Вы тут

Каб дзя­цін­ства бы­ло шчас­лі­вым


Дзя­цін­ства му­сіць быць шчас­лі­вым. У гэ­тым упэў­не­ны ства­раль­ні­кі бе­ла­рус­кай вер­сіі руб­ры­кі «У вас бу­дзе дзі­ця», якая 11 са­ка­ві­ка ад­зна­чае дзень на­ра­джэн­ня — два га­ды ў эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла су­мес­на з па­пу­ляр­най ра­сій­скай пе­ра­да­чай «Па­куль усе до­ма». Пра­ніз­лі­выя і шчы­рыя сю­жэ­ты пра лё­сы ма­лень­кіх лю­дзей, якім вель­мі па­трэб­на мець СВАЮ сям'ю, дзе іх лю­бяць і ча­ка­юць, ужо пры­нес­лі ад­чу­валь­ны плён: з амаль 100 ге­ро­яў пе­ра­да­чы, з які­мі зна­ё­мі­ла гле­да­чоў тэ­ле­ка­на­ла АНТ вя­ду­чая руб­ры­кі Люд­мі­ла Бусь­ко, 42 ужо ўлад­ка­ва­ныя ў сем'і. Як зды­ма­юц­ца кра­наль­ныя і ня­прос­тыя сю­жэ­ты, што за­ста­ец­ца па-за кад­рам і ці лёг­ка да­сту­кац­ца да сэр­цаў да­рос­лых, мы гу­та­рым з твор­чай ка­ман­дай, якая пра­цуе над пра­ек­там.

Кож­на­му па­трэб­на сям'я

2— Звы­чай­на мы па­каз­ва­ем дзя­цей, якія мо­гуць быць усы­ноў­ле­ныя, — рас­каз­вае прад­зю­сар пра­ек­та Алег ЛЕ­ПЕ­ШАН­КОЎ. — Але іс­ну­юць да­сле­да­ван­ні аб тым, што кож­на­му дзі­ця­ці да 3 га­доў над­звы­чай важ­на мець кан­такт з да­рос­лы­мі — так­тыль­ны, эма­цы­я­наль­ны, ду­шэў­ны — для фар­мі­ра­ван­ня ча­ла­ве­ка, каб ён у бу­ду­чы­ні сам змог бу­да­ваць бліз­кія ста­сун­кі з ін­шы­мі. На жаль, у сіс­тэ­ме, якая іс­нуе, даць усё гэ­та кож­на­му вы­ха­ван­цу дзі­ця­ча­га до­ма прос­та фі­зіч­на не­маг­чы­ма, пра гэ­та га­во­раць і са­мі вы­ха­валь­ні­кі, кі­раў­ні­кі, ура­чы ў Да­мах дзі­ця­ці. Мы су­ты­ка­ем­ся з тым, што ў дзі­ця­чых да­мах зда­ро­выя, ад­нос­на «бес­праб­лем­ныя» ма­лыя ня­доў­га ча­ка­юць, каб іх усы­на­ві­лі ці ўда­ча­ры­лі — на зу­сім ма­лень­кіх ёсць на­ват «ліст ча­кан­ня» з па­тэн­цый­ных усы­на­ві­це­ляў. А ра­зам з тым да­во­лі шмат дзя­цей у Бе­ла­ру­сі — тыя, хто мае па­трэ­бу ў сям'і, але ўсы­ноў­ле­ны быць не мо­гуць... Та­му ня­даў­на мы зня­лі ў Да­мах дзі­ця­ці дзве не зу­сім звы­чай­ныя пра­гра­мы — пра тых дзя­цей, якіх з роз­ных пры­чын усы­на­віць нель­га, але вый­сцем для іх маг­лі б стаць пры­ём­ныя сем'і. Вя­ду­чай да­вя­ло­ся грун­тоў­на пад­рых­та­вац­ца, вы­ву­чаць за­ка­на­даў­чую ба­зу, кан­суль­та­вац­ца са спе­цы­я­ліс­та­мі На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра ўсы­наў­лен­ня, мяс­цо­ва­га ад­дзе­ла аду­ка­цыі, каб рас­ка­заць пра гэ­ту праб­ле­му ка­рэкт­на і гра­мат­на, рас­тлу­ма­чыць, чым кан­крэт­на мо­жа да­па­маг­чы дзе­цям пры­ём­ная сям'я... Мож­на стаць гэ­та­му дзі­ця­ці сяб­рам, браць яго да ся­бе на вы­хад­ныя ці свя­ты, каб маг­чы­ма бы­ло па­ка­заць яму ма­дэль, воб­раз сям'і. Час­та ж у вы­пуск­ні­коў дзі­ця­чых да­моў уз­ні­ка­юць праб­ле­мы ў да­рос­лым жыц­ці ме­на­ві­та з-за та­го, што пе­рад ва­чы­ма не бы­ло пры­кла­ду сям'і, па­вод­ле яко­га мож­на бы­ло б бу­да­ваць улас­ную.

