Вы тут

Ня­ма ідэй? Зна­чыць, ня­ма перс­пек­ты­вы


У Бе­ла­ру­сі вы­зна­ча­ны нар­ма­ты­вы вы­дат­каў на іна­ва­цыі для вы­твор­чых ар­га­ні­за­цый дзярж­сек­та­ра

Ад­па­вед­ная Па­ста­но­ва Са­ве­та Мі­ніст­раў ад 28 лю­та­га 2014 го­да № 187 «Аб вы­зна­чэн­ні су­ад­но­сін вы­дат­каў на да­сле­да­ван­ні і рас­пра­цоў­кі но­вых пра­дук­таў, па­слуг і ме­та­даў іх вы­твор­час­ці (пе­ра­да­чы), но­вых вы­твор­чых пра­цэ­саў да аб'­ёму ад­гру­жа­най пра­дук­цыі (ра­бот, па­слуг)» бы­ла апуб­лі­ка­ва­на на на­цы­я­наль­ным пра­ва­вым ін­тэр­нэт-пар­та­ле. Дзе­ян­не па­ста­но­вы рас­паў­сюдж­ва­ец­ца на важ­ныя вы­твор­чыя ар­га­ні­за­цыі, якія зна­хо­дзяц­ца ў пад­па­рад­ка­ван­ні Мінп­ра­ма, Мін­бу­дар­хі­тэк­ту­ры, Мі­нэ­нер­га, Дэ­парт­амен­та фарм­пра­мыс­ло­вас­ці Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя, Мін­сель­гас­хар­ча і кан­цэр­наў «Бел­наф­та­хім», «Бел­лес­па­пе­рап­рам», «Бел­дзярж­харч­прам», «Бел­легп­рам». Пры­чым пра­ду­гле­джа­на, што до­ля ад­лі­чэн­няў кож­ны год бу­дзе па­сту­по­ва па­вя­ліч­вац­ца.

Ёсць з ка­го браць прык­лад

«Ак­ту­аль­насць пры­няц­ця та­ко­га да­ку­мен­та аб­умоў­ле­на тым, што ў суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня, якія зна­хо­дзяц­ца ва ўлас­нас­ці дзяр­жа­вы, ад­сут­ні­ча­юць эка­на­міч­ныя сты­му­лы (у сі­лу не­раз­ві­та­га кан­ку­рэнт­на­га ася­род­дзя ў гэ­тым сек­та­ры) да ак­тыў­най і рэ­гу­ляр­най іна­ва­цый­най дзей­нас­ці, — ка­мен­ту­юць да­ку­мент у Мі­ніс­тэр­стве эка­но­мі­кі. — Гэ­та не­га­тыў­на ўплы­вае на кан­ку­рэн­та­здоль­насць пра­дук­цыі, што вы­пус­ка­ец­ца». Вось па­гля­дзі­це: у на­шай кра­і­не ў 2012 го­дзе вы­твор­чы­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі на­кі­ра­ва­на на фі­нан­са­ван­не вы­дат­каў на да­сле­да­ван­ні і рас­пра­цоў­кі но­вых пра­дук­таў, па­слуг і ін­ша­га 839,4 млрд руб­лёў, або 77,9 млн еў­ра. Пры гэ­тым у асоб­ных кан­цэр­нах на­огул не ажыц­цяў­ля­юц­ца вы­дат­кі на да­сле­да­ван­ні і рас­пра­цоў­кі, што ста­віць пад па­гро­зу кан­ку­рэн­та­здоль­насць цэ­лых га­лін на­цы­я­наль­най эка­но­мі­кі. Ра­зам з тым за­меж­ная прак­ты­ка па­каз­вае, што ў шэ­ра­гу раз­ві­тых кра­ін у 2012 го­дзе ін­вес­ты­цыі ў да­сле­да­ван­ні і рас­пра­цоў­кі да аб'­ёмаў про­да­жаў скла­лі па не­ка­то­рых га­лі­нах ад 0,6% да 14% на су­му ад 11 млн еў­ра (вы­твор­часць па­пе­ры і дрэ­ва­ап­ра­цоў­ка ў Шве­цыі ) да 9,5 млрд еў­ра (аў­та­ма­бі­ле­бу­да­ван­не ў Гер­ма­ніі). Вось ліч­бы, на якія хо­ча за­ры­ен­та­ваць рэ­гу­ля­тар сва­іх па­да­печ­ных.

