Прыпіскі ў некаторых сельскагаспадарчых арганізацыях здзівілі нават спецыялістаў Камітэта дзяржкантролю Гомельскай вобласці.
У прэс-службе расказалі, што за апошнія два гады ледзь не ўдвая быў завышаны намалот збожжавых культур у КСУП «Палессе» Чачэрскага раёна. Тым часам праверкі ў філіяле комплексу па вытворчасці свініны «Даманавічы» ААТ «Калінкавічыхлебапрадукт» Калінкавіцкага раёна выявілі факты прыпісак прываг свіней — 1175 тон, маладняку — амаль 341 тону. Няпэўнымі тут з'яўляліся і звесткі па надоі малака на адну карову. У дачыненні да кіраўніка філіяла заведзена крымінальная справа. Падчас кантрольных мерапрыемстваў выяўлены і значныя прыпіскі аб'ёмаў нарыхтаваных кармоў у трох гаспадарках Веткаўскага раёна: КСУП «Сталбунскі», «Немкі» і «Дружба». І гэта толькі частка фактаў, выяўленых КДК.
Барацьбе з прыпіскамі ў КДК прысвяцілі калегію, на якую запрасілі кіраўнікоў гаспадарак. Прысутным нагадалі пра адказнасць за скажэнне звестак дзяржаўнай статсправаздачнасці — штраф да 26 млн рублёў ці крымінальная адказнасць па артыкуле «Службовая падробка».
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.