма­дзян­скай су­поль­нас­ці і су­ве­рэн­най дзяр­жаў­нас­ці.

Бе­ла­рус­кая Кан­сты­ту­цыя ін­тэг­руе ў са­бе вы­шэй­шыя пра­ва­выя і са­цы­яль­ныя каш­тоў­нас­ці, га­ран­туе кож­на­му гра­ма­дзя­ні­ну сва­бо­ды і пра­вы, не­аб­ход­ныя для ства­раль­най пра­цы, год­на­га жыц­ця і гар­ма­ніч­на­га ўсе­ба­ко­ва­га раз­віц­ця асо­бы. Яна ўпер­шы­ню за­ма­ца­ва­ла на­ту­раль­ныя (не­ад­чу­жаль­ныя) пра­вы ча­ла­ве­ка, па­ста­ві­ла яго ў роў­ныя ўмо­вы з дзяр­жа­вай, уста­на­ві­ла іх уза­ем­ныя аба­вяз­кі і ад­каз­насць. Пра­вы і сва­бо­ды ча­ла­ве­ка і га­ран­тыі іх рэа­лі­за­цыі — най­важ­ней­шая каш­тоў­насць. Ім пры­све­ча­на па­ло­ва ар­ты­ку­лаў Кан­сты­ту­цыі. Яны раз­ме­шча­ны ў ёй на пер­шым мес­цы.

Ар­ты­кул 1 Кан­сты­ту­цыі змя­шчае ма­дэль раз­віц­ця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь — уні­тар­ная дэ­ма­кра­тыч­ная са­цы­яль­ная пра­ва­вая дзяр­жа­ва. Мак­сі­маль­нае пры­блі­жэн­не да гэ­тай ма­дэ­лі, да «дас­ка­на­ла­га» гра­мад­ства маг­чы­ма толь­кі праз за­ха­ван­не ўсі­мі Кан­сты­ту­цыі, праз фар­мі­ра­ван­не ад­па­вед­най яе сут­нас­ці пра­ва­пры­мя­няль­най прак­ты­кі, праз за­ха­ван­не пра­воў і сва­бод гра­ма­дзян і ўсвя­дом­ле­нае вы­ка­нан­не апош­ні­мі сва­іх аба­вяз­каў. У гэ­тай спра­ве вель­мі важ­нае зна­чэн­не мае ро­ля кан­сты­ту­цый­на­га кант­ро­лю, што ажыц­цяў­ля­ец­ца Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, які та­кім чы­нам спры­яе фар­мі­ра­ван­ню дэ­ма­кра­тыч­най са­цы­яль­най пра­ва­вой дзяр­жа­вы і ў пер­шую чар­гу аба­ро­не пра­воў, сва­бод і за­кон­ных ін­та­рэ­саў ча­ла­ве­ка і гра­ма­дзя­ні­на. Кан­сты­ту­цый­ны Суд у ад­ным са што­га­до­вых па­слан­няў аб ста­не кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь ад­зна­чыў, што дэ­ма­кра­тыя і вяр­шэн­ства пра­ва — дзве ўза­е­ма­аб­умоў­ле­ныя і ўза­е­ма­звя­за­ныя кан­сты­ту­цый­ныя каш­тоў­нас­ці. З дэ­ма­кра­ты­яй, за­сна­ва­най на Кан­сты­ту­цыі, звя­за­на рэа­лі­за­цыя та­кіх кан­сты­ту­цый­ных каш­тоў­нас­цяў, як за­кон­насць, роў­насць, спра­вяд­лі­васць, пра­вы і сва­бо­ды ча­ла­ве­ка.

Як вя­до­ма, Дэ­крэ­там Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 26 чэр­ве­ня 2008 г. № 14 «Аб не­ка­то­рых ме­рах па ўдас­ка­на­лен­ні дзей­нас­ці Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь» Кан­сты­ту­цый­ны Суд на­раў­не з ін­шы­мі на­дзе­ле­ны паў­на­моц­твам ажыц­цяў­ляць аба­вяз­ко­вы па­пя­рэд­ні кант­роль кан­сты­ту­цый­нас­ці ўсіх за­ко­наў, пры­ня­тых Па­ла­тай прад­стаў­ні­коў і ўхва­ле­ных Са­ве­там Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, да пад­пі­сан­ня іх Прэ­зі­дэн­там Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Пры ацэн­цы кан­сты­ту­цый­нас­ці нор­маў за­ко­наў у па­рад­ку аба­вяз­ко­ва­га па­пя­рэд­ня­га кант­ро­лю Кан­сты­ту­цый­ны Суд зы­хо­дзіць з прын­цы­паў і нор­маў Кан­сты­ту­цыі, вы­яў­ле­на­га кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­во­га сэн­су нор­маў, што пра­вя­ра­юц­ца, а так­са­ма з улі­кам агуль­на­пры­зна­ных прын­цы­паў і нор­маў між­на­род­на­га пра­ва, што зна­хо­дзіць вы­ра­жэн­не ў яго пра­ва­вых па­зі­цы­ях.

За 2008—2013 га­ды ў па­рад­ку аба­вяз­ко­ва­га па­пя­рэд­ня­га кант­ро­лю Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом ажыц­цёў­ле­на пра­вер­ка кан­сты­ту­цый­нас­ці 669 за­ко­наў, у тым лі­ку пя­ці ко­дэк­саў.

Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом за пе­ры­яд сва­ёй дзей­нас­ці пры­ня­та звыш 1000 ра­шэн­няў і ўне­се­на ў дзяр­жаў­ныя нар­мат­вор­чыя ор­га­ны ка­ля 200 пра­па­ноў па ўдас­ка­на­лен­ні за­ка­на­даў­ства.

На­ша Кан­сты­ту­цыя мае ве­лі­зар­ны па­тэн­цы­ял для фар­мі­ра­ван­ня са­праў­ды на­род­най су­ве­рэн­най дэ­ма­кра­тыч­най пра­ва­вой дзяр­жа­вы з кан­сты­ту­цый­най эка­но­мі­кай для раз­віц­ця ча­ла­ве­ка і ўсіх сфер жыц­ця­дзей­нас­ці.

Ана­толь ЦІ­КА­ВЕН­КА,

суд­дзя
Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да 
Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».