Вы тут

Да­гнія Ла­цэ-Атэ, кон­сул Лат­віі ў Ві­цеб­ску: «Су­сед — са­мы леп­шы сва­як»


Ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» па­шан­ца­ва­ла пер­шым узяць ін­тэр­в'ю ў ця­пе­раш­ня­га кон­су­ла Лат­віі на­пя­рэ­дад­ні юбі­лею кон­суль­ства, які бу­дзе свят­ка­вац­ца ў са­ка­ві­ку. Дып­ла­ма­тыч­нае прад­стаў­ніц­тва пра­цуе ў бу­дын­ку бы­ло­га дзі­ця­ча­га сад­ка ў са­мым цэнт­ры го­ра­да. Тут афарм­ля­юць ві­зы для па­ез­дак у Лат­вію, а так­са­ма ў Эс­то­нію, Поль­шчу, Фран­цыю, Ні­дэр­лан­ды, Сла­ве­нію, Іс­па­нію.

Кі­руе кон­суль­ствам Да­гнія Ла­цэ-Атэ, аба­яль­ная жан­чы­на з па­чуц­цём гу­ма­ру. Яна шчы­ра лю­біць Ві­цебск. Дып­ла­мат­ка — член між­ура­да­вай ка­мі­сіі па эка­на­міч­ных, на­ву­ко­вых і ганд­лё­вых су­вя­зях, ма­гістр па­лі­тыч­ных і юры­дыч­ных на­вук, дак­та­рант эка­на­міч­ных на­вук. Да гэ­та­га ча­су вы­кла­дае ва ўні­вер­сі­тэ­це ў Лат­віі — на фа­куль­тэ­це эка­но­мі­кі, ка­фед­ры між­на­род­ных эка­на­міч­ных су­вя­зяў. Ву­чыць сту­дэн­таў вес­ці пе­ра­мо­вы. Кон­сул вы­дат­на ва­ло­дае рус­кай мо­вай. Ска­за­ла, што гэ­та за­слу­га яе на­стаў­ні­цы рус­кай мо­вы ў гім­на­зіі.

Што здзі­ві­ла да па­чат­ку ін­тэр­в'ю: спа­да­ры­ня Ла­цэ-Атэ са­ма су­стрэ­ла ка­рэс­пан­дэн­та на пер­шым па­вер­се кон­суль­ства, без да­па­мо­гі пад­на­ча­ле­ных па­час­та­ва­ла ка­вай.

— Спа­да­ры­ня Ла­цэ-Атэ, ня­ўжо ў вас ня­ма па­моч­ні­ка, сак­ра­та­ра?

— Па­вер­це, мы ста­ра­ем­ся, каб мак­сі­мум на­шых су­пра­цоў­ні­каў вы­кон­ва­лі га­лоў­ную за­да­чу лю­бо­га кон­суль­ска­га прад­стаў­ніц­тва: афарм­ля­лі ві­зы, вы­ра­ша­лі пы­тан­ні, звя­за­ныя з ін­та­рэ­са­мі гра­ма­дзян Лат­віі. Я і са­ма гэ­тым зай­ма­ю­ся што­дня. У на­шым кон­суль­стве ў боль­шас­ці вы­пад­каў да­ку­мен­ты для атры­ман­ня ві­зы афарм­ля­юц­ца на пра­ця­гу 5 ра­бо­чых дзён. Мы са­мі са­бе вы­зна­чы­лі та­кі тэр­мін. А на­огул шэн­ген­скі ві­за­вы ко­дэкс пра­ду­гледж­вае вы­да­чу віз на пра­ця­гу 15 дзён. Але мы мо­жам вы­даць ві­зу хут­чэй, ка­лі ня­ма не­аб­ход­нас­ці да­лей­шых пра­ве­рак. На­прык­лад, ка­лі не трэ­ба за­пыт­ваць ней­кія да­ку­мен­ты, каб пе­ра­ка­нац­ца ў тым, што мэ­та па­езд­кі са­праўд­ная.