За

трат­наале ка­рыс­на

Па­ста­но­ва па­трэб­ная, ні­хто не спра­ча­ец­ца. Але як бу­дзем ад­роз­ні­ваць іна­ва­цыі ад бес­тал­ко­вас­ці і ні­ко­му не­па­трэб­ных рас­пра­цо­вак? «А на­конт фі­нан­са­ван­ня «пус­ты­шак» я вось што ска­жу: для та­го, каб штось­ці пра­фі­нан­са­ваць, трэ­ба аб­грун­та­ваць, на­вош­та гэ­та па­трэб­на, — га­во­рыць на­чаль­нік упраў­лен­ня на­ву­кі і іна­ва­цый­най па­лі­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі Бе­ла­ру­сі Дзміт­рый Круп­скі. — І я да­пус­каю, што бу­дуць ней­кія асоб­ныя вы­пад­кі. Яны заў­сё­ды ёсць. Паў­сюль ёсць мах­ля­ры. Але ў прын­цы­по­вым пла­не сут­насць нар­ма­ты­ву ў тым, што кі­раў­ні­кі дзярж­прад­пры­ем­стваў вы­му­ша­ны бу­дуць зай­мац­ца фі­нан­са­ван­нем та­кіх рас­пра­цо­вак. Бо да­гэ­туль ні­я­ка­га аба­вяз­ку па ўклад­ван­ні гро­шай у іна­ва­цыі не бы­ло. А тут ра­ды не ра­ды — му­сіш ра­біць. Ты па­ві­нен бу­дзеш да­ваць спра­ва­зда­чу аб гэ­тым. Ка­лі нех­та скар­дзіц­ца на праб­ле­мы з раз­груз­кай скла­доў, ад­ра­зу ста­но­віц­ца зра­зу­ме­ла — прос­та ня­ма кан­ку­рэн­та­здоль­най пра­дук­цыі». Ці з'я­вяц­ца на прад­пры­ем­ствах за­дум­кі, пра­па­но­вы і экс­пе­ры­мен­ты, ка­лі яны пра­ца­ва­лі столь­кі га­доў, не ду­ма­ю­чы пра ней­кія іна­ва­цыі? «Ка­лі ў прад­пры­ем­ства ня­ма ідэй, гэ­та зна­чыць, што ў яго ня­ма перс­пек­ты­вы, — ад­каз­вае прад­стаў­нік Мі­нэ­ка­но­мі­кі. — Яно прос­та не ба­чыць, ку­ды трэ­ба раз­ві­вац­ца. Та­му ра­на ці поз­на прый­дзе да банк­руц­тва. Ка­лі ты не аб­наў­ля­еш асар­ты­мент­ны рад, то, ад­па­вед­на, пра­дук­цыя твая не пра­да­ец­ца ці пра­да­ец­ца сла­ба. Той, хто ра­зу­мее сэнс та­кіх укла­дан­няў, не мае праб­лем з вы­пла­тай зар­плат. За­сва­ен­не но­вай вы­твор­час­ці ці тэх­на­ло­гіі — гэ­та заў­сё­ды за­трат­на. Ме­на­ві­та кан­ку­рэн­цыя вы­му­шае іс­ці на та­кія за­тра­ты. Але без гэ­та­га вы­жыць так­са­ма не­маг­чы­ма. У лю­бым вы­пад­ку, са­мае га­лоў­нае, што ця­пер тыя, хто мо­жа і хо­ча неш­та зра­біць, атры­ма­юць маг­чы­масць мець фі­нан­са­ван­не для сва­іх ідэй».

