На форуме «Чавес — сімвал рэвалюцыі ў Лацінскай Амерыцы і за яе межамі», які прайшоў у Мінску ў гадавіну смерці былога венесуэльскага прэзідэнта, гутарка ішла пра дасягненні баліварыянскай рэвалюцыі і пра асобу Уга Чавеса — аднаго з самых цікавых палітыкаў ХХІ стагоддзя.
Сёння Венесуэла — значны ігрок на міжнароднай арэне. Аднак яшчэ два дзесяцігоддзі таму гэта краіна, можна сказаць, не мела голасу: большая частка яе нафтавых актываў (а на апошніх амаль цалкам пабудавана эканоміка краіны) належала Злучаным Штатам Амерыкі. Тым не менш, дзякуючы палітыцы Чавеса — самага важкага палітыка ў рэгіёне з часоў Сімона Балівара — Венесуэла цалкам распараджаецца сваімі карыснымі выкапнямі.
Па словах Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыка Дыяса НУНЬЕСА,
яго краіна не мае непад'ёмнага знешняга доўгу. А дзякуючы арыентаванай на дабрабыт народа палітыцы Уга Чавеса сённяшняя Венесуэла дасягнула максімальнага за ўсю сваю гісторыю індэкса чалавечага развіцця.
Віктар ШЭЙМАН, упраўляючы справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у сваім выступленні падкрэсліў, што нацэленасць на стратэгічнае партнёрства з Венесуэлай застаецца прыярытэтным кірункам у знешняй палітыцы нашай краіны. Ён нагадаў, што ў Маракаі, сталіцы штата Арагуа, адным з буйнейшых гарадоў Венесуэлы, беларусы пабудавалі 4000 кватэр, а ў штаце Міранда хутка здадуць яшчэ 10000. За 6 гадоў сумеснае прадпрыемства па здабычы нафты і газу «Петралера Бела-Венесалана» атрымала больш за 5 з паловай мільёнаў тон нафты і больш за 750 мільёнаў кубічных метраў газу.
Надзея ЮШКЕВІЧ.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.