— На­пэў­на, за два га­ды па­глыб­лен­ня ў ад­ну тэ­му вель­мі цяж­ка не паў­та­рац­ца, пры­дум­ляць но­выя ха­ды...

— Зу­сім не цяж­ка, — пя­рэ­чыць рэ­жы­сёр пра­ек­та Дзміт­рый Бі­ён­чык, яко­му да­во­дзіц­ца не толь­кі зды­маць і ман­ці­ра­ваць сю­жэ­ты, але і ча­сам ства­раць ад­па­вед­ную ат­мас­фе­ру пад­час зды­мак, каб дзе­ці рас­кры­лі­ся, пай­шлі на кан­такт з «пры­шлы­мі» да­рос­лы­мі. — Бо кож­ны сю­жэт рас­па­вя­дае пра кан­крэт­нае дзі­ця, і атрым­лі­ва­ец­ца ў вы­ні­ку гэт­кім жа ін­ды­ві­ду­аль­ным, на­ват ка­лі фор­ма ці змест яго па­доб­ныя: сён­ня ў кад­ры ма­лы з ад­ным тэм­пе­ра­мен­там, заўт­ра з про­ці­лег­лым, сён­ня ён «све­ціц­ца» больш, заўт­ра менш. І вы­ха­валь­ні­кі, і ад­мі­ніст­ра­цыя кож­на­га дзі­ця­ча­га до­ма нам вель­мі да­па­ма­га­юць, пра­па­ну­юць ней­кія ад­мет­ныя ха­ды, каб па­ка­заць дзі­ця ў най­больш вый­грыш­ным свят­ле..

З кад­ра — у сэр­ца

1У Бе­ла­ру­сі 25 дзей­ных дзі­ця­чых да­моў. Зды­мач­ная гру­па пра­ек­та «У вас бу­дзе дзі­ця» па­бы­ва­ла ва ўсіх, шмат дзе не­ад­ной­чы.

— Без­умоў­на, бы­лі здым­кі, якія ад­бі­лі­ся ў па­мя­ці, — уз­гад­вае рэ­жы­сёр. — Кож­ны раз пра­пус­ка­еш па­дзеі праз ся­бе, пе­ра­жы­ва­еш: гэ­та ўсё ж дзе­ці, а я сам баць­ка, та­му ўсе іх па­чуц­ці для мя­не вель­мі бліз­кія... Вель­мі пры­ем­на кан­так­та­ваць з зу­сім ма­лень­кі­мі, я ўжо ад­вык ад та­кіх «гно­мі­каў». А з ін­ша­га бо­ку, не­здар­ма ка­жуць, што най­больш скла­да­на зды­маць дзя­цей і жы­вёл. І ся­род мност­ва мі­лых, ці­ка­вых дзе­так су­стра­ка­юц­ца та­кія, што прос­та бя­ры і да­вай «Ос­ка­ра» гэ­та­му ма­ло­му! Ска­жаш яму — ідзі на ка­ме­ру больш па­воль­на — ідзе, хоць яму 2,5 го­да; што, зда­ва­ла­ся б, ра­зу­мее; пра­па­ну­еш — усміх­ні­ся, так усміх­нец­ца, быц­цам у ду­шу та­бе за­зір­не... Без­умоў­на, та­кіх за­па­мі­на­еш най­лепш. Хоць бы­ва­юць, на­ад­ва­рот, вель­мі скла­да­ныя сі­ту­а­цыі, ка­лі з нас лі­та­раль­на вы­пі­ва­юць кроў. Я да­гэ­туль са спа­чу­ван­нем уз­гад­ваю адзін ста­ліч­ны дзі­ця­чы дом. Праз 10 хві­лін зна­хо­джан­ня ў ім мы зра­зу­ме­лі, што вы­ха­валь­ні­кам трэ­ба ста­віць пом­нік, на­столь­кі ня­прос­та бы­ло зна­хо­дзіц­ца з ты­мі дзець­мі — яны нас не чу­лі, не ўспры­ма­лі...