— І шмат тых, ка­го ле­тась су­пра­цоў­ні­кі кон­суль­ства «не вы­пус­ці­лі» ў Еў­ра­са­юз?

— Ад­моў бы­ло ня­шмат. Га­вор­ка ідзе пра дзя­сят­кі лю­дзей. Бы­вае, што ча­ла­век прос­та не мо­жа рас­тлу­ма­чыць: ку­ды ён едзе, што ён бу­дзе ра­біць у кра­і­нах зо­ны Шэн­ген.

— На­пэў­на, ёсць ня­ма­ла вы­пад­каў, ка­лі лю­дзі, якія звяр­та­юц­ца ў кон­суль­ства, каб афор­міць ві­зу, на­огул не ра­зу­ме­юць ню­ан­сы шэн­ген­скіх да­моў­ле­нас­цяў?

— Так. Не­ка­то­рыя ду­ма­юць, што, каб пры­ехаць у Гер­ма­нію, мож­на афор­міць ві­зу ў Поль­шчу, бо яна по­бач. По­тым, мо­жа, за­хо­ча яшчэ на адзін дзень за­ехаць у Та­лін — гэ­та маг­чы­ма. Але, уліч­ва­ю­чы, што га­лоў­ная кра­і­на на­вед­ван­ня — Лат­вія, трэ­ба па­да­ваць да­ку­мен­ты на атры­ман­не ві­зы ў лат­вій­скіх кон­суль­скіх прад­стаў­ніц­твах. Ка­лі гра­ма­дзя­нін пла­нуе па­да­рож­жа па Еў­ро­пе, на­вед­ва­ю­чы не­каль­кі кра­ін з пры­бліз­на ад­ноль­ка­вым зна­хо­джан­нем па ча­се, та­ды ён па­дае да­ку­мен­ты ў па­соль­ства той кра­і­ны, якая з'яў­ля­ец­ца пер­шай пры ўез­дзе. Ад­сюль і бы­вае час­та мі­тус­ня: ка­лі ча­ла­век пла­нуе на­ве­даць не­каль­кі кра­ін. І цяж­ка вы­зна­чыць, якая кра­і­на для яго з'яў­ля­ец­ца «га­лоў­най».

— А ці не пра­сцей гра­ма­дзя­ні­ну Бе­ла­ру­сі, які са­ма­стой­на хо­ча «пра­ка­ціц­ца» па Еў­ра­са­ю­зе, за­пла­ціць ту­рыс­тыч­най фір­ме, каб яна за па­раў­наль­на не­ма­лыя гро­шы афор­мі­ла ві­зу?

— Я ні ў якім ра­зе не раю звяр­тац­ца да па­слуг ту­рыс­тыч­ных фір­маў, ка­лі ча­ла­век не збі­ра­ец­ца ад­пра­віц­ца ў якас­ці ту­рыс­та ў па­езд­ку, якая ар­га­ні­зу­ец­ца ту­рыс­тыч­най фір­май. Та­му што, па-пер­шае, да­ку­мен­ты па­да­ваць за ка­го-не­будзь у кон­суль­ства ма­юць пра­ва толь­кі акрэ­ды­та­ва­ныя ту­рыс­тыч­ныя фір­мы. Іх не так ужо і шмат — кры­ху больш як 10. Пры гэ­тым ёсць фір­мы, якія бя­руц­ца пад­рых­тоў­ваць да­ку­мен­ты для атры­ман­ня ві­зы без афарм­лен­ня ту­рыс­тыч­на­га ваў­ча­ра і про­сяць за гэ­та, на­прык­лад, 200 еў­ра — гэ­та не­ле­галь­ныя дзей­насць і па­ся­рэд­ніц­тва. Мы ста­ра­ем­ся з гэ­тым зма­гац­ца: ад­маў­ля­ем та­кім фір­мам у акрэ­ды­та­цыі. У лю­бым вы­пад­ку ад­каз­насць за да­ку­мен­ты, якія па­да­юц­ца ў кон­суль­ства, ня­се ча­ла­век, які хо­ча па­ехаць у Еў­ра­са­юз.

