У нядзелю прагназуецца нават мокры снег
На працягу гэтага тыдня тэрыторыя нашай краіны яшчэ застанецца пад уплывам зоны павышанага ціску, таму і ў аўторак будзе пераважна без ападкаў, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.
Між іншым, ужо сёння да нас завітае ўмераны паўночны вецер, па паўночным усходзе — парывамі да 14 м/с. Максімальная тэмпература паветра ўдзень 7–12 цяпла. Не будзе ападкаў і ў сераду, аднак раніцай па паўднёвым захадзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень — 5–11 цяпла. Даволі камфортна і без ападкаў чакаецца ў чацвер і пятніцу, калі слабы туман магчымы толькі ў паўднёвых раёнах Беларусі. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, удзень — 7–12 цяпла, а па паўднёвым захадзе прыгрэе нават да плюс 15 градусаў. Цудоўнае веснавое надвор'е, але…
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, на выхадныя характар надвор'я істотна зменіцца. У гэтыя два дні чакаюцца сур'ёзныя ападкі, галоўным чынам дождж, а ў нядзелю часам будзе ісці і мокры снег. Стане сапраўды ветрана, што яшчэ пагоршыць надвор'е. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, удзень у суботу яшчэ ад плюс 5 па паўночным захадзе, да 15 цяпла па паўднёвым усходзе. Істотна пахаладае менавіта ў нядзелю, калі ўдзень будзе толькі 2–8 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».