Памятная сярэбраная манета Нацыянальнага банка «Беларуская чыгунка. 150 гадоў» (мастак Святлана Заскевіч) заваявала першае месца ў намінацыі «Міжнародная прэмія Вічэнца Паладыа» на 10-м міжнародным конкурсе «Міжнародная прэмія Вічэнца Нумізматыка» і «Міжнародная прэмія Вічэнца Паладыа», паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка Беларусі.
Журы, якое ўзначальвае прэзідэнт нумізматычнай супольнасці Італіі спадар Эрман Вінзман Фалгера, адзначыла ў беларускай памятнай манеце «выдатнае адлюстраванне архітэктурных збудаванняў». На манеце, выпушчанай у 2012 годзе, намалявана сімвалічнае падарожжа ў часе з мінулага ў сёння дзякуючы архітэктуры старога будынка чыгуначнага вакзала ў Гродне і будынка сучаснага вакзала ў Мінску, а таксама паказана эвалюцыя развіцця чыгуначных зносін і спадарожных архітэктурных збудаванняў. Два будынкі адлюстраваны дэталёва ў перспектыве, што перадае адчуванне дзвюх эпох.
Чарговая перамога беларускай памятнай манеты ў гэтым прэстыжным конкурсе сведчыць аб прызнанні міжнароднай грамадскасцю плённай працы спецыялістаў нашага Нацыянальнага банка.
На гэтым нумізматычным конкурсе ўзнагароды атрымліваюць самыя прыгожыя манеты, адчаканеныя манетнымі дварамі або дзяржаўнымі адміністрацыямі. Сёлета ў ім удзельнічала 48 манет з 16 краін: Аўстраліі, Арменіі, Ватыкана, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Новай Зеландыі, Польшчы, Партугаліі, Беларусі, Сан-Марына, Сінгапура і Украіны.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.