Вы тут

Спе­вы на «Вя­сел­лі»


ад фальк­лор­на­га гур­та GUDA

Вяс­на па­чы­на­ец­ца з гу­каў ка­хан­ня і на­тхнен­ня. Пер­шае і дру­гое вы­дат­на спа­лу­ча­юц­ца ў жыц­ці. Ра­ман­тыч­ныя, уз­нёс­лыя па­чуц­ці злу­ча­юць лю­дзей у сем'і. Ад шчас­ця ду­ша спя­вае, хо­чац­ца ра­да­вац­ца, тан­чыць і дзя­ліц­ца сва­і­мі па­чуц­ця­мі з ін­шы­мі. Як гэ­та бы­ло ў на­шых прод­каў, пра­дэ­ман­стра­ваў фальк­лор­ны гурт GUDA, які на па­чат­ку са­ка­ві­ка ў Ма­ла­дзёж­ным тэ­ат­ры эст­ра­ды прад­ста­віў но­вы аль­бом пад наз­вай «Вя­сел­ле» (ство­ра­ны пры пад­трым­цы Бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га бан­ка). Прад­ста­віў — гэ­та зна­чыць пра­спя­ваў. І на­ват за­тан­чыў. І за­пра­сіў усіх, хто быў на кан­цэр­це, тан­ца­ваць і спя­ваць — гэ­та як мі­ні­мум. Та­му што пас­ля та­кіх ім­прэз па­він­на на­ра­джац­ца жа­дан­не на­огул пры­знац­ца ў ка­хан­ні і ка­гось­ці ашчас­лі­віць у шлю­бе.

Та­му што аль­бом «Вя­сел­ле» прад­стаў­ляе на­цы­я­наль­ную тра­ды­цыю вя­сель­ных спе­ваў і што ад­мет­на, у раз­на­стай­нас­ці рэ­гі­я­наль­на­га гу­чан­ня. Ця­пер тым, хто хо­ча дзень свай­го вя­сел­ля пра­вес­ці па-бе­ла­рус­ку, ста­не пра­сцей: ад­на спра­ва — зай­мець на­цы­я­наль­ныя строі, за­сво­іць аб­ра­ды, але ж трэ­ба яшчэ ве­даць, што спя­ваць і як. А ўдзель­ні­кі гур­та GUDA фак­тыч­на ства­ры­лі да­па­мож­нік: кам­пакт-дыск ра­зам з пес­ня­мі змя­шчае апі­сан­не фраг­мен­таў бе­ла­рус­ка­га вя­сель­на­га аб­ра­ду. Хо­ча­це па­брац­ца шлю­бам па-бе­ла­рус­ку — вазь­мі­це і асвой­вай­це...

— Ста­ра­жыт­ны вя­сель­ны аб­рад ро­біць свя­та сак­раль­ным, ін­тым­ным, глы­бо­кім і не па­доб­ным да та­го, што мо­жа сён­ня пра­па­на­ваць ін­дуст­рыя за­ба­ваў і пя­рэс­тых ве­ча­ры­нак,— ад­зна­чае Вік­то­рыя Міх­но, спя­вач­ка і кі­раў­ні­ца фальк­лор­на­га гур­та GUDA. — Ці­ка­ва, што ста­ра­даў­нія тра­ды­цыі ўсё яшчэ жы­выя ў да­лё­кіх ад урба­ні­за­ва­ных ася­род­каў вёс­ках, толь­кі ста­лі­ся яны за­бы­ты­мі і не пе­ра­да­юц­ца ад ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня мо­ла­дзі. Шмат хто лі­чыць, што да на­шых тра­ды­цый губ­ля­ец­ца па­ва­га, губ­ля­юц­ца са­мі тра­ды­цыі, су­вя­зі па­ка­лен­няў. Але, на мой по­гляд, са­праўд­ныя каш­тоў­нас­ці ні­ко­лі не губ­ля­юць сва­ёй вар­тас­ці, а на­ад­ва­рот, толь­кі на­бы­ва­юць яе з ча­сам. І мы га­на­рым­ся, што мно­гія лю­дзі ра­зу­ме­юць гэ­та.

Гэ­та трэ­ці аль­бом гур­та, які шчы­руе на ні­ве збі­ран­ня і вы­ву­чэн­ня бе­ла­рус­ка­га фальк­ло­ру. Але на­са­мрэч усё ідзе ад за­хап­лен­ня, якое вя­дзе да жа­дан­ня з гэ­тым жыць і ад­кры­ваць ха­раст­во ад­мет­най на­род­най спад­чы­ны ін­шым. Свед­чан­не гэ­та­му — пра­ца гур­та GUDA, які тро­хі больш за дзе­сяць га­доў та­му прад­ста­віў аль­бом «Ар­ха­іч­ныя аб­ра­да­выя спе­вы», по­тым быў дыск «Іг­ры ба­гоў» і су­поль­ны пра­ект ZARA ра­зам з гур­том ран­няй му­зы­кі Drolls. Але над сва­ім трэ­цім соль­ным аль­бо­мам «Вя­сел­ле» гурт GUDA пра­ца­ваў во­сем га­доў. Ён ад­мет­ны дзя­ку­ю­чы аў­тэн­тыч­ным спе­вам, якія, між ін­шым, ідуць ад са­міх нось­бі­таў гэ­тай му­зы­кі, якая жы­ве дзя­ку­ю­чы пе­ра­ем­нас­ці ў ад­ной кан­крэт­най сям'і. На­прык­лад, тры пес­ні ў аль­бо­ме ра­зам з удзель­ні­цай гур­та Лю­боўю Сі­ву­ра­вай пра­спя­ва­лі яе ма­ці Сце­па­ні­да Зін­ке­віч ды цё­тач­ка Ган­на Краў­чук з вёс­кі Ста­рое Ся­ло Жа­бін­каў­ска­га ра­ё­на Брэсц­кай воб­лас­ці.

Прэ­зен­та­цыя аль­бо­ма ста­ла не толь­кі дэ­ман­стра­цы­яй бе­ла­рус­кай вя­сель­най пес­ні са сцэ­ны. Гэ­та быў мо­мант да­лу­чэн­ня да на­род­най куль­ту­ры праз вя­сель­ны аб­рад — яго пра­хо­дзі­лі ма­ла­дыя лю­дзі, якія вы­ра­шы­лі па­брац­ца шлю­бам. Гэ­та быў і май­стар-клас: маг­чы­масць зра­зу­мець і са­мім па­спра­ба­ваць, як тан­ца­ва­лі на бе­ла­рус­кіх вя­сел­лях (му­зы­ку за­бяс­печ­ва­лі Аляк­сей Кру­коў­скі, Дзя­ніс Су­хі, Ве­ра­ні­ка Ан­ці­леў­ская, Стас Ча­вус). Гэ­та бы­ло ад­чу­ван­не ду­ху на­шай зям­лі праз гу­кі ду­ды і скрып­кі ад вя­до­ма­га му­зы­кі Але­ся Ла­ся. Да­рэ­чы, ён ра­зам са сва­ёй ка­пэ­лай вы­кон­вае ін­стру­мен­таль­ную му­зы­ку ў аль­бо­ме «Вя­сел­ле». Вось так: спа­чат­ку за­хо­чаш мець аль­бом, а по­тым і пра вя­сел­ле за­ду­ма­еш­ся...

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».