— Я па­га­джу­ся, што за­па­мі­на­юц­ца кож­ныя здым­кі, — кі­вае ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та Іло­на Халь­ві­та. — Бо псі­ха­ла­гіч­на пры­вык­нуць да гэ­та­га не­маг­чы­ма: ты пры­хо­дзіш, а ма­лыя бя­гуць да ця­бе і аб­ды­ма­юць за но­гі з пы­тан­ня­мі: «Ты мая ма­ма?» ці «Ка­лі ты мя­не ад­сюль за­бя­рэш?». Зда­ец­ца, у Ба­ры­са­ве быў хлоп­чык — круг­лы сі­ра­та: баць­кі за­гі­ну­лі, ні­ко­га з род­ных ня­ма. Ня­ня па­ды­шла да нас са сля­за­мі: «Вы тут пра ін­шых дзя­цей зды­ма­лі, ка­лі лас­ка, зды­мі­це яго так­са­ма — ён жа адзін ва ўсім све­це». З ма­лень­кі­мі дзець­мі скла­да­на пра­ца­ваць чыс­та тэх­ніч­на — на­шы апе­ра­та­ры пе­ра­тва­ра­юц­ца ў гэт­кіх паў­зу­ноў з тэ­ле­ка­ме­ра­мі, каб ма­лыя да іх пры­вык­лі і пад­пус­ці­лі да ся­бе. Уся на­ша зды­мач­ная гру­па дзя­цей лю­біць, мы ста­ра­ем­ся ўсе ра­зам знай­сці ней­кі па­ды­ход, пры­во­зім за­га­дзя пры­га­та­ва­ныя па­да­рун­кі ад тэ­ле­ка­на­ла і спон­са­раў — і ў вы­ні­ку дзе­ці, якія да­гэ­туль ні з кім не раз­маў­ля­лі, ува­хо­дзяць у кадр і гу­та­раць з вя­ду­чай... А яшчэ я заўж­ды ад­зна­чаю стаў­лен­не пер­са­на­лу да дзя­цей — гэ­та па­він­ны быць та­кія асаб­лі­выя лю­дзі, якія мо­гуць быць «баць­ка­мі» для ўсіх.

Зды­мач­ная гру­па ўзгад­вае, як у Вя­лі­кіх Лёт­цах, што пад Ві­цеб­скам, іх ура­зі­ла ство­ра­ная пры дзі­ця­чым до­ме царк­ва і там­тэй­шы свя­тар ай­цец Ва­ле­рый. Тая па­езд­ка бы­ла не па­доб­ная да ўсіх ас­тат­ніх — на­столь­кі пра­нік­лі­ся ўсе асаб­лі­вай ат­мас­фе­рай ду­шэў­нас­ці і над­зеі. «Ды­рэк­тар Ве­ра Пят­роў­на Дук заўж­ды ка­жа вы­ха­ван­цам: «Ка­лі вам бу­дзе дрэн­на — вяр­тай­це­ся да нас, па­га­во­рым». І яны ве­да­юць: заў­сё­ды, што б ні зда­ры­ла­ся, ёсць ку­ды вяр­нуц­ца».

