Гашэнне канверта з арыгінальнай маркай «50 гадоў з дня заснавання МРТІ—БДУІР» прайшло адначасова ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі і на Галоўпаштамце сталіцы.
— За больш чым 20 гадоў свайго існавання Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белпошта» рэалізавала больш за тысячу паштовых праектаў. Выпуск канвертаў, марак, паштовых картак прысвячаецца, як правіла, або знамянальным падзеям, або славутым асобам, або архітэктурным помнікам, флоры і фаўне Беларусі. А вось канверт з арыгінальнай маркай, прысвечанай юбілею ВНУ, быў падрыхтаваны ўпершыню, — паведаміла дырэктар прадпрыемства Ірына Саксонава. — Мы проста не маглі не адзначыць 50-годдзе БДУІР, які з'яўляецца «кузняй кадраў» не толькі для ўсёй галіны сувязі, але і для многіх іншых сфер...
На марцы змешчаны лагатып універсітэта і надпіс на беларускай мове «БДУІР. 50 гадоў з дня заснавання». На канверце — выява карпусоў БДУІР і фрагмент пано. Дызайн канверта і спецштэмпеля распрацаваны мастачкай Аленай Мядзведзь. Тыраж канверта — 30 тысяч экзэмпляраў.
Гашэнне канверта з арыгінальнай маркай — першае мерапрыемства з мноства запланаваных да 50-годдзя БДУІР. Удзел у ім узяў таксама першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі, выпускнік інжынерна-эканамінага факультэта БДУІР Дзмітрый Шадко.
— Мне вельмі прыемна, што першае афіцыйнае мерапрыемства на сваёй новай пасадзе я праводжу ў родным універсітэце, — падкрэсліў ён. Пераацаніць значэнне БДУІР для галіны немагчыма. Інфармацыйныя тэхналогіі — гэта тое, што сёння рухае грамадства наперад. І без выпускнікоў
БДУІР, упэўнены, краіна жыць проста не зможа...
Надзея НІКАЛАЕВА.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.