Вы тут

На­пі­шы гіс­то­рыю. Сям'і ці кра­і­ны


Ар­хіў­ныя да­ку­мен­ты Брэсц­кай і Гро­дзен­скай абласцей ця­пер ста­лі больш да­ступ­ны­мі. Іх ма­тэ­ры­я­лы ўвай­шлі ў да­вед­нік «Поль­шча—Бе­ла­русь. Су­поль­ная гіс­та­рыч­ная спад­чы­на. Кі­раў­ніц­тва па ар­хіў­ных ма­тэ­ры­я­лах 1918—1939 га­доў».

2Кні­га вый­шла ў мі­ну­лым го­дзе і бы­ла прэ­зен­та­ва­на ў Вар­ша­ве. Ад­нак ака­за­ла­ся, што яна ці­ка­вая і бе­ла­рус­ка­му чы­та­чу. Та­му яе ства­раль­ні­кі ад­ра­зу пры­зна­лі сваю па­мыл­ку: яна вы­пу­шча­на толь­кі на поль­скай мо­ве, а вар­та бы­ло б яшчэ і на бе­ла­рус­кай. Над вы­дан­нем пра­ца­ва­лі поль­скія і бе­ла­рус­кія гіс­то­ры­кі і ар­хі­віс­ты Эва Ра­соў­ская, Аляк­сандр Ва­бі­шчэ­віч, Аляк­сандр Сма­лян­чук і Ана­толь Вя­лі­кі. Гэ­тыя ж лю­дзі бы­лі на прэ­зен­та­цыі кні­гі, што зу­сім ня­даў­на ад­бы­ла­ся і ў Бе­ла­ру­сі — у Цэнт­раль­най на­ву­ко­вай біб­лі­я­тэ­цы імя Яку­ба Ко­ла­са На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук.

Док­тар гіс­та­рыч­ных на­вук, пра­фе­сар, за­гад­чык ка­фед­ры гіс­то­рыі, куль­ту­ры і рэ­лі­гіі Брэсц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Алесь ВА­БІ­ШЧЭ­ВІЧ ад­зна­чыў, што ства­рэн­не та­ко­га да­вед­ні­ка — уні­каль­ная пра­ца, ана­ла­гаў якой ра­ней не бы­ло. Уся­го апра­ца­ва­лі 336 фон­даў — а гэ­та 402 000 адзі­нак да­ку­мен­таў. Яны прад­стаў­ля­юць Па­лес­кае ва­я­вод­ства, Ба­ра­на­віц­кі па­вет На­ва­груд­ска­га ва­я­вод­ства і ін­шыя тэ­ры­то­рыі, ця­пер су­меж­ныя з на­шы­мі за­ход­ні­мі аб­лас­ця­мі.

Тэ­ма­ты­ка пра­гле­джа­ных і сіс­тэ­ма­ты­за­ва­ных да­ку­мен­таў, па сло­вах Ва­бі­шчэ­ві­ча, над­звы­чай раз­на­стай­ная. Ёсць шмат та­кіх, якія звя­за­ны з дзей­нас­цю ор­га­наў па­лі­цыі, вой­ска. Ёсць да­ку­мен­ты пра міг­ра­цыю мяс­цо­вых жы­ха­роў па ўсім све­це. Ма­юц­ца звест­кі пра рэ­па­тры­я­цыю і вяр­тан­не пас­ля вай­ны, па­пе­ры з су­доў і пра­ку­ра­ту­ры. Пры­чым мно­гія з гэ­тых звес­так бы­лі рас­сак­рэ­ча­ны. Фі­нан­са­выя, пад­атко­выя ор­га­ны, са­цы­яль­нае за­бес­пя­чэн­не, сель­ская, ляс­ная гас­па­дар­ка — пры жа­дан­ні, пад­стаў для да­сле­да­ван­няў над­звы­чай мно­га. За­хоў­ва­юц­ца да­ку­мен­ты гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый, уста­ноў аду­ка­цыі, ахо­вы зда­роўя, тыя, што пры­све­ча­ны струк­ту­рам кан­фе­сій і мно­гія ін­шыя. У гэ­тых ар­хі­вах мож­на ўба­чыць паш­парт Ка­ра­ля Ра­дзі­ві­ла, пра­шэн­не на раз­мя­шчэн­не звя­рын­ца «Ка­ро­на» і цыр­ка-ша­пі­то «Арэ­на» і на­ват бан­каў­скія даў­гі.

