Вы тут

Жан­чы­не, ка­хан­ню, вяс­не


пры­све­ча­на вы­ста­ва брэсц­кіх мас­та­коў

Ну як мож­на на­зваць вы­ста­ву, што ад­кры­ла­ся на­пя­рэ­дад­ні жа­но­ча­га свя­та? «З лю­боўю да жан­чы­ны», — вы­ра­шы­лі брэсц­кія мас­та­кі і пры­нес­лі ў за­лу гра­мад­ска-куль­тур­на­га цэнт­ра ра­бо­ты, якія яны пі­са­лі са­праў­ды з лю­боўю. Па­чуц­ці аў­та­раў тут пра­сту­па­юць з кож­най кар­ці­ны.

Не­су­мнен­на, па­дзе­яй на гэ­тым вер­ні­са­жы ста­лі скульп­ту­ры Аляк­сея Паў­лю­чу­ка «Му­зыч­ная фан­та­зія» і «Пе­ра­ўва­саб­лен­не». У цэнт­ры кож­най скульп­тур­най кам­па­зі­цыі — жан­чы­на не­звы­чай­ная, жан­чы­на фан­тас­тыч­ная, жан­чы­на-му­зы­ка і жан­чы­на-ма­ты­лёк, які толь­кі вы­лу­піў­ся з ко­ка­на. Дзіў­на, але з цяж­кіх ма­тэ­ры­я­лаў — брон­зы, гра­ні­ту, шкла — вый­шлі ра­бо­ты лёг­кія, яны ні­бы лу­на­юць у па­вет­ры.

Аляк­сей Паў­лю­чук — та­ле­на­ві­ты гра­фік, яго ў Брэс­це ве­да­юць як аў­та­ра пом­ні­ка, пры­све­ча­на­га 1000-год­дзю Брэс­та, пом­ні­ка «Вар­та­вым мя­жы», пом­ні­ка спа­ле­ным вёс­кам у Пру­жа­нах, пру­жан­скай скульп­тур­най кам­па­зі­цыі, дзе злі­ва­юц­ца рэ­кі Му­ха і Вець і ўтва­ра­ец­ца Му­ха­вец. А тут ра­бо­ты, што на­зы­ва­ец­ца, для ду­шы. Яны не без пос­пе­ху экс­па­на­ва­лі­ся ў Поль­шчы, ін­шых га­ра­дах на­шай кра­і­ны. Па­вод­ле слоў за­гад­чы­ка вы­ста­вач­най за­лы Мі­ха­і­ла Кань­ко­ва, удзел у вы­ста­ве Аляк­сея Паў­лю­чу­ка — са­праўд­ны па­да­ру­нак на­шым жан­чы­нам.

Вы­ста­ва ці­ка­вая яшчэ тым, што тут по­бач з вя­до­мы­мі ста­лы­мі мас­та­ка­мі прад­стаў­ле­ны і па­чат­коў­цы. Мно­гія з іх пра­цу­юць на сты­ку жан­раў і сты­ляў. У жан­ры «ню» вы­сту­пае Юрый Стыль­скі. Яго «Ба­гі­ня» — най­перш за­хап­лен­не пры­га­жос­цю жа­но­ча­га це­ла. Не­здар­ма, ві­даць, адзін з ма­ла­дых на­вед­валь­ні­каў вы­ста­вы ўклен­чыў пе­рад ёй. На ін­шай кар­ці­не гэ­та­га аў­та­ра — «Лёд і кі­пень» — дзяў­чы­на з ма­ро­зі­вам у ру­ках на­лі­вае з чай­ні­ка кі­пень у ку­бак. Яна ў ку­паль­ні­ку, ні­бы толь­кі што за­га­ра­ла і прый­шла вы­піць ка­вы-гля­сэ. Неш­та га­ге­наў­скае ўгад­ва­ец­ца ў воб­ра­зе юнай пры­га­жу­ні. А сваю лю­боў да яе аў­тар не ўтой­вае.

Звяр­тае на ся­бе ўва­гу кар­ці­на Ма­рыі Радзь­ко з не­звы­чай­най наз­вай «Чор­ная Пруг­кая Птуш­ка Ска­ча ў Бліс­ку­чы Ша­ка­лад Дрэ­ва». Гэ­та цем­на­ску­рая дзяў­чы­на, а мо­жа, та­кой яна па­да­ец­ца толь­кі ў цем­ры но­чы, дэ­ма­ніч­на аб­ві­вае ру­кі ва­кол га­ла­вы, аб­вя­за­най бе­лай хус­ці­най. Яна не­чым на­гад­вае збор­шчы­цу ­ка­ва­вых зяр­нят і ад­на­ча­со­ва пры­га­жу­ню з бе­ла­рус­ка­га Па­лес­ся, якая тан­цуе ка­ля ку­паль­ска­га вог­ні­шча. Рос­сып кве­так на яе су­кен­цы і квет­ка ў не­бе над га­ла­вой — усё не­звы­чай­на...

Жан­чы­ны на гэ­тым вер­ні­са­жы вель­мі роз­ныя. Са­праўд­ным ад­крыц­цём яе ста­лі мат­рош­кі Мі­ра­ўла­да Па­ла­чы­ча. Аў­тар пры­свя­ціў іх ма­ця­рын­ству, бо ў асно­ве іме­ні Мат­ро­на ля­жыць ла­цін­скае «mater», што азна­чае «ма­ці», па­тлу­ма­чыў аў­тар. Яго круг­лыя буй­ныя мат­рош­кі з аду­хоў­ле­ны­мі тва­ра­мі, не­су­мнен­на, ня­суць у са­бе па­зі­тыў. Да­рэ­чы, менш чым праз ме­сяц у брэсц­кай гас­ці­ні­цы «Эр­мі­таж» ад­кры­ва­ец­ца пер­шая пер­са­наль­ная вы­ста­ва гэ­та­га ма­ла­до­га мас­та­ка.

По­бач з аў­тар­скі­мі фан­тас­тыч­ны­мі жан­чы­на­мі ёсць кар­ці­ны і да­ку­мен­таль­ныя — та­кія, на­прык­лад, як твор Ган­ны Радзь­ко з пра­ек­та па ад­ра­джэн­ні ма­лых вё­сак. Ра­бо­та «Трое ста­рых» ад­люст­роў­вае рэ­аль­ных жы­ха­роў вёс­кі Ма­лыя Сях­но­ві­чы Жа­бін­каў­ска­га ра­ё­на, не­ка­лі ра­да­вой ся­дзі­бы Кас­цюш­каў. На пер­шым пла­не кар­ці­ны парт­рэт Еў­да­кіі Мядз­ведзь, жан­чы­ны 1923 го­да на­ра­джэн­ня. Вель­мі ці­ка­вая ра­бо­та.

Вар­та да­даць, што на вы­ста­ве мож­на ўба­чыць не толь­кі жан­чын, але і мно­га-мно­га кве­так. На­пі­са­ныя ў рэа­ліс­тыч­най ма­не­ры бэ­за­выя грон­кі, ру­жы, ра­мон­кі роз­ных аў­та­раў... і по­бач цэ­лыя рос­сы­пы не­рэ­аль­ных, але над­звы­чай па­чуц­цё­вых кве­так-эмо­цый На­тал­лі Чор­на­га­ло­вай. «Прад­чу­ван­не ка­хан­ня» — так на­зва­ла мас­тач­ка сваю кар­ці­ну, якой і ад­кры­ва­ец­ца вер­ні­саж.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.