— Нас на­па­чат­ку са­праў­ды здзіў­ля­ла, як па-ча­ла­ве­чы доб­ра ста­вяц­ца да дзя­цей кі­раў­ні­кі і пер­са­нал дзі­ця­чых да­моў, — да­дае Алег Ле­пе­шан­коў. — У ві­цеб­скім До­ме дзі­ця­ці, на­прык­лад, ад­ра­зу не­каль­кі су­пра­цоў­ні­каў усы­на­ві­лі дзе­так. А да ды­рэк­та­ра ста­ліч­на­га дзі­ця­ча­га до­ма №6 Та­ма­ры Эду­ар­даў­ны Саўчанкі вы­ха­ван­цы час­та за­хо­дзяць, прос­та каб па­га­ва­рыць па ду­шах, па­ра­іц­ца аб чымсь­ці важ­ным — і ві­даць, што яна для гэ­тых дзя­цей бліз­кі, амаль род­ны ча­ла­век. Ніз­кі па­клон та­кім лю­дзям, якія не прос­та хо­дзяць на пра­цу, каб ад­быць яе, а па­каз­ва­юць узор слу­жэн­ня сва­ёй спра­ве.

З са­ма­га па­чат­ку, як рас­каз­ваў вя­ду­чы пра­гра­мы «Па­куль усе до­ма» Ці­мур Кі­зя­коў, на Пер­шым ка­на­ле ста­ві­лі­ся да руб­ры­кі да­во­лі на­сця­ро­жа­на, пры­гля­да­лі­ся, ці не бу­дзе яна вы­па­даць з агуль­на­га па­зі­тыў­на­га на­строю ра­ніш­ня­га эфі­ру. «Але ў нас ад­ра­зу быў вы­пра­ца­ва­ны па­ды­ход — па-пер­шае, рас­каз­ваць пра дзя­цей ці­ка­ва, па­каз­ваць ка­ва­лач­кі іх са­праўд­на­га жыц­ця, пад­крэс­лі­ваць усе іх здоль­нас­ці і та­лен­ты, па-дру­гое, за­да­ваць ад­па­вед­ны на­строй — каб гле­да­чы не шка­да­ва­лі гэ­та дзі­ця, не пла­ка­лі над ім, а ўсве­дам­ля­лі, што яго лёс з іх да­па­мо­гай мо­жа змя­ніц­ца да леп­ша­га, што яны, па­спя­хо­выя і шчас­лі­выя, мо­гуць па­дзя­ліц­ца з ма­лень­кім ча­ла­ве­кам сва­ім шчас­цем».

Ра­біць і не ва­гац­ца

З 42 ге­ро­яў руб­ры­кі, якія знай­шлі свой дом і кла­пат­лі­вых баць­коў, 27 усы­на­ві­лі, 9 узя­лі пад апе­ку, 4 вы­хоў­ва­юц­ца ў дзі­ця­чым до­ме ся­мей­на­га ты­пу, 1 — у пры­ём­най сям'і, яшчэ ад­но дзі­ця вяр­ну­лі ў бія­ла­гіч­ную сям'ю.