Ві­да­воч­на, што ўсе гэ­тыя да­ку­мен­ты з тых ча­соў, ка­лі част­ка на­шай кра­і­ны ўва­хо­дзі­ла ў склад Поль­шчы. На­шы гіс­то­рыі на пра­ця­гу ста­год­дзяў бы­лі цес­на зні­та­ва­ныя, за­ўва­жыў Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол Поль­шчы ў Бе­ла­ру­сі Ле­шэк ША­РЭП­КА,

які пры­сут­ні­чаў на прэ­зен­та­цыі да­вед­ні­ка ў Мін­ску. Ад­нак ён ад­зна­чыў, што бе­ла­ру­сы не так шмат ува­гі звяр­та­юць на гіс­то­рыю кра­і­ны-су­сед­кі:

— Для мя­не дзіў­на, што я да­гэ­туль не ба­чыў ні­вод­най гіс­то­рыі Поль­шчы, на­пі­са­най бе­ла­ру­сам, — яе ня­ма. Вель­мі важ­на, каб вы гля­дзе­лі на гіс­то­рыю су­сед­няй кра­і­ны сва­і­мі ва­чы­ма. Бо гэ­та па­він­на быць ва­ша гіс­то­рыя, вам трэ­ба яе пе­ра­жыць і зра­зу­мець знут­ры. Вар­та прос­та зра­біць сва­бод­ную рэ­флек­сію — я раю гэ­та вам, бо сам па аду­ка­цыі гіс­то­рык, і мне ці­ка­выя та­кія рэ­чы. Я ма­гу ска­заць, што мы і да­лей бу­дзем спры­яць су­пра­цоў­ніц­тву па­між поль­скі­мі і бе­ла­рус­кі­мі гіс­то­ры­ка­мі.

Ад­нак гіс­то­рыя кра­і­ны, як вя­до­ма, па­чы­на­ец­ца не з та­го, што ад­бы­ва­ец­ца на па­лі­тыч­най арэ­не, але з гіс­то­рыі кан­крэт­най сям'і. Эва РА­СОЎ­СКАЯ рас­ка­за­ла пра ад­мет­ную іні­цы­я­ты­ву «Стань ся­мей­ным ар­хі­віс­там», якая сё­ле­та ла­дзіц­ца ў Поль­шчы:

— Гэ­ты год пра­хо­дзіць пад зна­кам ся­мей­ных ар­хі­ваў. Усё час­цей і час­цей у гіс­та­рыч­ныя ар­хі­вы пры­хо­дзяць лю­дзі, якія пры­но­сяць свае ся­мей­ныя да­ку­мен­ты. Мы хо­чам за­ах­во­ціць усіх, у ка­го ёсць до­ма якія-не­будзь каш­тоў­ныя свед­чан­ні, пры­но­сіць іх. Бо фон­дам поль­скіх ар­хі­ваў быў на­не­се­ны моц­ны ўрон пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, і мно­гія фак­ты з гіс­то­рыі на­шай кра­і­ны, най­перш XX ста­год­дзя, у іх не ад­люст­ра­ва­ны. Та­му ця­пер, каб атры­маць больш поў­ную ба­зу кры­ніц для да­сле­да­ван­ня гэ­тай гіс­то­рыі, нам трэ­ба за­ці­ка­віць звы­чай­ных лю­дзей, у якіх до­ма зна­хо­дзяц­ца якія-не­будзь ся­мей­ныя фо­та­здым­кі, ак­ты гра­ма­дзян­ска­га ста­ну, па­пе­ры па ма­ё­мас­ці і ін­шае. Ка­лі яны не за­хо­чуць гэ­та здаць у ар­хі­вы, бо для іх яно да­ра­гое як па­мяць і ся­мей­ная рэ­лік­вія, мы мо­жам прос­та ад­ска­на­ваць усё, а ары­гі­на­лы вяр­нуць ула­даль­ні­кам. Мы раз­ліч­ва­ем, што пас­ля гэ­тай ак­цыі дзяр­жаў­ныя ар­хі­вы па­поў­няц­ца вель­мі каш­тоў­ны­мі ма­тэ­ры­я­ла­мі.

Поль­скія гос­ці ўжо на­ват па­спе­лі вы­даць ад­па­вед­ную кні­гу пад наз­вай «Ся­мей­ныя ар­хі­вы. Стань сва­ім ся­мей­ным ар­хі­віс­там», якую прэ­зен­та­ва­лі Цэнт­раль­най на­ву­ко­вай біб­лі­я­тэ­цы.

Вяр­та­ю­чы­ся да ар­хіў­на­га да­вед­ні­ка, вар­та ад­зна­чыць, што ён не для шы­ро­ка­га ко­ла чы­та­чоў. Ад­нак тым ама­та­рам ці на­ву­коў­цам, якія жа­да­юць зра­біць грун­тоў­нае да­сле­да­ван­не па пэў­най тэ­ме, ён ста­не вель­мі доб­рым па­моч­ні­кам, да­па­мо­жа за­ры­ен­та­вац­ца ў вя­лі­кай коль­кас­ці ар­хіў­ных звес­так.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ,

фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.