Да­рэ­чы, тэр­мін дзе­ян­ня па­ста­но­вы — 10 га­доў. Яна ўсту­пае ў сі­лу праз тры ме­ся­цы пас­ля афі­цый­на­га апуб­лі­ка­ван­ня.

«Бел­Бія­гра­дам» цяпер зай­ма­ец­ца Ака­дэ­мія на­вук

Для фар­мі­ра­ван­ня і раз­віц­ця вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі ёсць і шэ­раг ін­шых да­ку­мен­таў. На­прык­лад, для раз­віц­ця ІТ-ін­дуст­рыі Мі­нэ­ка­но­мі­кі пад­рых­та­ва­ла пра­ект ука­за, які пра­ду­гледж­вае маг­чы­масць вы­ка­ры­стан­ня рэ­зі­дэн­та­мі Пар­ка вы­со­кіх тэх­на­ло­гій ін­тэр­нэт-пля­цо­вак для про­да­жу сва­іх пра­грам­ных пра­дук­таў. Зараз пра­ект ука­за зна­хо­дзіц­ца на раз­гля­дзе ў Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та. «Для на­шай кра­і­ны гэ­ты да­ку­мент мае рэ­ва­лю­цый­ны ха­рак­тар, бо да­зва­ляе дыс­тан­цый­на, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы ін­тэр­нэт-рэ­сур­сы, за­раб­ляць ад про­да­жу за кошт за­пам­поў­кі тых ці ін­шых пра­грам», — рас­тлу­ма­чыў Дзміт­рый Круп­скі.

Так­са­ма ў Бе­ла­ру­сі пры­ня­та і рэа­лі­зу­ец­ца Кан­цэп­цыя фар­мі­ра­ван­ня і раз­віц­ця на­на­ін­дуст­рыі — стра­тэ­гіч­ны да­ку­мент, які вы­зна­чае кан­цэп­ту­аль­ныя па­ды­хо­ды і кан­крэт­ныя ме­ра­пры­ем­ствы па фар­мі­ра­ван­ні гэ­тай вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­най га­лі­ны на блі­жэй­шыя га­ды.

Акра­мя та­го, Мі­нэ­ка­но­мі­кі су­мес­на з за­ці­каў­ле­ны­мі ба­ка­мі пад­рых­та­ва­на Кан­цэп­цыя раз­віц­ця авія­цый­най пра­мыс­ло­вас­ці да 2020 го­да.

На пра­ця­гу дзе­вя­ці ме­ся­цаў 2013 го­да Мі­нэ­ка­но­мі­кі вя­ло пад­рых­тоў­чую ра­бо­ту па ства­рэн­ні На­цы­я­наль­на­га на­ву­ко­ва-тэх­на­ла­гіч­на­га пар­ка «Бел­Бія­град». Быў пад­рых­та­ва­ны пра­ект ука­за Прэ­зі­дэн­та, па­да­бра­ны зя­мель­ны ўчас­так для раз­мя­шчэн­ня інф­ра­струк­тур­на­га комп­лек­су «Бія­град Мінск», пра­ве­дзе­ны па­пя­рэд­нія тэх­ні­ка-эка­на­міч­ныя пра­лі­кі, на­ме­ча­ны ўдзель­ні­кі кі­ру­ю­чай кам­па­ніі пар­ка. У каст­рыч­ні­ку 2013-га па вы­ні­ках на­ра­ды ва ўра­дзе да­лей­шая пра­ца па ства­рэн­ні «Бел­Бія­град» бы­ла ўскла­дзе­на на НАН Бе­ла­ру­сі па іні­цы­я­ты­ве са­мой Ака­дэ­міі на­вук.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.