— Коль­кі жы­ха­роў Ві­цеб­скай воб­лас­ці ле­тась афор­мі­лі ві­зы ў ва­шым кон­суль­стве?

— Вы­да­лі ка­ля 20 ты­сяч віз — гэ­та да­стат­ко­ва шмат для на­шых тэх­ніч­ных маг­чы­мас­цяў і вель­мі вя­лі­кая на­груз­ка на су­пра­цоў­ні­каў, бо іх уся­го 6. Для па­раў­на­ння, у 2012 го­дзе афор­мі­лі пры­клад­на 8 ты­сяч віз. Ка­лі ўсе да­ку­мен­ты ў па­рад­ку, ві­зу атры­маць не так скла­да­на. Да­ку­мен­ты пры­ма­юц­ца па па­пя­рэд­нім за­пі­се. На сай­це кон­суль­ства ёсць уся не­аб­ход­ная ін­фар­ма­цыя. У тым лі­ку і пра тое, ка­лі мож­на па­тэ­ле­фа­на­ваць, прый­сці ў кон­суль­ства, каб за­пі­сац­ца на па­да­чу да­ку­мен­таў аса­біс­та.

— А ці ёсць ся­род су­пра­цоў­ні­каў гра­ма­дзя­не Бе­ла­ру­сі? Ці мож­на, на­прык­лад, мне, жы­ха­ру Ві­цеб­ска, улад­ка­вац­ца да вас на пра­цу?

— На жаль, у нас ця­пер ня­ма ва­кант­ных мес­цаў. У асноў­ным су­пра­цоў­ні­кі кон­суль­ства — служ­бо­выя асо­бы, якія пры­яз­джа­юць пра­ца­ваць з Лат­віі. У лю­бым вы­пад­ку вам да­вя­дзец­ца вы­ву­чыць ла­тыш­скую мо­ву.

— Я ба­чу за­ру­чаль­ны пярс­цё­нак на ва­шай ру­цэ. Ваш муж так­са­ма пра­цуе ў кон­суль­стве?

— Не. Муж — ка­пі­тан мар­скіх яхт. Да­рэ­чы, мы і па­зна­ё­мі­лі­ся з ім на яго ях­це з да­па­мо­гай на­шых агуль­ных сяб­роў. Ён шмат ча­су пра­во­дзіць са мной — у Ві­цеб­ску. Не, ён не пра­цуе ў ва­шым го­ра­дзе. Бо не мае пра­ва, па­коль­кі не з'яў­ля­ец­ца част­кай пра­цоў­на­га рын­ку Бе­ла­ру­сі, а зна­хо­дзіц­ца тут як муж дып­ла­мат­кі.

— Як гэ­та зра­зу­мець: «не з'яў­ля­ец­ца част­кай пра­цоў­на­га рын­ку Бе­ла­ру­сі»?

— Не мае пра­ва «ады­маць» пра­цу ў ва­шых зем­ля­коў. Для гэ­та­га трэ­ба бы­ло б атрым­лі­ваць да­звол Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі.

— А ці бы­лі вы­пад­кі, ка­лі ва­шы пад­на­ча­ле­ныя ўсту­па­лі ў шлюб з гра­ма­дзя­на­мі на­шай кра­і­ны?

— Не, хоць гэ­та не за­ба­ро­не­на. У Ві­цеб­ску на­ра­дзі­ла­ся дзяў­чын­ка, баць­кі якой у нас пра­ца­ва­лі. Яны ўжо з'е­ха­лі, але ў па­свед­чан­ні аб на­ра­джэн­ні на­заўж­ды за­ста­нец­ца за­піс аб на­ра­джэн­ні ў ва­шым го­ра­дзе.