— Амаль 50% улад­ка­ва­ных у сем'і дзя­цей — я лі­чу, гэ­та вель­мі доб­ры вы­нік, — раз­ва­жае Алег. — Пры тым, што пер­шыя паў­го­да бы­ла ці­шы­ня: на­пэў­на, лю­дзі пры­гля­да­лі­ся да пра­гра­мы. Мы тэ­ле­фа­на­ва­лі кож­ны ты­дзень у На­цы­я­наль­ны цэнтр усы­наў­лен­ня, пы­та­лі­ся, як рэ­ак­цыя, коль­кі зван­коў — зда­ва­ла­ся, што вод­гу­ку ня­ма. А по­тым лю­дзей ні­бы­та пра­рва­ла, і за не­вя­лі­кі час усы­на­ві­лі ад­ра­зу 6 дзе­так. Спра­ва ў тым, што па­тэн­цый­ныя ўсы­на­ві­це­лі му­сяць яшчэ прай­сці пэў­ны шлях. Не ска­заць, каб ён быў та­кім ужо скла­да­ным у юры­дыч­ным сэн­се, як мно­гія ду­ма­юць, але, на­прык­лад, аба­вяз­ко­ва трэ­ба прай­сці кур­сы па пад­рых­тоў­цы да ўсы­наў­лен­ня. Усё гэ­та зай­мае пэў­ны час, та­му пра­цэс пай­шоў не ад­ра­зу. Але пай­шоў! На­ша за­да­ча ў тым, каб, уба­чыў­шы сю­жэт, ча­ла­век, які ў чымсь­ці су­мня­ва­ец­ца, ва­га­ец­ца, зразумеў, што на­шы ге­роі — тыя ж са­мыя нар­маль­ныя, цу­доў­ныя, жва­выя дзе­ці, як тыя, што бе­га­юць у яго два­ры. Мы, ка­лі хо­ча­це, абу­джа­ем най­леп­шыя па­чуц­ці і ра­зам з тым са­цы­яль­ную ад­каз­насць у лю­дзей, якія са­мі ўжо да­сяг­ну­лі пэў­на­га жыц­цё­ва­га ўзроў­ню, даб­ра­бы­ту, і ця­пер мо­гуць і хо­чуць па­дзя­ліц­ца част­кай сва­іх зда­быт­каў з ін­шы­мі. Але, без­умоў­на, ра­шэн­не ўзяць дзі­ця ў сям'ю му­сіць быць уз­ва­жа­ным і вель­мі ад­каз­ным.

У пла­нах ства­раль­ні­каў пра­ек­та — па­шы­рыць і пры­цяг­ваць но­вую аў­ды­то­рыю з да­па­мо­гай ін­шых тэ­ле­ві­зій­ных і ра­дыё­пра­грам, ін­тэр­нэт-сай­таў, якія маг­лі б рас­па­вес­ці пра лёс ужо ўсы­ноў­ле­ных дзя­цей, больш пад­ра­бяз­на рас­ка­заць пра са­мі здым­кі руб­ры­кі. «Ха­це­ла­ся б за­пра­шаць да раз­мо­вы спе­цы­я­ліс­таў у га­лі­не ўсы­наў­лен­ня, баць­коў-усы­на­ві­це­ляў — без­умоў­на, толь­кі з іх зго­ды, бо не ўсе хо­чуць і га­то­выя рас­ка­заць свае гіс­то­рыі, але ёсць і тыя, хто ўго­лас мо­жа па­дзя­ліц­ца ра­дас­цю ўсы­наў­лен­ня», — пры­ад­кры­вае блі­жэй­шую бу­ду­чы­ню Іло­на Халь­ві­та. Так­са­ма су­мес­на з ад­дзе­лам ін­тэр­нэт-вя­шчан­ня АНТ і На­цы­я­наль­ным цэнт­рам усы­наў­лен­ня рых­ту­ец­ца се­рыя з 10-15 да­па­мож­ных ву­чэб­ных мі­ні-філь­маў пад ра­бо­чай наз­вай «Ужо ў сям'і», якія да­па­мо­гуць баць­кам па­пя­рэ­дзіць або вы­ра­шыць праб­ле­мы, звя­за­ныя з адап­та­цы­яй дзі­ця­ці ў сям'і: як пра­віль­на раз­маў­ляць з улас­ны­мі сва­я­ка­мі і як бу­да­ваць ста­сун­кі з бія­ла­гіч­ны­мі род­ны­мі ўсы­ноў­ле­на­га дзі­ця­ці, якія не­апраў­да­ныя ча­кан­ні не вар­та ўсклад­ваць на дзі­ця, і г.д. Ін­тэр­нэт-вер­сію руб­ры­кі кож­ны ты­дзень па­каз­вае пар­тал TUT.BY. А ў най­блі­жэй­шы час да пра­ек­та да­лу­чыц­ца і «Звяз­да».

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та пра­да­стаў­ле­на
здымачнай гру­пай пра­ек­та

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.