— Ці шмат гро­шай лат­вій­скія біз­нес­ме­ны ўкла­лі ў рэа­лі­за­цыю су­мес­ных пра­ек­таў на тэ­ры­то­рыі Ві­цеб­скай воб­лас­ці? Коль­кі ў нас пра­цуе прад­пры­ем­стваў са стап­ра­цэнт­на лат­вій­скім ка­пі­та­лам?

— На жаль, па­куль ня­шмат ін­фар­ма­цый­ных пад­стаў, каб га­ва­рыць пра гэ­та. Ня­даў­на ў Ві­цеб­ску прай­шоў ін­вес­ты­цый­ны фо­рум. Бы­лі там прад­стаў­ні­кі Лат­віі. Што ты­чыц­ца ін­вес­ты­цый з Лат­віі, у ма­іх зем­ля­коў ёсць на­мер ства­рыць «кроп­ку» для вы­пра­цоў­кі бія­га­зу ў Брас­лаў­скім ра­ё­не. Лат­вій­скі біз­нес «кан­цэнт­ру­ец­ца» ў Мін­ску. Але ёсць доб­рыя рэ­гі­я­наль­ныя пры­кла­ды су­пра­цоў­ніц­тва ў сфе­ры ту­рыз­му. У Ві­цебск пры­яз­джа­юць ту­рыс­ты з Лат­віі, і на­ад­ва­рот. Не­каль­кі лат­вій­скіх тур­фір­маў уклю­чы­лі Ві­цеб­скую воб­ласць у свае марш­ру­ты. Мож­на зі­мой на Мас­ле­ні­цу да вас пры­ехаць і ле­там на роз­ныя фес­ты­ва­лі... Шмат ту­рыс­таў з Лат­віі бу­дзе на чэм­пі­я­на­це све­ту па ха­кеі.

— А вы спор­там за­хап­ля­е­це­ся?

— Уваж­лі­ва са­чы­ла за вы­ступ­лен­нем ла­ты­шоў на Алім­пі­я­дзе. Але са­ма не спарт­смен­ка, я зай­ма­ла­ся на­род­ны­мі тан­ца­мі, вы­сту­па­ла на свя­тах, фес­ты­ва­лях. Мне па­да­ба­ец­ца фальк­лор.

— Бы­ло пры­ем­на ба­чыць вас у ві­цеб­скім пар­ку ад­па­чын­ку, дзе вы ву­чы­лі бе­ла­ру­сак плес­ці вян­кі!

— Так, гэ­та бы­ло на свя­це Лі­го — ана­ла­гу бе­ла­рус­ка­га Ку­пал­ля. Яно прай­шло ў рам­ках транс­гра­ніч­на­га пра­ек­та су­пра­цоў­ніц­тва га­ра­доў Ві­цебск і Даў­гаў­пілс. Пад­час пад­рых­тоў­кі ме­ра­пры­ем­ства я да­ве­да­ла­ся, што ма­ла хто ця­пер умее плес­ці вян­кі. З за­да­валь­нен­нем узя­ла­ся ву­чыць...

— На­коль­кі я па­мя­таю, дзя­ку­ю­чы гэ­та­му транс­гра­ніч­на­му пра­ек­ту су­пра­цоў­ніц­тва пры да­па­мо­зе Еў­ра­са­ю­за бы­ла ад­ра­ман­та­ва­на сцэ­на ві­цеб­ска­га пар­ку ад­па­чын­ку. Якія су­мес­ныя між­на­род­ныя пра­ек­ты з удзе­лам лат­вій­ска­га бо­ку ажыц­цяў­ля­юц­ца ў Ві­цеб­скай воб­лас­ці?

— Не­каль­кі га­доў па­спя­хо­ва рэа­лі­зу­юц­ца між­на­род­ныя пра­ек­ты «Еў­ра­рэ­гі­ён «Азёр­ны край» і «Бе­ла-Дзві­на». Су­мес­на з му­зея­мі М. Рот­ка ў Даў­гаў­піл­се і М. Ша­га­ла ў Ві­цеб­ску тур­фір­мы пра­цу­юць над ства­рэн­нем агуль­на­га ту­рыс­тыч­на­га марш­ру­ту, каб, на­прык­лад, ту­рыст з Гер­ма­ніі, які пры­яз­джае ў му­зей су­свет­на вя­до­ма­га мас­та­ка Мар­ка Рот­ка ў Лат­віі, змог пра­ехаць яшчэ кі­ла­мет­раў 200 да Ві­цеб­ска. Або ра­сі­я­нін, каб уба­чыў спа­чат­ку ў Ві­цеб­ску дом-му­зей і гра­фі­ку Ша­га­ла, по­тым па­ехаў у Лат­вію...

Ві­цебск — па­бра­цім Даў­гаў­піл­са. У рам­ках су­пра­цоў­ніц­тва рэа­лі­зоў­ва­юц­ца роз­ныя су­мес­ныя транс­гра­ніч­ныя пра­ек­ты. Адзін з іх ня­даў­на за­вяр­шыў­ся: «Ві­цебск—Даў­гаў­пілс — куль­тур­нае су­пра­цоў­ніц­тва». У лі­ку ін­ша­га бы­лі ар­га­ні­за­ва­ны кан­цэр­ты, аб­мен ха­рэо­гра­фа­мі, май­стар-кла­сы.

У му­зея Ша­га­ла і кон­суль­ства вель­мі плён­нае су­пра­цоў­ніц­тва. На­прык­лад, кож­ны год у ліс­та­па­дзе ў гэ­тым ві­цеб­скім му­зеі вы­стаў­ля­юц­ца пра­цы лат­вій­скіх мас­та­коў.

Так­са­ма цес­на су­пра­цоў­ні­ча­ем з Ві­цеб­скай аб­лас­ной фі­лар­мо­ні­яй у рэа­лі­за­цыі пра­ек­та «Доб­ры дзень, му­зы­ка». Лат­вій­скія вы­ка­наў­цы вы­сту­па­юць у фі­лар­мо­ніі. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та ў фі­лар­мо­ніі да 1998 го­да раз­мя­шча­ла­ся ў не­каль­кіх па­ко­ях на­ша кон­суль­ства.

Вы­ра­шы­лі, што з ар­га­ні­за­та­ра­мі фес­ты­ва­лю «Брас­лаў­скія за­рні­цы» бу­дзем су­пра­цоў­ні­чаць. У Брас­ла­ве яшчэ да вай­ны пра­во­дзі­лі­ся ха­ра­выя асамб­леі. Спа­дзя­ю­ся, на чар­го­вы фес­ты­валь пры­едуць не­каль­кі на­шых вяр­хоў­ных ды­ры­жо­раў.

— Вы па­мя­та­е­це сваё пер­шае ўра­жан­не ад Ві­цеб­ска?

— Упер­шы­ню ў Ві­цеб­ску бы­ла ў 2011 го­дзе. Мне ад­ра­зу спа­да­ба­лі­ся га­ра­джа­не — тым, што яны вель­мі доб­ра­зыч­лі­выя і шчы­рыя. У кра­ме, на ву­лі­цы не прос­та ўсмі­ха­юц­ца, але і да­па­ма­га­юць. На­прык­лад, мне трэ­ба бы­ло за­пла­ціць за па­куп­ку, але я за­мест 1 ты­ся­чы руб­лёў да­ла пра­даў­цу 50 ты­сяч руб­лёў. І мне яна па­тлу­ма­чы­ла, што я пе­ра­блы­та­ла ку­пю­ры... Што пры­ем­на здзіў­ляе ў Ві­цеб­ску? Мож­на спы­таць у кра­ме: ці ёсць пэў­ная рэч, якая мне па­трэб­на, і ка­лі ня­ма, то пра­даў­цы з ра­дас­цю пад­ка­жуць, дзе ёсць. Ха­ця вы­хо­дзіць, што гэ­та «пра­ца» на біз­нес кан­ку­рэн­таў?

Мне ў Ві­цеб­ску не страш­на ха­дзіць ад­ной. Больш за тое, па­коль­кі кож­ны дзень ба­чу сот­ні віз з фо­та, ка­лі іду па ву­лі­цы, мне зда­ец­ца, што мне ўсе су­стрэч­ныя зна­ё­мыя.

— А што вам не ім­па­нуе ў звыч­ках га­ра­джан?

— Бы­вае, ар­га­ні­за­цый­ныя і пра­цоў­ныя пы­тан­ні вы­ра­ша­юц­ца ў апош­ні мо­мант. Мне гэ­та цяж­ка зра­зу­мець, я пры­вык­ла вы­ра­шаць пы­тан­ні за­га­дзя. Ма­быць, агу­чу вя­до­мую цы­та­ту: «Жы­веш у Ры­ме — дзей­ні­чай, як рым­ля­нін». Да гэ­та­га трэ­ба прос­та пры­вы­каць.

— А ча­го, на ваш по­гляд, не ха­пае Ві­цеб­ску для та­го, каб больш «за­раб­ляць на ту­рыс­тах»? Мо­жа, ка­вяр­няў?

— І іх так­са­ма, але яны па­він­ны ад­чы­няц­ца ў пер­шую чар­гу для га­ра­джан. І, ка­лі бу­дуць па­пу­ляр­ныя, там «зной­дзец­ца мес­ца» і для ту­рыс­таў. Па та­кім прын­цы­пе раз­ві­ва­ец­ца рэ­ста­ран­ны біз­нес і ў Ры­зе. Да­рэ­чы, за­ўва­жы­ла, што ў Бе­ла­ру­сі ня­ма тра­ды­цыі час­та пра­во­дзіць час у ка­вяр­нях і рэ­ста­ра­нах. Ня­ма та­кой звыч­кі, лю­дзі ку­ха­раць до­ма... Шка­да, што ў Ві­цеб­ску ёсць толь­кі ад­на ка­вяр­ня, дзе доб­рая ка­ва. Мне, ры­жан­цы, не па­да­ба­ец­ца піць рас­пу­шчаль­ную ка­ву. Не ха­пае мне і ла­тыш­скай вы­печ­кі.

У вас шмат куль­тур­ных ба­гац­цяў, якія па­куль што пры­ез­джа­му цяж­ка знай­сці. На­прык­лад, ту­рыст, ка­рыс­та­ю­чы­ся да­вед­ні­кам, зной­дзе цэрк­вы, му­зей Ша­га­ла. А што да­лей? У Ві­цеб­ску я ве­даю толь­кі дзве су­ве­нір­ныя кра­мы. «Сла­вян­скі ба­зар» і ін­шыя свя­ты — гэ­та ўсё вы­дат­на: на ву­лі­цах пра­цу­юць і ганд­лю­юць ра­мес­ні­кі, мас­та­кі. А па-за свя­та­мі? Скла­да­на ін­ша­зем­цу знай­сці са­ма­стой­на да­мы ра­мес­ні­каў і гэ­так да­лей. Але, ду­маю, што Ві­цебск на пра­віль­ным шля­ху. Ве­даю пра пла­ны па раз­віц­ці ту­рыс­тыч­на­га па­тэн­цы­я­лу го­ра­да, уклю­ча­ю­чы ад­крыц­цё цэнт­ра ра­мяст­ва. Гэ­та ство­рыць шмат но­вых маг­чы­мас­цяў.

— Якой вы ба­чы­це сваю асноў­ную за­да­чу на па­са­дзе кон­су­ла?

— Пра­ца­ваць у кра­і­не-су­сед­цы вель­мі важ­на для дып­ла­ма­та. Бо су­сед — са­мы леп­шы сва­як. Час­та чую: маў­ляў, у са­вец­кі час быў у Ры­зе, Даў­гаў­піл­се, ву­чыў­ся... Але ж гэ­тыя і ін­шыя га­ра­ды ні­ку­ды «не знік­лі». Пры­ем­на заў­сё­ды чуць, што ча­ла­век га­доў праз 20 зноў па­ехаў у Лат­вію і су­стрэў­ся там з род­ны­мі, сяб­ра­мі. І з'е­хаў з доб­рым ура­жан­нем. Мая пра­ца ў кра­і­не-су­сед­цы і на­кі­ра­ва­на ў пер­шую чар­гу, каб зблі­зіць су­се­дзяў. Імк­ну­ся, каб па­між Ві­цеб­скай воб­лас­цю і Лат­ві­яй сяб­роў­скія су­вя­зі раз­ві­ва­лі­ся.

— Вы ву­чы­це бе­ла­рус­кую мо­ву?

— Ма­гу сва­бод­на чы­таць па-бе­ла­рус­ку не­аб­ход­ныя мне да­ку­мен­ты, гля­дзець пе­ра­да­чы. Але раз­маў­ляць — не. Лі­чу, што ка­лі бу­ду мець ста­сун­кі, як у вас ка­жуць, «на тра­сян­цы», аб­ра­жу лю­дзей, якія вы­дат­на ва­ло­да­юць бе­ла­рус­кай мо­вай. На­пэў­на, так і не вы­ву­чу доб­ра бе­ла­рус­кую мо­ву. Наш за­кон аб дып­ла­ма­тыч­най служ­бе пра­ду­гледж­вае ра­та­цыю кад­раў — праз 3 га­ды, і мне за­стаў­ся год пра­цы ў Ві­цеб­ску. Але, пры­нам­сі, за­ха­ваю ўспа­мін аб пры­го­жым гу­чан­ні бе­ла­рус­кай мо­вы.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Да­вед­ка «Звяз­ды»

Пас­ля раз­ва­лу СССР пер­шае ў све­це і да гэ­та­га ча­су адзі­нае ў Ві­цеб­ску кон­суль­ства Рэс­пуб­лі­кі Лат­віі ад­кры­ла­ся ў 1994 го­дзе. Ма­ла хто ве­дае, што кон­суль­ства пра­ца­ва­ла ў Ві­цеб­ску, па­чы­на­ю­чы з са­ка­ві­ка 1925 го­да да па­чат­ку 1930-х га­доў. Ці­ка­ва, што кон­сул Гер­ма­ніс Пун­га, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы дып­ла­ма­тыч­ную пош­ту, пе­ра­да­ваў ліс­ты Рэ­пі­на, ад­ра­са­ва­ныя да­чцэ. Яна ў той час жы­ла ў ся­дзі­бе пад Ві­цеб­скам, а ге­ні­яль­ны мас­так — у Фін­лян­дыі. Дып­ла­мат так­са­ма па­спры­яў, каб дач­ка мас­та­ка ў ча­сы «рас­ку­лач­ван­ня» змаг­ла вы­ехаць да баць­кі.

Пер­шы ў пост­са­вец­кі час кон­сул Лат­віі спа­дар Кру­зэ быў у Ві­цеб­ску, мож­на ска­заць, «зор­кай»: усё ж адзі­ны дып­ла­мат. Тым больш жа­на­ты з бе­ла­рус­кай і ў свой час пра­ца­ваў элект­ры­кам на прад­пры­ем­стве «Ві­цязь». Па­мя­та­ец­ца, ві­цеб­скі вы­твор­ца ал­ка­голь­най пра­дук­цыі та­ды асво­іў вы­пуск но­вай га­рэл­кі — «Кон­сул». Ста­ра­жы­лы го­ра­да, вя­до­ма, доб­ра па­мя­та­юць, што вы­ява муж­чы­ны з ба­ра­дой на эты­кет­цы вель­мі на­гад­ва­ла про­філь спа­да­ра Кру­зэ. Ця­пер ён — су­пра­цоў­нік Рыж­скай ду­мы, ча­сам пры­яз­джае ў Ві­цебск.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.